цей калыша. Гаспадарка дыхт, воўк яго еш. Багаты гаспадар усяго мае: і зямлю, і скаціну, і дачушку-сакатушку. Вось каб бог дапамог ажаніцца з ёй (У. Галубок. Плытагоны). — Адзін Цубер-Крумкач адбухаў новую [хату]. Паспе-еў! Але ж багатаму і чорт дзяцей калыша. — Дзед стрымаў сябе, каб не разагнацца і не сказаць чаго больш (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Пасее бедны мужык пшаніцу, ледзь на насенне збярэ. Пасее багаты — поўныя засекі насыпле. І, здаецца ж, загоны побач, а няма шчасця бедняку. Праўду людзі кажуць: багатаму чорт дзяцей калыша (В.Шырко. Дзед Манюкін не салжэ).
— Насовіч: Багатаму чорт дзяцей калышыце Федароўскі: Багатаму чорт дзеці калыша, а беднаму з калыскі выкідае; Прыказкі: Багатаму чорт дзеці калыша.
БАГАТАМУ ШКАДА (ШКОДА) КАРАБЛЯ, А БЕДНАМУ — КАШАЛЯ
Кожнаму шкада свайго набытку. Гаворыцца звычайна са спагадай у дачыненні да беднага, калі ў яго прападае што-н. — Як.. яно будзе [пасля абагульвання гаспадарак]?.. Добра, як у каго няма нічога! — Аге! — запярэчыла нявестцы Васілёва матка. — Не шкода хіба! Багатаму шкода карабля, а беднаму — кашаля (І.Мележ. Подых навальніцы).
— Насовіч: Багатаму жаль карабля, а беднаму кашаля; Раманаў: Багатаму не столькі жалка карабля, сколькі беднаму жалка хатуля.
БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА Ужываецца, часцей жартаўліва, як станоўчая ацэнка жыццёвасці небагатага чалавека. [Дзядзька:] Не бойцеся беднасці, бо бедны любіць чалавека, а багаты — багацце. Нічога, што багаты Дзівіцца, чым бедны жывіцца. Па гэтым людзі жылі і жыць будуць (У.Дамашэвіч. Дзявочая клятва). НЯХАЙ БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА. Хапіла на булку хлеба і каструлю журавінавага кісялю. Акружылі яе з лыжкамі і рагочам. Як мама мая гаварыла: «Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца» (Я.Брыль. Жменя сонечных промняў).
— Насовіч: Няхай багач дзівіцца, чым худак жывіцца; Ляцкі: Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца. — Не дзівіся, багачу, я й за цябе заплачу; Прыказкі: Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца.
БАДЛІВАЙ КАРОВЕ БОГ РОГ НЕ ДАЕ. Той, хто хацеў бы зрабіць каму-н. штосьці дрэннае, не мае магчымасці ажыццявіць сваё жаданне. Сін.: Ведаў бог, каму не даў рог. [Пякарская:] А вы хто такі? Чаму ў вайсковым? Без шапкі? Не зашпіліўшыся? Будзь я камандзірам, трое сутак гаўптвахты. [Байкач:] Кажуць: «Бадлівай карове бог рог не дае» (І.Гурскі. Патрыёты).
— Прыказкі: Бойкай (бушлівай) карове бог рог не дае.
БАЧНА ПА ВОЧКАХ, ШТО ХОДЗІЦЬ ПА НОЧКАХ Па ўчынках, справах, паводзінах відаць, што за чалавек. — Чым жа ты давядзеш, што Алена вінавата? — Нечага і даводзіць. Я і так ведаю, што яна. Бачна па вочках, што ходзіць па ночках... — Як ты можаш гаварыць так!.. Сама пачала спрэчку, а цяпер яшчэ сарамаціш чалавека... (І.Мележ. Гарачы жнівень).
— Насовіч: Відна па вочках, што ходзіць па ночках.
БАЧЫМ СУЧОК У ВОКУ БРАТА СВАЙГО, А БЕРВЯНА Ў СВАІМ НЕ ЗАЎВАЖАЕМ. Гл. У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім <і> бервяна не заўважаем.
БАЯЗЛІВАМУ І КОРЧ МЯДЗВЕДЗЬ. Баязлівы ўсяго баіцца, нават таго, што не можа быць небяспечным. Кажуць іранічна пра залішне асцярожнага чалавека. — А не нарвёмся [на вартавых]? За дротам ужо не па-
77 👁