Старонка 29
◀ / 350 ▶
прыемна! (М.Ваданосаў. Надзеі і здзяйсненні). — Усё з Гадзюкамі ваюеце?.. — Што зробіш, ахвота горш за няволю. Я такі — калі пачаў што-небудзь, не супакоюся, не адступлюся ўжо, пакуль да канца не давяду (Б.Сачанка. Родны кут). — Насовіч: Ахота хужы няволі; Прыказкі: Ахота горы няволі; БРС: Ахвота горш за няволю. АШУКАНСТВАМ МОЖНА СВЕТ ПРАЙСЦІ, АЛЕ НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ. Гл. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а назад не вернешся. Б БАБА З ВОЗА — КАНЮ (КАБЫЛЕ) ЛЯГЧЭЙ. Калі хто-н. пакіне каго-н. ці адмовіцца ад чаго-н., то ад гэтага будзе толькі лепей. Каты пасунуліся з хаты, прыгрукнуўшы за сабою дзвярмі, аж у лямпе падскочыў жоўты язычок агню. — Баба з воза — каню лягчэй, — сказаў Корсак, калі ў сенях аб кручок дзынкнула клямка (ВАдамчык. Чужая бацькаўшчына). І сапраўды, яны, земцы, спешна выйшлі з залы. — Баба з воза — каню лягчэй, — усміхнуўся Аўторак, і яго словы пакрыліся воплескамі (Г.Далідовіч. Свой дом). [Марыя Тарасаўна:] Хай бярэ. Навошта мне тая ўлада? Баба з воза — каню лягчэй. З настаўнікамі нам тут будзе весялей (Я.Ермаловіч. Сіняя птушка). Дырэктар забраў з воза свой лёгенькі, з увагнутым бокам, чамаданчык і заспяшаўся да машыны. — Што ж, баба з воза — кабыле лягчэй!.. — весела прамовіў Жывіца (І.Мележ. Мінскі напрамак). БАБА З КАЛЁС — КАЛЁСАМ (КАНЮ) ЛЯГЧЭЙ. — Вы, Цімафей Міронавіч, пэўна, таксама ў калгас пераступіце? — А чаму ж не?.. Ці ж мне век... мардавацца на гаспадарцы. Баба з калёс — калёсам лягчэй... (М.Зарэцкі. Вязьмо). — Збег, як самы апошні здраднік, — пагардліва сказаў Пятрусь. — Ён заўсёды віхляў, быў добры і вашым і нашым. Баба з калёс, каню лягчэй... (І.Навуменка. Мой сябар Пятрусь). * [Каляда:] Месяц гавару Журу, каб адрамантаваў дах у інтэрнаце мантажнікаў, — як гарох аб сцяну! Абяцае, а не робіць! [Кісялёў:] Такіх работнічкаў з воза — кабыле лягчэй... (П.Васілеўскі. Любоў, Надзея, Вера). — Насовіч: Баба з калёс, калёсам легчы; Ляцкі: Баба з калёс — калёсам лягчэй (калёсы як чорт панёс); Прыказкі: Баба з воза — возу лягчэй. БАБА З КАЛЁС — КАЛЁСАМ ЛЯГЧЭЙ Гл. Баба з воза — кабыле лягчэй. БАГАТАМУ І ЧОРТ У КАШУ ДБАЕ. Багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім шанцуе. Сін.: Багатаму чорт дзяцей калыша; У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца. І як назло ўсяму сялу — не сам робіць Дарош на зямлі, а расце на ёй лепш, чымся ў людзей. І заўжды, калі гутарка дзе ўсчацца пра Дарота, дык і гавораць, уздыхаючы: — Багатаму і чорт у кашу дбае (Р.Мурашка. Сын). — Прыказкі: Багатаму і чорт у кашу маслам кідае. БАГАТАМУ ЧОРТ ДЗЯЦЕЙ КАЛЫША. Багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім шанцуе. Сін.: Багатаму і чорт у кашу дбае; У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца. [Пацук:] Прыказка нездарма кажа, багатаму чорт дзя-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 350 ▶