Старонка 313
◀ / 350 ▶
Поўсць. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок (касмык). Прабіць. Галавою (ілбом) сцяны (сцяну, муру, мур) не праб'еш. Правесці. Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правядзеш). Праводзіць. Па адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць. Па адзенні страчаюць, а па розуму праводзяць. Прагаліна. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Праглынуць. Не будзь горкім і не будзь салодкім, — горкае праплююць, а салодкае праглынуць. Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць. Прадаваць. За што купіў, за тое <і> прадаю. На трактар спадзявайся, <а> каня не прадавай Прадажны. Для прадажнай псіны кол з асіны. Прадацца. Наняўся, як прадаўся. Прадаць. Бог не прадасць, свіння не з'есць. Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх. Прадзіраць. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. Пражыць. Жыццё пражыць — не поле перайсці. <Што> дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу. Прайсці. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся. Круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пяройдзеш), а (але, ды) назад не вернешся. Прапасці. Або пан або прапаў. Ад (з) напасці не прапасці. Альбо пан альбо прапаў. Пан ці прапаў. Прапала кароўка, прападай (няхай прападае) <і> вяроўка. Ці пан ці прапаў. Што з воза ўпала, тое (то) прапала. Прапіць. Пі, ды розуму не прапі. Прапляваць. Не будзь горкім і не будзь салодкім, — горкае праплююць, а салодкае праглынуць. Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць. Прасіць. Дождж ідзе не тады, як просяць, а тады, як жнуць ды косяць. Дождж ідзе не там, дзе просяць, а дзе косяць, не там, дзе ждуць, а там, дзе жнуць. Міласці прашу к нашаму шалашу. Праспацца. Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні баіцца. П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. Праталіна. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Праўда. Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня). Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Праўда вочы коле. Праўда не скварка, з кашаю не з'ясі. У нагах праўды няма. Усё мінецца, а праўда застанецца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 350 ▶