рова тая?! [Федзя:] Ад прыбытку ж галава не баліць. Я і свіней сёлета
больш пусціць думаю (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі).
— Насовіч: З прыбылі галава не баліць; Прыказкі: З (ад) прыбытку га-
лава не баліць.
АДРЭЗАНАЕ
(-АЙ)
ЛУСТЫ
НЕ
ПРЫКЛЕІШ
(НЕ
ПРЫЛЕПІШ)
Таго,
што было, назад не вернеш. Яму [Кірылу] не хацелася верыць, што Зо-
ська збегла назусім. ІІабрэндае па свеце ды і вернецца. Але цесць пад
самы корань падсек яго веру. — Я так думаю, зяцёк, адрэзанае лусты
не прыклеіш. Таму і прыйшоў да цябе. Трэба нам палічыцца (А.Асіпен-
ка. Кірыла Уласік). Вывучылася [дачка] на швачку, працуе ў Бабруйску.
Адрэзанай лусты не прыклеіш. Дома засталіся мы з жонкай, меншая
Святлана, ды неўзабаве сын з арміі прыйшоў (В.Шырко. Прадчуванне
свята).
— Федароўскі: Адрэзанай лусты не прылепіш; Янкоўскі'. Адрэзанае лу-
сты не прылепіш.
АД СМЕРЦІ НЕ АДКУПІШСЯ. Пра непазбежнасць і няўмольнасць смерці.
Сін.: Дзвюм смерцям не бываць, а адной не мінаваць (у 1 знач.); Круці
не круці, а трэба памерці; Смерць не ручаінка — не пераскочыш. Ад
смерці не адкупішся, — кажа прыказка, бо ўсё роўна: круці не круці,
дык прыйдзецца ўмерці (К.Крапіва. Беларускія прыказкі). Усё роўна
паміраць. Раней ці пазней. Ад смерці не адкупішся... (Л.Левановіч.
Апошні аўтобус).
* Горай за ўсё гэта тое, што перад смерцю мы бездапаможныя і сла-
быя і не маем спосабу адхіліць яе ад сябе або хоць аддаліць час яе пры-
ходу. Ад яе не адмолішся, ад яе не адкупішся нічым (Я.Колас. На роста-
нях).
— Федароўскі. Ад смерці не адкупішся і не адпросішся; Прыказкі. Ад
смерці не адкупішся: Ад смерці не адмолішся.
АД СУМЫ І АД ТУРМЫ НЕ АДРАКАЙСЯ. Гл. Ад торбы (ад сумы) і ад
турмы не адракайся.
АД ТОРБЫ (АД СУМЫ) І (ДЫ) АД ТУРМЫ НЕ АДРАКАЙСЯ (НЕ ЗА-
РАКЛАСЯ) Нельга быць упэўненым, што цябе не напаткае бяда, няшча-
сце і пад. — Ні салдатам, ні арыштантам не хочаш быць, — заўважыў
Лабановіч. — А я, брат, жыву па прыказцы: ад торбы і ад турмы не
адракайся (Я.Колас. На ростанях). — Мала што можа здарыцца. Не
хачу я на старасці год ісці з торбамі па свеце... — Мама! Ад сумы і ту-
рмы не заракайся (І.Гурскі. Чаму ж мне не пець). Прыйшла ў галаву
[Ніне] прымаўка: «Ад сумы ды ад турмы не заракайся». Вось і яна, мо-
жна сказаць, у турме. І бацька некалі так сядзеў... (Л.Арабей. Халодны
май). На той час ужо адбылося судовае паседжанне, ужо быў «састаў
злачынства», ужо трэба было чакаць выканаўчы ліст на чатырыста во-
семдзесят адзін рубель восемдзесят чатыры капейкі... Не, нездарма
людзі кажуць: ад сумы і турмы не заракайся (А.Кажадуб. Стрэчанне).
* Ах, мілая, вы так далёка ад ісціны вядомай той: ад торбы ды турмы
няўрокам не абаронены ніхто (А.Звонак. Жанчына, мілае стварэнне...).
Можа. і пляменнікі таксама пазайздросцяць [Ісаку], бо невядома яшчэ, да
чат давядзе тая іх класавая барацьба. Можа, да сумы, а можа, і да тур-
мы... (В.Быкаў. Сцюжа).
— Прыказкі. Ад турмы і ад торбы не адчурайся; Ад турмы і ад сумы
ніколі не адказвайся; Сумы і турмы ніколі не заракайся.
АДТУЛЬ ГОРАЧА, АДСЮЛЬ БОЛЯЧА. Гл. / адтуль горача, / адсюль
боляча.
28
9 👁