спяшаецеся?.. У мяне яшчэ да вас многа пытанняў. —Кажуць, — раз- гадаў хітрыкі бундаўца Галуза, — адзін дурань можа задаць столькі пы- танняў, што дзесяць разумных не адкажуць (І.Гурскі. Вецер веку). — А праўда, што папы раней па хатах хадзілі? — распытваў Алёша дзеда. — Хадзілі, унучак, свянцілі вуглы, маліліся... — А чаму цяпер не ходзяць? — Не дазваляюць улады. — А чаму не дазваляюць? — Адзін дурань за- дасць столькі пытанняў, што сем разумных не адкажуць (В.Шырко. Хай людзі бачаць). * Пры сустрэчах з цікавымі людзьмі, якіх на судне было нямала, яна [жанчына] задавала столькі пытанняў, на якія, як сцвярджае народная му- драсць, не змаглі б адказаць сто мудрацоў (У.Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач). — Ліцвінка: Адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, што дзесяць разумных не адкажуць. АДЗІН ЗА ЎСІХ І ЎСЕ ЗА АДНАГО. Кожны падтрымлівае іншых, і ўсе да- памагаюць аднаму. Пра пачуццё ўзаемнай дапамогі і ўзаемавыручкі. Толькі, браткі, цвёрда стойце за сваё! Не бойцеся ніякіх пастрашак, ка- жыце начальству ўсё, як ёсць. Помніце: адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (М.Гарэцкі. Чырвоныя ружы). А мы ж такі закон прынялі, клятву далі — адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, і не хлусіць ніколі адзін аднаму. Ніколі! (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). УСЕ ЗА АДНАГО І АДЗІН ЗА ЎСІХ. [Прут:] А калі мы можам зрабіць гэта [раскрыць вочы народу]? Толькі тады, калі мы, як правільна казалі тут, будзем аб'яд- наны, калі кожны з нас за сваёй спінаю будзе чуць падтрыманне ся- броў, калі мы будзем, хлопцы, граць у адну дудку. Усе за аднаго і адзін за ўсіх! (Я.Колас. Забастоўшчыкі). — Янкоўскі: Усе за аднаго, а адзін за ўсіх; Рапановіч: Адзін за ўсіх — усе за аднаго. АДЗІН З'ЕШ ХОЦЬ ВАЛА, ДЫК АДНА ХВАЛА А ПАКРЫСЕ, ДЫ ЎСЕ. Кажуць у пахвалу хлебасольнаму чалавеку і ў дакор таму, хто не любіць дзяліцца з іншымі. —Шылам мора, сынок, не нагрэеш. З'еў бы сам, дык толк быў бы, а так кожнаму і панюхаць не дастанецца. — Не- калі ж самі казалі: «З'еш хоць вала — адна хвала, а пакрысе, ды ўсе». Няхай хоць панюхаюць (С.Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Усе га- вораць, што адзін хоць з'еш вала — адна хвала. Знайшла вавёрка між ляшчын арэх і па гасцей пайшла... (М.Танк. Лясная быль). — На лю- дзях неяк усё смачнейшае. — Кажуць жа: адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала (В.Каваленка. Падвышанае неба). Канечне, і па тэлевізары таксама паказваюць, але ў нас жа новыя фільмы. Ды і разам з людзьмі паглядзіш, разам парадуешся, пасумуеш... Адзін з'еш вала, дык адна хвата. Так і тут... (Л.Левановіч. Кіно, якое не канчаецца). * І хоць не хочаш — заякочаш, калі, кума, ты падпіла. Вышэй пупа, брат, не падскочыш, хоць з'еш вала — адна хвала (П.Панчанка. Простыя ісціны). Заўважыўшы, што курыца грабе, шукаючы спажыву, — ад сябе, рагочам, пальцам тыцнуўшы: «Дурная...» Рагочам, быццам прымаўкі не знаем: «Сам-насам з'еш употай хоць вала — адна хвала» (А,Бачыла. Вар- тасць). — Насовіч. Адзін хоць з'еш вала, усё адна хвала; Прыказкі: Адзін з'еш хоць вала, то адна хвала. АДЗІН І Ў КАШЫ НЯСПОРНЫ. У адзіноце ніякая справа не ладзіцца. Сін.: Адзін у полі не воін; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой і ву- зла не завяжаш. Рабіць лепш за ўсё гуртам, калектывам, — так і лягчэй, і спарней: калі робіш у купе, не баліць у пупе, і наадварот: адзін і ў кашы няспорны (К.Крапіва. Беларускія прыказкі). 22
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяд, зеш, зеў
14 👁