лавы думкі аб загранічных красунях, у сваім краі пастараюся знайсці сабе таварышку жыцця; а з гэтага часу не так лёгка дамся запутацца ў іхнія сеткі. [Навум:] Эге! Знаеш прыказку: хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). АПЁКСЯ НА МА- ЛАЦЭ, ДЫК І НА ХАЛОДНУЮ ВАДУ ДЗЬМУЦЬ БУДЗЕШ. [Несце- рка:] Вядома, у страху вочы вялікія. Апёкся на малацэ, дык і на хало- дную ваду дзьмуць будзеш (В.Вольскі. Несцерка). АПЁКШЫСЯ МА- ЛАКОМ, ВАДУ СТУДЗЯЦЬ. Цяпер мы без патрэбы разглядаем свае авіяцыйныя білеты, хоць яны ўжо і зарэгістраваны. Праўду кажуць: «Апёкшыся малаком, ваду студзяць». Так і мы (С.Грахоўскі. Дзе ўзы- ходзіць сонца). — Насовіч: Абпарыўшысь на малацэ, і на ваду студзіш; Федароўскі: Апарыўшыся на малацэ, то й на ваду падмухаеш; Прыказкі: Апёкшыся на малацэ, і на халаднік студзіць будзеш; Хто на малацэ апарыўся, той на ха- лодную ваду дмухае. АПУСКАЙСЯ, КУМЕ, НА ДНО. Пра бесперспектыўнасць у якой-н. справе. Стой, брат, падумай: а можа, гэта і не так, можа, ты яшчэ здолен на не- шта патрэбнае людзям. «Апускайся, куме, на дно»... Не, гэта прыка- зка... Покі носяць цябе ногі, ты нешта рабі, рабі тое, што трэба лю- дзям... (Я.Колас. На схіле дзён). НЕ ТРАЦЬ, КУМЕ, СІЛЫ, СПУС- КАЙСЯ НА ДНО. [Голас з рэпрадуктара:] Шаноўныя грамадзяне! Хто дабіваецца неўміручасці, павінен прадставіць аналізы... Просьба прад- ставіць яшчэ характарыстыкі з месца працы. Хто ўсяго гэтага не зможа прадставіць, просьба не падаваць заяў, не ўскладняць работу Камітэта па справах неўміручасці. [Адзін з чаргі:] Словам, не траць, куме, сілы, спускайся на дно (К.Крапіва. Брама неўміручасці). — Прыказкі. Пускайся, куме, на дно — не траць дарам часу; Ян- коўскі'. Не траць сілы, спускайся на дно. АРЖАНАЯ КАША САМА СЯБЕ ХВАЛІЦЬ. Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць. «Аржаная каша сама сябе хваліць, — едучы думаў Рагуля. — Выхваляўся [Абрамчык], што адзіны за мяжою прад- стаўнік бацькаўшчыны...» (І.Гурскі. Чужы хлеб). ЛЮБІЦЬ АРЖАНАЯ КАША САМА СЯБЕ ХВАЛІЦЬ. Яўхім побач з ёй [Ганнай] таксама па- цягнуўся за ягадай. — Усё-такі з памочнікам спарней! — Гледзячы, які памочнік!.. — А хіба — паганы? — паспрабаваў ён пажартаваць. — До- бры, значыцца!... Любіць аржаная каша сама сябе хваліць! (І.Мележ. Людзі на балоце). — Насовіч: Аржаная каша сама сябе хваліць; Раманаў. Усякая каша сама сябе хваліць; Прыказкі: Аржаная (грэцкая) каша сама сябе хваліць. АРЛУ З САВОЙ НЕ ПА ДАРОЗЕ. Пра адсутнасць адзіных поглядаў, імкненняў і пад. у каго-н. з кім-н. Сін.: Воўк казе не таварыш; Гусь свінні не таварыш; Пешы коннаму не таварыш (у 2 знач.), — Чуеш, Зорах? Больш з табой ніякіх спраў мець не хачу. Арлу з савой — не па дарозе. А калі толькі ўздумаеш размяняць на залатыя імперыялы маю галаву, дык во, глянь... — Ціхан выцягнуў з халявы востры нож і бліснуў ім пе- рад тварам Зораха (З.Бядуля. Разбойнік Ціхан). — Янкоўскі. Арлу з савою не па дарозе. АЎЧЫНА ВЫРАБУ НЕ ВАРТА. Гл. Не варта шкурка вырабу. АХВОТА ГОРШ ЗА НЯВОЛЮ. Тое, што чалавеку па душы, ён робіць ахвотна. Кажуць, калі бяруцца за што-н. складанае, цяжкае не па аба- вязку, а дабравольна і ахвотна. — Летам яшчэ не бяда, а вось калі б та- кое [дождж] восенню... — Бывае і восенню. Нездарма ж кажуць, што ахвота горш за няволю. І перамерзнеш, і перамокнеш [на рыбалцы], а 30
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁