Ядзька:] Што чуваць!.. Ад ліха ціха, дабра не відаць — як той казаў
(Ф.Аляхновіч. Няскончаная драма).
— Насовіч: Ад ліха ціха, ды і дабра не чуваць; Прыказкі. Ад ліха ціха,
а дабра не чуваць.
АД ЛІХА ЦІХА, ДАБРА НЕ ВІДАЦЬ. Гл. Ад ліха ціха, а дабра не чуваць.
АДНА БЯДА НЕ ІДЗЕ, ДРУГУЮ ЗА САБОЙ ВЯДЗЕ Га. Адна бяда не
ходзіць другую за сабою водзіць.
АДНА
БЯДА
НЕ
ХОДЗІЦЬ
СДРУГУЮ
ЗА
САБОЮ
ВОДЗІЦЬу
Гаво-
рыцца, калі чалавеку не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной.
Сін.: Чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе. [Баба:] А што ж мы
цяпер рабіць будзем?.. Дзед, чаго маўчыш? [Дзед:] Не ведаю, баба. Адна
бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць (В.Вольскі. Дзед і Жораў). Ка-
жуць: адна бяда не ходзіць, другую за сабой водзіць. Не паспеў Міхаіл
Ціханавіч як след апамятацца ад візіту шэфа сельгаскамендатуры, як на
ят галаву звалілася новае ліха (І.Сіняўскі. Дарога на Замлынне). БЯДА
АДНА НЕ ХОДЗІЦЬ ЗА САБОЮ ДРУГУЮ ВОДЗІЦЬХ — Бяда адна
не ходзіць — за сабою другую водзіць, — прамовіў ён [Андрэй]. — Усё
гэта: кульгавая нага, рука папсаваная, грудзі —драбяза. Па гэтым жыць
можна. А вось... А вось далей... Не давядзі бог, што было... (Я.Пархута.
Споведзь). — Бяда, праўду кажуць, адна не ходзіць. У блакадзе чалавек
мой — Змітро — загінуў. Партызанскі камандзір быў... Гаравала я стра-
шэнна, як даведалася. А тут яшчэ як вярнулася я на селішча — з лесу,
з партызанаў, — дык і следу не знайшла ад хаты сваёй, адзін попел ад
усяго (І.Мележ. Мінскі напрамак). У апошні час да раматусу далучы-
лася колка ў сэрцы... Усё адно да аднаго склалася: бяда адна не ходзіць
(І.Канановіч. Святло ў акне). АДНА БЯДА НЕ ІДЗЕ, ДРУГУЮ ЗА СА-
БОЙ ВЯДЗЕ. Бяда за бядою. Праўду людзі кажуць: адна бяда не ідзе —
другую за сабой вядзе (А.Якімовіч. Чалавек-невідзімка). [Соня:] Я маме
ўсё раскажу! [Лявон:] Соня! Соня! Пачакай! Пайшла... Ну... От уліп...
Адна бяда не ідзе, за сабою другую вядзе (А. Макаёнак. Лявоніха на ар-
біце).
— Ляцкі: Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць; Федароўскі:
Калі адна бяда ідзе, то й другую за ручку вядзе; Прыказкі: Адна бяда не
ходзіць; Адна бяда ідзе, другую за ручку вядзе.
АДНА
ГАЛАВА
ДОБРА,
А
ДЗВЕ
ЯШЧЭ
ЛЕПШ
(ЛЕПЕЙ)
Кажуць,
калі лічаць, што лепш параіцца з кім-нчым рашаць справу аднаму. — А
мы ўдваіх праверым, — сказала Вера.., — адна галава, кажуць, добра, а
дзве яшчэ лепш (М.Ваданосаў. У Баркоўскай пушчы). Хандога нават не
стаў разразаць усіх буханак, але затое як спрытна ён рашыў складаную
задачу... Кажуць, адна галава добра, а дзве яшчэ лепей (М.Аўрамчык.
Палон). Васіль вырашыў паклікаць на дапамогу сяброў. «Адна галава
добра, а дзве лепей», — успомніў ён прыказку (А.Якімовіч. Базылёў
курган). Я ўжо сёе-тое прадумаў. Давай абмяркуем. Бо кажуць: адна га-
лава добра, а дзве — лепш (І.Сіняўскі. Заранка). Трэба было б з
Васілём Мікалаевічам параіцца па некаторых іншых пытаннях. — Так,
адна галава добра, а дзве лепей, — ходзячы ўразвалку па зямлянцы, ра-
зважаў уголас Сяргей Паўлавіч (І.Гурскі. Лясныя салдаты).
* — Рыхтуйся сустракаць гасцей. Да цябе едзе вельмі прадстаўнічая
камісія. Адзін акадэмік, два дактары навук і іншыя... — Цудоўна!.. — Ты
рады?.. — Адна галава добра, а сем лепей... Памяркуем разам, што рабіць
далей (Л.Гаўрылкін. Не магу без цябе). Слухай, Тарасе, можа б ты зайшоў
да мяне? Захапі Відука. Чакаю. Разам абмяркуем. Адна галава добра, а
тры лепей (І.Гурскі. Новы горад).
25
15 👁