Старонка 25
◀ / 350 ▶
— Ляцкі: У каго густа, у каго пуста; Прыказкі: Аднаму густа, а другому пуста. <АДНА> ПАРШЫВАЯ (ШАЛУДЗІВАЯ, ПАГАНАЯ) АВЕЧКА (АЎЦА) УВЕСЬ СТАТАК (ГУРТ, УСЮ ЧАРАДУ) ПСУЕ (САПСУЕ). Дрэнны чалавек сваімі паводзінамі, учынкамі адмоўна дзейнічае на ўвесь калектыў або стварае непрыхільнае ўражанне пра калектыў. Бывала, дзе ні прападзе конь, то ўсе ідуць у Яршы яго шукаць. Недарма кажуць, што паршывая авечка ўвесь статак псуе. Праз Бурачкоў усіх яршоўцаў лічылі зладзеямі (І.Гурскі. Лясныя салдаты). — Многа ў вас гэтых самых бобікаў? — Тры чалавекі. Але, кажуць, і адна шалудзівая авечка ўсю чараду псуе (Б.Сачанка. Вялікі Лес). Што ж, нездарма ў народзе спрадвеку прымаўка такая ходзіць: «Адна паганая аўца — ўвесь статак сапсуе» (Э.Валасевіч. Бывае часам і так...). [Максім:] Не павінна быць усякага дробнага крадзяжу, які некаторыя тыпы дапускаюць... Адна паганая авечка псуе ўвесь статак (А.Макаёнак. Лявоніха на арбіце). Быў адзін недавярак завёўся і ў нас, нетутэйшы, аднекуль прыбіўся ў калгас, дык ён гарэлку браў. Прывязе сена ці дроў — стаў барыш... Паршывая авечка ўвесь гурт псуе (В.Шырко. Стукаў). * Працуе цэх, шчыруе цэх, ідзе ўсё чынна-гладка. Ды завялася, як на грэх, адна авечка ў статку... Глядзіш, там — глум, а там — прастой, дзе трэба роўна — крыва... (Г.Кляўко. Як Кузьму крытыкавалі). — Насовіч: Адна паршывая аўца ўсё стада заражаець; Ляцкі: Паршывая аўца ўсё стада порце; Раманаў: Адна паганая аўца ўсю стаду порце. АДНО ДЗІЦЯ — НЕ ДЗІЦЯ, ДВОЕ ДЗЯЦЕЙ — ПАЎДЗІЦЯЦІ, ТРОЕ ДЗЯЦЕЙ — ГЭТА ДЗІЦЯ. Гл. Адзін сын — не сын, два сыны — палова сына, тры сыны — сын. АДНО ДЗІЦЯ — НЯМА ДЗЯЦЕЙ, ДВОЕ ДЗЯЦЕЙ — ШТО АДНО, А ТРОЕ — СЯМ'Я. Гл. Адзін сын — не сын, два сыны — палова сына, тры сыны — сын. АДНОЙ РУКОЙ І ВУЗЛА НЕ ЗАВЯЖАШ. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка справіцца з чым-н. Сін.: Адзін і ў кашы няспорны; Адзін у полі не воін; Адна галавешка і ў печы тлее. Колькі выдатных прыказак і прымавак прыдумаў народ аб дружбе, сяброўстве! Адною рукою і вузла не завяжаш... (В.Шырко. Стукаў). — Прыказкі: Адным пальцам вузла не завяжаш; Адна рука і вузла не завяжа. АДНУ КАРОВУ МАЕ І ТУЮ ЗА ХВОСТ ПАДЫМАЕ. Пра беднага селяніна. — Можа, ён пан які недабіты ды вы надумаліся яго дабіць? — Пан! Гэтакі, як я княгіня, — адказала за ўсіх Аўдоля. — Адну карову мае і тую за хвост падымае. Хацеў сена гэтай карове накасіць, дык яму і касянулі... (К.Крапіва. Мядзведзічы). — Федароўскі: Адну казу маю і тую за хвост падымаю; Ляцкі: Адну казу маю і тую штодзень падымаю. АДНЫ ПАНУЮЦЬ, ДРУГІЯ ГАРУЮЦЬ. Пра сацыяльную няроўнасць. [Бацька:] Вялікая крыўда, сынок, на свеце. Адны пануюць, другія гаруюць... (В.Вольскі. Цудоўная дудка). — Прыказкі. Адны пануюць, а другія гаруюць. АД ПРЫБЫТКУ ГАЛАВА НЕ БАЛІЦЬ. Прыбытак ніколі не зашкодзіць, не можа непакоіць каго-н. Дзяцей? Можна сказаць, няма дзяцей. Хоць ад прыбытку галава не баліць, але ж у чым я вінен? (М.Лынькоў. Апошні зверыядавец). Ужо, кажуць, здабыты першыя керны са шмат багацейшых пластоў, чым салігорскія. Што ж, ад прыбыт кутая ава не баліць (М.Паслядовіч. Салігорскае дзіва). [Ядзя:] Нашто нам другая ка-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 350 ▶