А АБ ЛОЎКУ ПАМОЎКА, А ЁН САМ ТУТ. Гл. Пра воўка (аб воўку) памоўка, а ён сам тут. АБЕДАЎ, А ЖЫВОТ НЕ ВЕДАЎ. Кажуць пра дрэнную яду, калі хто-н. не пад'еў. Нажэрліся мы гэтай бручкі, як каровы, і ўсё роўна, што і не еў чалавек. Як той казаў — абедаў, а жывот не ведаў (Я.Брыль. Зязюле- чка). —Насовіч: Абедаў, ды жывот не ведаў; Федароўскі'. Снедаў, абедаў, а жывот не ведаў. АБЕД НА АБЕД НЕ ТОЕ, ШТО КІЙ НА КІЙ Звычайна гаворыцца ў ад- каз таму, хто, адмаўляючыся ад пачастунку, кажа, што ўжо абедаў, Ганна тым часам на стол сабярэ. Абедаць хоць, можа, і рана, але ж не- калі мой Гірша казаў — абед на абед не тое, што кій на кій (І.Чыгры- наў. Плач перапёлкі). —Янкоўскі: Абед на абед — не тое, што кій на кій; Выслоўі: Абед на абед не зашкодзіць, а кій на кій пашкодзіць; Абед на абед — не палка на палку; Ліцвінка: Абед на абед — не кій на кій. АБО ПАН АБО ПРАПАЎ. Гл., Пан ці прапаў. АБЫДЗЕЦЦА БЕЗ МАРЦЫПАНАЎ ЦЫГАНСКАЕ ВЯСЕЛЛЕ Няма па- трэбы праяўляць станоўчыя адносіны да каго-н. Кажуць іранічна пра таго, хто не заслугоўвае чаго-н. станоўчага. Пасля ён [Міхал) сурова сказаў мне: — Ідзі наперад, атаман. Няўчасна ты з імі [«паляўнічымі»] добры стаў. Дабрыню прэч. Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вя- селле (У.Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха). — Федароўскі: Абыдзецца цыганскае вяселле без марцыпанаў. АБЫ ШЫЯ, А ХАМУТ ЗНОЙДЗЕЦЦА Гл. Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца. АБЯЦАНАГА ТРЫ ГАДЫ ЧАКАЮЦЬ. Наўрад ці можна спадзявацца, што абяцанне будзе хутка выканана. Ужываецца як адмоўная рэакцыя на чыё-н. абяцанне зрабіць што-н. Сін.: Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць. [Плінке:] Хутка возьмем Баку. Тады я падару вам фляконьшык газа... тоны тва. Ха-ха-ха... [Таццяна:] Дзякую, гер Плінке. Я пачакаю. [Плінке:] Не тоўга. [Таццяна:] Абяцанага тры гады чакаюць (К.Крапіва. Валодзеў гальштук). — Не бойся, не пакіну [цябе]... — Абяцанага тры гады чакаюць, — Хрысця скрывіла падпухлыя з цёмным налётам губы (В.Адамчык. Голас крыві брата твайго). * Я спяшаюся нагадаць пра абяцанне... — Абяцанага сем год чакаюць (М.Лужанін. Колас расказвае пра сябе). АБЯЦАНКА-ЦАЦАНКА, А ДУРНЮ РАДАСЦЬ. Гл. Абяцанкі-цацанкі, а дурню (дурному) радасць. АБЯЦАНКІ-ЦАЦАНКІ, А ДУРНЮ (ДУРНОМУ) РАДАСЦЬ. Няма на- дзей на здзяйсненне абяцанага. Кажуць іранічна ці з неадабрэннем, калі не вераць у хуткае выкананне кім-н. дадзеных ім абяцанняў. Сін.: Абяцанага тры гады чакаюць. — Ну, што ж, таварышы, абяцаю вам усякую дапа- могу... — і Саколіч хацеў развітацца з хворымі. —Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць... — адпаліла тут Насця, рэзка штурхануўшы зэдлік, які трапіў ёй на дарозе (М.Лынькоў. Векапомныя дні). Абяцалі ўсё яслі. Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць (В.Каваленка. Падвышанае неба). 20
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў
18 👁