[Краеўскі:] Цяпер жа.. даруюць нам усім волю і роўнасць. [Талаш:] Абяцанкі-цацанкі, а дурному радасць, эге ж (Я.Колас. У пушчах Палесся). —Вот як план лесанарыхтовак выканаем, тады заеду з пляшкай. Нават дзве пастаўлю. —Ого, калі тое будзе! — прысвіснуў Казакевіч. — Абяцанкі-цацанкі, а дурному радасць... (Л.Левановіч. Паводка сярод зімы) АБЯЦАНКА-ЦАЦАНКА, А ДУРНЮ (ДУРНОМУ) РАДАСЦЬ. [Юлія:] Я, штоб адчапіцца ад яго абяцала прыйсці. [Навум:] Абяцанка цацанка, а дурному радасць (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Так уяўлялася акупантам перамога на савецка-шрманскім фронце, якую Гітлер абяцаў ім у 1942 годзе. Абяцанка-цацанка, а дурню радасць (К.Крапіва. Ёлкі і палкі).
* Занепадае мая хата. Усё даджуся паднавіць яе сям-там, ды трудна мне адной. Сваякі абяцаюць дапамагчы, але, як кажуць, цацанкі-абяцанкі, а дурному радасць (Я.Колас. На ростанях). —Я ж пісаў табе... і ў апошнім пісьме таксама. —Ці мала каму хто і пра што піша... Абяцанкі-цацанкі, а... — але яна не сказала «дурню», падабрала замест гэтага слова нешта іншае, як ёй здавалася, бяскрыўднае, — а некаму радасць (І.Чыгрынаў. Трэція пеўні).
— Насовіч: Абяцанка цацанка, а дурному радасць; Прыказкі'. Абяцанка-цацанка (абяцалка-цацалка), а дурному радасць.
АВЕЧКУ СТРЫГУЦЬ, А БАРАН ДРЫЖЫЦЬ. Калі караюць аднаго, то для другога гэта павінна быць папярэджаннем, навукай. Сін.: Кошку б'юць — нявестцы намёкі даюць. Мы тут не думаем абараняць падсудных... Але трэба неяк абараняцца самім. Бо, як кажуць, авечку стрыгуць — баран дрыжыць (Л.Прокша. Ці ж яны вінаваты?).
— Насовіч: Авечку стрыгуць, а баран дзівісь (дрыжыць); Прыказкі'. Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць.
АГОНЬ АГНЁМ НЕ ТУШАЦЬ. Гл. Пажар (агонь) агнём не тушаць.
АДАЛЬЮЦЦА ВОЎКУ АВЕЧЫЯ СЛЁЗКІ (СЛЁЗЫ). Крыўдзіцель паплаціцца за прычыненыя каму-н. зло, крыўду. Ужываецца як пагроза ці перасцярога. [Габрусевіч:] Яны маюць дазвол на зброю, дык думаюць, на іх управы не будзе. Няхай, няхай! Яшчэ пабачым, хто дужэйшы! Адальюцца воўку авечыя слёзкі!.. (М.Хведаровіч. Споведзь перад будучыняй).
— Федароўскі: Пабілі воўка гавечыя слёзы; Прыказкі: Адрыгнуцца воўку кароўі слёзы.
АДВАГА ГАРАДЫ БЯРЭ. Гл. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ.
АД ДАБРА ДАБРА НЕ ШУКАЮЦЬ. Кажуць, калі не бачаць сэнсу мяняць існуючае становішча, прывычны спосаб жыцця, якія цалкам задавальняюць каго-н. [Пытляваны:] А каго ж ты яшчэ хочаш? Жаніха? Забірай. Толькі шчыра вам скажу: дурань будзе, калі пойдзе. Ад дабра дабра не шукаюць (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі). [Хамякоў:] Аставайся тут. Мы цябе ўраз ажэнім. Брыгаду трактарную дам, такую, што... [Сяргей:] Не, Павел Сцяпанавіч. Ад дабра дабра не шукаюць (А.Макаёнак. Твой хлеб), А што мы дзе выхадзім лепшае? Ад дабра дабра не шукаюць. У Вялікім Лесе нас усе ведаюць і мы ўсіх ведаем. Калі што — і памогуць, і абароняць (Б.Сачанка. Вялікі Лес). —Што ж ты, Арцём, маю хату мінаеш? — добразычліва ўшчуваў Сілівей былога суседа. —Заначаваў бы ў мяне: месца ж не праляжыш. —Ад дабра дабра не шукаюць... (В.Праскураў. Людзі-суседзі).
— Прыказкі. Ад дабра дабра не шукай.
АДЗІН ДУРАНЬ МОЖА ЗАДАЦЬ (ЗАДАСЦЬ) СТОЛЬКІ ПЫТАННЯЎ, ШТО ДЗЕСЯЦЬ (СЕМ) РАЗУМНЫХ НЕ АДКАЖУЦЬ. Кажуць з незадавальненнем пра таго, хто назаляе шматлікімі пытаннямі. — Куды вы
88 👁