Ляцкі: У каго густа, у каго пуста; Прыказкі: Аднаму густа, а дру- гому пуста. АДНА ПАРШЫВАЯ (ШАЛУДЗІВАЯ, ПАГАНАЯ) АВЕЧКА (АЎЦА) УВЕСЬ СТАТАК (ГУРТ, УСЮ ЧАРАДУ) ПСУЕ (САПСУЕ). Дрэнны ча- лавек сваімі паводзінамі, учынкамі адмоўна дзейнічае на ўвесь калектыў або стварае непрыхільнае ўражанне пра калектыў. Бывала, дзе ні прапа- дзе конь, то ўсе ідуць у Яршы яго шукаць. Недарма кажуць, што паршывая авечка ўвесь статак псуе. Праз Бурачкоў усіх яршоўцаў лічылі зладзеямі (І.Гурскі. Лясныя салдаты). — Многа ў вас гэтых самых бобікаў? — Тры чалавекі. Але, кажуць, і адна шалудзівая авечка ўсю ча- раду псуе (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Што ж, нездарма ў народзе спра- двеку прымаўка такая ходзіць: «Адна паганая аўца — ўвесь статак са- псуе» (Э.Валасевіч. Бывае часам і так...). [Максім:] Не павінна быць усякага дробнага крадзяжу, які некаторыя тыпы дапускаюць... Адна па- ганая авечка псуе ўвесь статак (А.Макаёнак. Лявоніха на арбіце). Быў адзін недавярак завёўся і ў нас, нетутэйшы, аднекуль прыбіўся ў калгас, дык ён гарэлку браў. Прывязе сена ці дроў — стаў барыш... Паршывая авечка ўвесь гурт псуе (В.Шырко. Стукаў). * Працуе цэх, шчыруе цэх, ідзе ўсё чынна-гладка. Ды завялася, як на грэх, адна авечка ў статку... Глядзіш, там — глум, а там — прастой, дзе трэба роўна — крыва... (Г.Кляўко. Як Кузьму крытыкавалі). — Насовіч: Адна паршывая аўца ўсё стада заражаець; Ляцкі: Паршы- вая аўца ўсё стада порце; Раманаў: Адна паганая аўца ўсю стаду порце. АДНО ДЗІЦЯ — НЕ ДЗІЦЯ, ДВОЕ ДЗЯЦЕЙ — ПАЎДЗІЦЯЦІ, ТРОЕ ДЗЯЦЕЙ — ГЭТА ДЗІЦЯ. Гл. Адзін сын — не сын, два сыны — па- лова сына, тры сыны — сын. АДНО ДЗІЦЯ — НЯМА ДЗЯЦЕЙ, ДВОЕ ДЗЯЦЕЙ — ШТО АДНО, А ТРОЕ — СЯМ'Я. Гл. Адзін сын — не сын, два сыны — палова сына, тры сыны — сын. АДНОЙ РУКОЙ І ВУЗЛА НЕ ЗАВЯЖАШ. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка справіцца з чым-н. Сін.: Адзін і ў кашы няспорны; Адзін у полі не воін; Адна галавешка і ў печы тлее. Колькі выдатных прыказак і прыма- вак прыдумаў народ аб дружбе, сяброўстве! Адною рукою і вузла не за- вяжаш... (В.Шырко. Стукаў). — Прыказкі: Адным пальцам вузла не завяжаш; Адна рука і вузла не завяжа. АДНУ КАРОВУ МАЕ І ТУЮ ЗА ХВОСТ ПАДЫМАЕ. Пра беднага селя- ніна. — Можа, ён пан які недабіты ды вы надумаліся яго дабіць? — Пан! Гэтакі, як я княгіня, — адказала за ўсіх Аўдоля. — Адну карову мае і тую за хвост падымае. Хацеў сена гэтай карове накасіць, дык яму і касянулі... (К.Крапіва. Мядзведзічы). — Федароўскі'. Адну казу маю і тую за хвост падымаю; Ляцкі: Адну казу маю і тую штодзень падымаю. АДНЫ ПАНУЮЦЬ, ДРУГІЯ ГАРУЮЦЬ. Пра сацыяльную няроўнасць. [Бацька:] Вялікая крыўда, сынок, на свеце. Адны пануюць, другія гару- юць... (В.Вольскі. Цудоўная дудка). — Прыказкі. Адны пануюць, а другія гаруюць. АД ПРЫБЫТКУ ГАЛАВА НЕ БАЛІЦЬ. Прыбытак ніколі не зашкодзіць, не можа непакоіць каго-н. Дзяцей? Можна сказаць, няма дзяцей. Хоць ад прыбытку галава не баліць, але ж у чым я вінен? (М.Лынькоў. Апошні зверыядавец). Ужо, кажуць, здабыты першыя керны са шмат багацейшых пластоў, чым салігорскія. Што ж, ад прыбыт кутая ава не баліць (М.Паслядовіч. Салігорскае дзіва). [Ядзя:] Нашто нам другая ка- 27
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
11 👁