Старонка 174
◀ / 350 ▶
* [Даміцэля:] Бач ты яе, чаго захацела! А пацеры ўмееш? [Максім:] Нічога, кумка! Пацеры не воўк — у лес не збягуць (Я. Колас. Прымакі). — Паколькі мы сабраліся для таго, каб назаўсёды скінуць з сябе адзежу «ветхага Адама», — азваўся Іван Тадорык, — дык давайце наўперад пакупаемся ў Нёмане, а наш сход не мядзведзь, у лес не ўцячэ (Я. Колас. На ростанях). — Але ж вам холадна. І вас чакаюць дома. — Дом не воўк, у лес не збяжыць (М. Паслядовіч. Цёплае дыханне). [Калібераў:] Значыць, ты водпуск не бярэш? Будзем разбльытваць? [Курбатаў:] Такая служба. [Моцкін:] Служба не воўк, у лес не ўцячэ (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). — Федароўскі: Работа не заяц, не пабяжыць; Прыказкі Дзела (работа) не воўк, у лес не ўцячэ. РАБОТЫ НІКОЛІ (ВЕК) НЕ ПЕРАРОБІШ — Я, можа, не ў час зайшоў да вас і пашкодзіў вам у рабоце? — запытаўся Лабановіч. — Барані божа! Якая ж у нас работа?.. Вы так рэдка да нас заходзіце... — Што маю права часамі і спыніць вашу работу, асабліва калі яна непрыемная? — Работы, пане настаўніку, ніколі не Пераробіш. — Гэта праўда (Я.Колас. На ростанях). — Табе і памерці не будзе калі... Работы век не пераробіш. — Яно так, але і без хлеба блага, — задуменна гаварыў Кірыла (І.Гурскі. На родных гонях). — Прыказкі Работы ніколі не пераробіш. РАДА Б ДУША Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ. Гл. <І> рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. РАД БЫ Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НЕ ПУСКАЮЦЬ Гл. <І> рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. РАНЕЙ УСТАНЕШ — БОЛЕЙ ЗРОБІШ — А навошта спяшацца? Паспяшыш — людзей насмяшыш. — Нічога: раней устанеш — болей зробіш (В.Праскураў. Высокі поўдзень). — Прыказкі Раней устанеш — болей зробіш; Рана ўстанеш — многа зробіш. РАНІЦА МУДРЭЙШАЯ (МУДРЭЙ) ЗА ВЕЧАР. Раніцай прыйдзе больш правільнае рашэнне. Гаворыцца, калі адкладваюць рашэнне чаго-н. на заўтрашнюю раніцу, калі ўсё стане ясней, больш відавочна. Сін.: Пераначуем, болей пачуем (у 2 знач.). — І пагарыш у першае ж лета на сваёй творчасці. — Ды лепш ужо згарэць у чыстым полі, чым у цёплым клазеце. — Не блазнуй, Іван. Ты выпіў. Раніца мудрэйшая за вечар. — Дарэмна ты спадзяешся на ранішнюю мудрасць (І. Шамякін. Снежныя зімы). Загаварыў Максім Данілавіч: — Дык от што, галубка... З ходу я табе нічога не магу параіць, хто памог бы. Будзем думаць, раніца мудрэй за вечар (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). — Давай падрэмлем, — прапанаваў, зусім размораны цяплом печы і выпітай самагонкай, Піліп. — А то хто ведае, што чакае нас заўтра. Ды і раніца, кажуць, мудрэй за вечар (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Так у нас гаворыцца спрадвечна: «Раніца мудрэйшая за вечар». І мы пагаджаемся з такою памоўкаю, лічым звычайнаю з'явай, калі адкладваюцца на заўтра незакончаныя справы (Я.Крупенька. Раніца мудрэйшая за вечар). — Ляцкі Утра вечара разумней. РАННІ ЗАЙЧЫК ЗУБКІ ЦЯРЭБІЦЬ, А ПОЗНІ ВОЧКІ ПРАДЗІРАЕ Гл. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крышкі) цярэбіць, а позняя вочы праціраe. РАННЯЯ ПТУШКА (ПТУШАЧКА, ПТАШАЧКА) ЗУБКІ (КРЫЛИ) ЦЯРЭБІЦЬ, А ПОЗНЯЯ ВОЧЫ ПРАЦІРАЕ. Працавіты чалавек ужо наробіцца да таго часу, пакуль гультай толькі прачынаецца. [Навум:] Баш, як добра заранее карчму праведаць. Не дарам кажа прымаўка:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 350 ▶