Насовіч: Аднаму і ў кашы няспорна; Прыказкі: Адзін і ў кашы няс- порны; Аднаму і ў кашы няспорна; Адзін і ў кашы прападзеш. АДЗІН СЦЯПАН — ЗАЎСЁДЫ ПАН, А КАЛІ І НЯСТАЧА, ДЗІЦЯ НЕ ПЛАЧА Аднаму, без сям'і лягчэй пражыць ці перажыць нястачу; чым ся- мейнаму чалавеку. — Ну, і што з вамі будзе [пасля звальнення з працы]? — А што ж будзе? Вазьму лахі пад пахі — маёмасць мая невялікая — ды пайду шукаць шчасця па свеце. Дзе-небудзь прыпынюся. Ёсць такая прыказка: «Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача» (Я.Колас. На ростанях). — Янкоўскі. Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача — дзіця не плача. АДЗІН СЫН — НЕ СЫН, ДВА СЫНЫ — ПАЛОВА СЫНА (ПАЎ- СЫНА), ТРЫ СЫНЫ — СЫН. Гаворыцца з адабрэннем пра бацькоў, у якіх тры сыны, бо хоць адзін з іх стане ўцехай бацькоў. Ну, вось калі ў мяне будуць дзеці — тры сама меней, як у той агаворцы: адзін сын — не сын, два сыны — палова сына, тры сыны — сын, — як цяжка будзе ўсюды паспець (Л.Левановіч. Якар надзеі). АДНО ДЗІЦЯ — НЯМА ДЗЯЦЕЙ, ДВОЕ ДЗЯЦЕЙ — ШТО АДНО, А ТРОЕ — СЯМ'Я. Уця- каць найлепш утрох. Адзін захварэе, дык двух яго нават і паднясуць, на днёўках менш даводзіцца кожнаму дзяжурыць, зручней перапраўляцца цераз рэкі... Словам, як гаварылася, адно дзіця — няма дзяцей, двое дзяцей — што адно, а трое — сям'я (Я.Брыль. Птушкі і гнёзды). АДНО ДЗІЦЯ — НЕ ДЗІЦЯ, ДВОЕ ДЗЯЦЕЙ — ПАЎДЗІЦЯЧЫ ТРОЕ ДЗЯ- ЦЕЙ — ГЭТА ДЗІЦЯ. У іх цэлая печ дзяцей... Чацвёра!.. Бацька ж лічыць, што ў яго толькі двое дзяцей. Ведаеш, чаму? Свая матэматыка. Ён разважае так: адно дзіця — не дзіця, двое дзяцей — толькі паўдзіцяці, а трое — вось гэта дзіця. Далей ідзе звычайны падлік. Вось і атрымліваецца, што ў яго двое дзяцей (В.Праскураў. Людзі-суседзі). — Насовіч: Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, тры сыны — сын; Федароўскі'. Адно дзіця, то так, як жадно, а двое, то палавіна дзіця, а трое, то ўжо дзіця цэлае; Прыказкі: Адно дзіця — не дзіця, двое дзя- цей — палова дзіцяці, трое дзяцей — гэта дзіця. АДЗІН У ПОЛІ НЕ ВОІН. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка дабіцца чаго-н., справіцца з чым-н. Часцей ужываецца як апраўданне чыйго-н. бяссілля, бездапаможнасці. Сін.: Адзін і ў кашы няспорны; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой і вузла не завяжаш. — Гавораць жа і так: адзін у полі не воін... Што я магу зрабіць, Казюк? — Многае можаш, калі толькі захочаш (П.Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Сам загінеш і нам наробіш клопату. Ты яшчэ малы, дый адзін у полі не воін (І.Гурскі. Над Нёманам). Прыбаўлялася універсальных інструментаў, за якімі неабхо- дна было сачыць, рамантаваць іх, а многія рабіць. Аднаму? Адзін у полі не воін. У Клімчанкі з'явіліся здольныя вучні (М.Гроднеў. Сонечны ве- цер). [Коркін:] А вам трэба б было не толькі аднаму думаць, бо, як кажа прыказка, адзін у полі не воін, а перш за ўсё пазнаёміцца з ду- мкамі іншых... (В.Зуб. Сумленне ў шафе). * Часамі яго [Варанецкага] апаноўвала згрызота сумлення, што ён ма- ладушнічае, адступае, не вядзе барацьбы супраць таго, што замінае і шкодзіць уздыму гаспадаркі. Але як, як змагацца? Адзін, як кажа му- драсць народная, у полі не ваяка (І.Дуброўскі. Зямныя вузлы). Цацура за- прашае аўтара на паляванне: «Удвох, знацца, весялей будзе... Адзін у лесе не воін» (В.Праскураў. Надзейка). — Прыказкі. Адзін у полі не воін. АД (З) НАПАСЦІ НЕ ПРАПАСЦІ. Гаворыцца ў адказ на Чые-н. пагрозы. — Ад напасці не прапасці, — абазваўся Мішка сваёй любімай прыказ- 23
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, сямя, сямі
13 👁