АЖАНІЦЦА — НЕ ЎПАСЦІ: НЕ ЎСТАНЕШ, НЕ АТРАСЕШСЯ
Жаніцьба — справа сур'ёзная, якая не дапускае паспешнасці і памылак. — Алёнка добрая, сціплая, не беларучка і, я сказаў бы, таленавітая, — гаварыў Сяргей. — Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся, — працягвала Вера Антонаўна (І.Гурскі. Вецер веку).
— Ляцкі: Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся; Прыказкі: Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся.
АЛЬБО ДОЖДЖЫК, АЛЬБО СНЕГ, АЛЬБО БУДЗЕ, АЛЬБО НЕ Невядома, ці збудзецца што-н. задуманае. [Пытляваны:] Прыгожая паперка, што і казаць. [Туміловіч:] Чаму — паперка? [Пытляваны:] А план што ж гэта такое? Пакуль што паперка. Гэта яшчэ — альбо дожджык, альбо снег, альбо будзе, альбо не (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі). — Ты на галандскія сарты стаўку рабіў, а я на старога аб'езджанага каня... — Ты хітранькі, не рызыкаваў. А ў мяне — альбо дожджык, альбо снег, альбо будзе, альбо не... (В.Шырко. Сцяжына да людзей).
— Выслоўі: Або дожджык, або снег, або будзе, або не.
АЛЬБО ПАН АЛЬБО ПРАПАЎ. Гл. Пан ці прапаў.
АПЕТЫТ ПРЫХОДЗІЦЬ У ЧАС (У ЧАСЕ) ЯДЫ Жаданне, патрэбнасць, цікавасць да чаго-н. павялічваюцца па меры таго, як пазнаеш што-н., захапляешся тым, што пачаў рабіць. Відаць, і ў гэтага неспакойнага фюрэра перамогі народзяць і новыя прэтэнзіі, бо апетыт, як кажуць, прыходзіць у час яды (М.Лынькоў. Векапомныя дні). [Гаворка:] Цяпер яна лічыць, што ёй мала плацяць. Апетыт прыходзіць у час яды. Асабліва ў іакіх, як яна (І.Шамякін. Выгнанне блудніцы). Апетыт прыходзіць у часе яды... А чаму б гэта мне яшчэ не набраць крамы на плацце ці, можа, і на два?.. (А.Васілевіч. Пачакай, затрымайся...). Апетыт прыходзіць у часе яды. Гітлер не задаволіцца тым, што ён захапіў ужо, ён навядзе сваіх галаварэзаў на нас, на Савецкі Саюз (Б.Сачанка. Вялікі Лес).
* Ну, проста абнаглеў [гангстэр], на сорам напляваў, хапае ўсё, забыўшы межы. Як кажуць, апетыт прыходзіць з ежай (У.Корбан. Гангстэр і сонца).
— Паўкалька з французскай мовы: L'appetit vient en mangeant. Аўтар афарызма — епіскап Жэром дэ Анжэ, які ўпершыню ўжыў яго ў творы «Аб прычынах» (1515). Папулярызацыі выразу і набыццю ім крылатасці садзейнічала тое, што ён скарыстаны, са спасылкай на яго аўтара, у рамане Ф.Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль» (1534), хоць і ўжыты там з прамым значэннем — у раздзеле «Гутарка пад чаркай».
— БРС. Апетыт прыходзіць у час яды; Рапановіч: Апетыт прыходзіць у час яды.
АПЁКШЫСЯ МАЛАКОМ, ВАДУ СТУДЗЯЦЬ Гл. Апёкшыся на малацэ, <і> на ваду дзьмеш.
АПЁКШЫСЯ НА МАЛАЦЭ, ДЫК І НА ХАЛОДНУЮ ВАДУ ДЗЬМУЦЬ БУДЗЕШ Гл. Апёкшыся на малацэ, <і> на ваду дзьмеш.
АПЁКШЫСЯ НА МАЛАЦЭ, <І> НА ВАДУ ДЗЬМЕШ (ДЗЬМУХАЕШ). Той, хто ўжо аднойчы сутыкнуўся з непрыемнасцямі, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным. Сін.: Пужаная варона </> куста баіцца. Літавар, ужо не верачы свайму ўспуджанаму, наравістаму каню. скіраваў у канаву. паехаў цаліком збоку шашы. — Апёкшыся на малацэ, ужо і на ваду дзьмеш, — засмяяўся Міця (В.Адамчык. Чужая бацькаўшчына). — Памалу! Нашто вы тніце машыну! — Баішся? Хе-хе! — засмяяўся Коля... — Мы паўзём, як чарапаха. Але, як гаворыцца, апёкшыся на малацэ, на ваду дзьмухаеш (І.Грамовіч. Рына-Марына). ХТО АПАРЫЦЦА НА МАЛАЦЭ, ТОЙ І НА ВАДУ ДЗЬМУХАЕ [Ян:] Выбіўшы з га-
91 👁