кай. — Ліха перамелецца, радасць застанецца... (С.Кухараў. Зорка Канікулаў Спі, пакуль не гоняць з хаты, люлі, люлі, спі! Ты ж не ры- нешся ў канаву з гора ды з бяды, — красці выўчышся на славу, пан бу- дзеш тады... Што, з напасці не прапасці. Гулі, гулякі! Спі, пакуль не ўмееш красці, люлі, люлі, спі! (Я.Купала. Над калыскай). — Насовіч: Ад напасці не прапасці; Прыказкі: Ад напасці не прапасці. АД (З) РАБОТЫ КОНІ ДОХНУЦЬ. Кажуць, часам жартаўліва, у апраў- данне сваёй ці чыёй-н. бяздзейнасці або тады, калі хочуць перастаць рабіць што-н., перапыніць працу. Заўтра пойдзеш у лес... Ты не вер, гэта дурань прыдумаў, што ад работы коні дохнуць. Усё, брат, ад догляду, на ўсё трэба добрае вока... (Я.Брыль. Рэўнасць). — Ужо скора год, як на пенсіі, — пахваліўся Архіп Архіпавіч. — Сваё аддзяжурыў. Хопіць! Бо, казаў той, ад работы і коні дохнуць, — і весела засмяяўся (І.Сіняўскі. На паляванні). Самусік размашыста ўдзёўонуў тапор. — До. Канчай. Ад работы коні дохнуць (Л.Калодзежны. Паўлюк Самусік са Стаўроў). — Паабедаю ды зноў на поле. На работу. — На работу ды на работу, як той удод, дзяўбеш. З работы коні дохнуць. Хай трактар працуе, у яго сто конскіх сіл. Што табе, памерці некалі будзе з-за гэтай работы? (Я.Ермаловіч. Зазімак). АДКЛАД НЕ ІДЗЕ НА (У) ЛАД. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць неадкладна. Сін.: З адкладу няма ладу; Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. — Дык жа можна схадзіць па венікі і заўтра. — Адклад не ідзе на лад. Рабі, што я табе сказала, — строгім голасам загадала Вера (М.Паслядовіч. Па воўчых сцежках). — Чым хутчэй, тым лепш. — Ты так лічыш? — Ста- рыя людзі кажуць: адклад не ідзе на лад (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Сён- ня, Міхась, не забудзься скокнуць да маці. Адклад не ідзе на лад (І.Капыловіч. Дача). [Жлукта:] Я думаю зараз жа адпраўляцца ў паход. [Клава:] Можа б на заўтра адклаў? [Жлукта:] Адклад не ідзе ў лад (К.Крапіва. Мілы чалавек). — Дык так, Міронавіч, бярыцеся за спра- ву, — сказаў Адзінец. — Перахавайце брыгаду. Адклад не ідзе ў лад, сёння і пачынайце (Э.Ярашэвіч. Практыка ў Вербічах). * — Трэба ў Курэні... — Зараз? — А чаго ж? — Башлыкоў па-та- варыску дадаў: — Адклад, кажуць, не ў лад (І.Мележ. Завеі, снежань). Га- варыць, узгадніць трэба, параіцца. А чаго ж валаводзіць? Хіба адклад ідзе на лад? (М.Ткачоў. Згуртаванасць). — Насовіч: Адклад не ідзець на лад; Прыказкі: Адклад не ідзе ў лад; Адклады не ідуць на лады. АДКУЛЬ СІРАЦЕ БАЦЬКУ ЎЗЯЦЬ. Пра стан адзіноты, пакінутасці, без- нагляднасці. Вам даводзілася бачыць Нямііу? Не, не тую, што як выма- вілася, дык і ўспомнілася, — вы падумалі пра вуліцу. Была такая, была. Вузенькая, крывая, не сказаць каб бліскучай чысціні, бо адкуль жа, як адзначыла прыказка, сіраце бацьку ўзяць? (М.Лужанін. Берагі залатыя Нямігі). — Прыказкі: Дзе сіраце бацьку ўзяць, калі яго зроду не было. АД ЛІХА ЦІХА, А ДАБРА НЕ ЧУВАЦЬ Нічога асаблівага, ні дрэннага, ні добрага, не чуваць. Жартаўлівы адказ на пытанне: «Што новага?» ці «Што чутно?» [Камісар:] Што чутно, Навум? [Навум:] Нічога, пане! Ад ліха ціха, а дабра не чуваць (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Ну, што чутно ў вас, дабрадзеі мае? — вітаючыся, спытаўся Міхайла. — А што ў нас пачуеш? — адазваўся адзін. — Ад ліха ціха, а дабра не чу- ваць, — казаў той (З.Бядуля. Буслы). АД ЛІХА ЦІХА, ДАБРА НЕ ВІ- ДАЦЬ. [Паўліна:] Ну, кажы, што ў вас чуваць? Так даўно не бачыліся! 24
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўдзёўбнуў
13 👁