Прыказкі: Адна галава — добра, дзве — лепей, але хай адна разва-
жыць і наважыць.
АДНА ГАЛАВЕШКА І Ў ПЕЧЫ НЕ ГАРЫЦЬ, А ДЗВЕ І Ў ПОЛІ НЕ
ГАСНУЦЬ. У адзіночку нічога не атрымліваецца, а разам, сумесна з
кім-н. усякая справа ладзіцца. Не ўтрымаўся і Алесь, каб не прывітаць
усіх з добраю справай: — Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і
ў полі не гаснуць. Значыць, за ўсё бяромся адразу!.. І, галоўнае, друж-
на!.. (П.Броўка. Калі зліваюцца рэкі).
— Прыказкі: Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не
гаснуць.
АДНА ГАЛАВЕШКА І Ў ПЕЧЫ ТЛЕЕ (НЕ ГАРЫЦЬ). Аднаму цяжка,
9
дрэнна жыць, у адзіноце ніякая справа не ладзіцца. Сін.: Адзін і ў кашы
няспорны; Адзін у полі не воін; Адной рукой і вузла не завяжаш. Гэта вось
што, сынок, хацеў яшчэ табе сказаць. Надумаў я быў жаніцца, каб ляг-
чэй дажыць. Адна ж галавешка, як той казаў, і ў печы тлее... (В.Ма-
коўскі. Бацькава слова).
— Насовіч: Адна махнытка не гарыць, а цьмеець; Прыказкі: Адна га-
лавешка не гарыць, а толькі тлее.
АДНА
ЛАСТАЎКА
ВЯСНЫ
НЕ
РОБІЦЬ.
Адзінкавыя
прыметы
якой-н.
з'явы яшчэ не сведчаць пра яе існаванне, узнікненне і пад., не могуць ака-
зваць істотны ўплыў на што-н. [Галасы:] Скуры б драць з такіх паску-
даў... [Патап:] Не гарачыцеся, хлопцы! І не кідайцеся ў вір галавой, не
падумаўшы. Адна ластаўка вясны не робіць (Я.Колас. Вайна вайне). —
Пагаварылі з намі — і спакайней у групе. Толькі Панкова. Але ведаеце
пагаворку: адна ластаўка вясны не робіць. — Ластаўка? От не тую вы-
брала ты пагаворку. Я лепей новую прыдумаю, спецыяльна для Пайко-
вай: адна варона не робіць граю (Я.Радкевіч. Антаніна). Адна ластаўка
вясны не робіць. Хай сабе будзе так. А вось дзявочая песня на гэта здо-
льна. Без яе быццам нечага не хапала ў прыродзе, каб можна было кан-
чаткова паверыць, што прыйшла вясна (У.Шахавец. Дарога пачыналася
ў Бярозаўцы).
* Цяпер гасцям узрадавалася [Вольга]. Шчыра. За мужа. Яны — як
тая ластаўка, якая вясны не робіць, але з'яўляецца самай вернай прыме-
тай яе. Можа, яшчэ наступіць вясна і ў Іванавым жыцці? (І.Шамякін.
Снежныя зімы).
— Насовіч: Адна ластаўка вясны не дзелаець.
АДНА
ЛЫЖКА
ДЗЁГЦЮ
ПСУЕ
БОЧКУ
МЁДУ.
Нязначная,
але
непрыемная дробязь псуе што-н. добрае. Кажуць, што адна лыжка дзёгцю
псуе бочку мёду. Не ведаю, не каштаваў такога мёду. Але што адна лы-
жка дзёгцю падняла хворага з ложка — бачыў на ўласныя вочы (У.Ду-
боўка. Пялёсткі).
* Гэта сапраўды дробязь... Але ведаеце, прафесар, часам лыжкай дзё-
гцю можна сапсаваць бочку мёду (М.Герчык. Вяртанне да сябе).
— Рапановіч: Лыжка дзёгцю псуе кадку мёду.
АДНАМУ
ГУСТА,
А
ДРУГОМУ
ПУСТА.
Гаворыцца неадабральнае
калі
несправядліва дзеляць што-н., неаднолькава адносяцца да каго-н. і пад. —
Кеб усім зямлі пораўну, адзінкавай, то маглі б і перабіцца. А то ж
аднаму густа, а другому — пуста, — адгукнулася мачыха... (І.Мележ.
Людзі на балоце). КАМУ ГУСТА, А КАМУ ПУСТА. Новы старшыня
казаў для тых, што цікаўна тоўпіліся навокал, назіралі. — Па спра-
вядлівасці пггоб. Пароўну. А не так — каму густа, каму — пуста (І.Ме-
леж. Подых навальніцы). — Мне б хоць дзесятую долю яго [Юза]
практычнасці, — усклікнуў ён [Снежны] з горыччу. — Дык не — каму
густа, а каму пуста. Дзе ж справядлівасць? (І.Клімянкоў. Рацыяналіст).
26
Дадатковыя словы
зявы, зяўляецца
10 👁