Прыказкі П'янаму і мора па калена; П'янаму мора па калена, а лужа — па вушы. П'ЯНІЦА ПРАСПІЦЦА, А ДУРАНЬ НІКОЛІ. Кажуць у апраўданне п'я- нага чалавека. — Ах, ён п'яніца такі... — П'яніца праспіцца, а дурань ніколі... — спакойна заўважыў Мікуцкі (П. Броўка. Каландры). [Віхура:] Бачыш, да чаго ты дайшоў. Жыгалка і той смяецца... [Скакун:] П'яніца праспіцца, а дурань ніколі... Захачу і не буду піць... і на работу прыйду... (І. Гурскі. Новы горад). — Насовіч: П'яніца праспіцца, а дурань ніколі; Прыказкі: П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. РАБІЦЬ У КУПЕ — НЕ БАЛІЦЬ У ПУПЕ. Гл. Калі робіш у купе, не баліць у пупе. РАБОТА ДУРНЯЎ (ДУРНЯ, ДУРНЫХ) ЛЮБІЦЬ. Гавораць таму,, чыё старанне не ўхвальваюць. — Пасаромеўся б... Я яшчэ не снедаў. — Ха! Кажуць, работа дурняў любіць (І. Шамякін. Вясновымі днямі). [Ілья] подбежкам адцягваў іх [буракі] або адносіў у дальнія куткі. — Давай! Давай! Тэмп! Работа дурных любіць! — пакрыкваў ён зверху (П. Місько. Сітус інверсус). — Ты толькі не чуеш мяне цяпер, а я гавару: усё спа- чатку, гавару. — Во-во, дурня работа любіць (В. Казько. Неруш). Хутка і ўвішна Пятро пачаў разгружаць машыну. Кідаў і кідаў на снег шурпа- тыя яловыя, бярозавыя і сасновыя круглякі. «Дурняў работа любіць», — непрыязна думаў пра сябе (Н. Маеўская. Надзеевіч). — Рапановіч: Дурня работа любіць. РАБОТА НЕ ЗАЯЦ, НЕ ЎЦЯЧЭ. Гл. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабяжыць). РАБОТА (ПРАЦА, СПРАВА) НЕ ВОЎК, У ЛЕС НЕ ЎЦЯЧЭ (НЕ ЗБЯ- ЖЫЦЬ, НЕ ПАБЯЖЫЦЬ). З работай, са справай няма чаго спяшацца; яшчэ паспеецца. Кажа той, хто не спяшаецца з выкананнем якой-н. справы. Ідзі, Аўдоля, пасядзі трохі, адпачні. Работа не воўк, у лес не ўцячэ (К.Крапіва. Мядзведзічы). [Яніна:] Сядзь, адпачні».. А работа — не воўк: у лес не ўцячэ (І. Козел. Папараць-кветка). — Ты любіш збіраць грыбы? Я дык страх як люблю! Пойдзем? — А табе ж на работу! — Ат, кажуць, работа не воўк, у лес не ўцячэ. Напрацуюся яшчэ. А грыбоў не стане (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). — Адпачніце, Ма- цвеевіч, — кажу я, — работа не воўк — у лес не ўцячэ (В. Шырко. Споведзь правінцыяла). — Э! Зязюлькі мае любыя, — падышоўшы, прабасаваў гаспадар. — Праца — не воўк, у лес не пабяжыць, кідай- це — пойдзем (У. Галубок. Шчырае каханне). — Ды я пажартаваў... Не ў госці да цябе, а па справе, — упіраўся Васіль. — Справа — не воўк, у лес не ўцячэ... (І. Сіняўскі. Ціток). Ну што ты мяне не пазнаеш, ста- рыка! Паўз дом ідзеш і не заходзіш. Работа не воўк, у лес не збяжыць (А. Жук. Асінавыя прысады). РАБОТА НЕ ЗАЯЦ, НЕ ЎЦЯЧЭ. — Ад- пачні, Волечка, што табе больш за іншых трэба, — гаварыла часам якая-небудзь з свінарак. — Работа не заяц, не ўцячэ... (В. Праскураў. Вялікая радня). 175
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянаму, пяніца
9 👁