Старонка 183
◀ / 350 ▶
Перш чым рабіць, трэба падумаць. Народ гэта даўно зразумеў. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. І ўся мудрасць (Л. Левановіч. Зямля і людзі) СЕМ РАЗОЎ (РАЗ) АДМЕРАЙ, А РАЗ АДРЭЖ [Маша:] Мусіць, яшчэ раз хочуць паглядзець, што-небудзь паправіць. Сем раз адмерай, а раз адрэж (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). — А як будзе асечка? — баяўся Мікула. — Сем раз адмерай, а раз адрэж. Куды спяшацца? (І. Гурскі. Чужы хлеб). Прымаўку «Сем разоў адмерай, а раз адрэж» звычайна ўспамінаюць не перад тым, як узяцца што-небудзь рабіць, а пасля таго, як работа зроблена, і прытым кепска (Б. Сачанка. Манпансье з гарчыцаю). * Яго асцярожнасць, разважлівасць, уменне «сем разоў адмераць, пакуль рэзаць» хораша ўраўнаважвала яго, Максімаву, выбуховасць і размашыстасць, жаданне секчы любы вузел (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). Толькі не зарывайся. Сем раз адмерай, перш чым адрэзаць... (У. Дамашэвіч. Я шукаю бацьку). Калі ў мірных умовах мы мералі сем раз. перш чым адрэзаць, то цяпер трэба будзе мераць па меншай меры сто раз (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). З налёту вырашаць — не дзела. Тут ты праўду кажаш... Думай, сем разоў мерай. Ніхто ў патыліцу не гоніць (П. Місько. Градабой). Мо і на самай справе трохі спаролі гарачку з гэтым узбуйненнем? Магчыма... Ва ўсякім разе, перш чым рэзаць, трэба было сем раз адмераць (В. Блакіт. Шануй імя сваё). — Прыказкі. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж; Сем раз адмёр, а раз адрэж. СЕМ РАЗОЎ АДМЕРАЙ, А РАЗ АДРЭЖ Гл. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. СІВІЗНА НЕ ЎКАРЫЗНА. Кажуць пра старога, сівога, але яшчэ моцнага чалавека. На вёсцы кажуць: «Вунь старая Аляксандра — пад дзевяноста ёй, а яна яшчэ і чарку на хрэсьбінах вып'е і станцуе. Сівізна не ўкарызна» (М. Тычына. Бабуля Аляксандра). — Насовіч: Сівізна не ўкарызна. СІВІЗНА Ў БАРАДУ, А ЧОРТ У РАБРЫНУ Кажуць з насмешкай пра пажылога мужчыну, які пачынае цікавіцца жанчынамі. [Ганна Паўлаўна:] Такі ціхоня, размазня! Хто б гэта мог падумаць! Ха-ха-ха. [Гарлахвата:] Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (К.Крапіва. Хто смяецца апошнім). Баюся я, што, астаўшыся адзін, ты зусім, як той казаў, пакоцішся ў балота, у гразь. Цяпер якая жытка, скажы? Чаго табе не хапала. Дык у цябе v галаве усё вечарынкі, гарэлачка. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну (А. Чарнышэвіч. Музыка). СІВІЗНА Ў ВАЛАСЫ, <А> Д'ЯБАЛ (БЕС) У РАБРО. — Не разумееш? Ах, які анёл! Сакратарка твая хвалёная-расхвалёная. Няшчасная ўдава, акрамя працы і дзяцей, нічога не ведае. — Ліза! Як не сорамна! У такія гады... — Сівізна ў валасы — д'ябал у рабро. Так і ў цябе. Здорава падбіраеш кадры, таварыш Ігнатовіч! Не забывай, на гэтым вельмі многія гарэлі (І. Шамякін. Атланты і карыятыды). — У вас, здаецца, сын дарослы. — Узяў грэх на душу. Сівізна ў валасы, а бес у рабро (І. Навуменка. Вецер у соснах). — Насовіч: Сівізна ў бараду, а чорт у ляшкі; Прыказкі: Сівізна ў бораду, а чорт у рабро; Седзіна ў галаву, а бес у рабро. СІВІЗНА Ў ВАЛАСЫ, <А> Д'ЯБАЛ У РАБРО. Гл. Сівізна ў бараду а чорт у рабрыну. СІЛАЙ МІЛЫ НЕ БУДЗЕШ. Гл. Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш. СІЛА САЛОМУ ЛОМІЦЬ. Сіла, улада і пад. прымушаюць падпарадкавацца, скарыцца, адступіць. [Нагляднае:] А на чым скончылася [бойка]?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 350 ▶