зыка за дзвярамі раптам абарвалася. Стала ціха-ціха. Хрысціна аж за- смяялася са сваіх страхаў: пужаная варона і куста баіцца. Гэта ж зяць, Ігар, калі нешта робіць, дык уключае музыку (А. Асіпенка. Рэха даўніх надзей). — Пяцёра мужыкоў з бярданкамі раззороілі ледзь не ўзвод сал- дат. І гэта — армія?.. — Што вы, Казімір Андрэевіч! Вас дрэнна інфар- мавалі. Там было каля сотні бандытаў. Разумееце? Іх ужо каля сотні! — Праўду кажуць, пужаная варона і куста баіцца, так і гэтыя легіянеры (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Па шпалах, павольна ступаючы, ішоў немец. Але ён чамусьці больш глядзеў у бакі, чым на рэйкі, і хутка мінуў гэта месца. — Пужаная варона куста баіцца, — з усмешкай на твары прамовіў Максім (А. Стаховіч. Шумяць лясы). НАПАЛОХАНАЯ ВАРОНА І ВЕРАБ'Я БАІЦЦА. Не хацелася псаваць з ім [Іваноўскім] адносіны ці выклікаць падазрэнне. Напалоханая варона і вераб'я баіцца. А ён вунь як напалоханы (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). *— А раптам ты вільнеш хвастом, сказаўшы «адзью»? Як тады сы- скаць свае кроўныя грошы? Судом? — А ты хіба хочаш, каб кінула цябе? — Палоханая варона і кусту не давярае, — спаслаўся Іван на люд- скую прыказку (АПальчэўскі. Чорны дзень). — Насовіч: Напужаная варона і вераб'я баіцца; Прыказкі Пужаная варона куста баіцца. ПУСТАЗЕЛЛЕ З ПОЛЯ ВОН. Ад непатрэбнага, бескарыснага ці шкоднага чалавека ахвотна пазбаўляюцца. — З Мінска паведамляюць, што пака- раны смерцю рэдактар фашысцкай «Беларускай газеты» Уладзіслаў Ка- злоўскі і бургамістр горада Вацлаў Іваноўскі, — дакладваў ад'ютант. — Пустазелле — з поля вон, — махнуў рукою Былінскі, збіраючыся ісці (І. Гурскі. У агні). Калі ўбачыце, што [Пракоп] перашкаджае вам, блы- таецца між ног, то я вам раю: пустазелле — з поля вон (А. Макаёнак. Узыходы шчасця). [Віктар:] Каб на мой розум, дык адмяніць бы плату за кандыдацтва і — усё. Навука пазбавілася б ад баласту. Засталіся б са- праўдныя вучоныя. А пустазелле з поля вон... Хаця, канечне, усё скла- даней, чым думаецца... (Л. Левановіч. На возеры). — Прыказкі Ліхая трава з поля вон. ПУСЦІ СВІННЮ ПАД СТОЛ, ТО ЯНА ЗАХОЧА І НА СТОЛ. Кажуць з асуджэннем пра грубага, нявыхаванага чалавека, здольнага зрабіць каму-н. розныя непрыемнасці. Мужчыны дружна падхапілі каляску і адвярнулі, але, адварочваючы, выкінулі панскае сядзенне, адкуль пасыпаліся бу- тэлькі з выпіўкамі і вяндліна, заверчаная ў паперу. — Мядзведзі вы! — крыкнуў пан: — толькі шкоды наробіце. — Эх, пане, дзе чубы траш- чаць, там і пэйсы ляцяць, — сказаў Грыгор. — Пусці свінню пад стол, то яна захоча і на стол, — не вытрымаў фурман (Я.Колас. У балоце). — Насовіч: Калі за стол, дык і ногі на стол; Ляцкі: Пасадзі свінню за стол, а яна й ногі на стол; Прыказкі: Пусці свінню пад стол, яна залезе на стол; Пусці свінню за стол, яна з нагамі на стол. П'ЯНАМУ І МОРА ПА КАЛЕНА. П'янаму нічога не страшна, усё нічога не значыць. «Паддопытны» сарамяжліва і вінавата апускае вочы, хвілінку думае. — П'янаму, гаспадзін следчы, і мора па калена, — жур- ботна прызнаецца ён і дадае: — А за кампанію, як кажуць, цыган па- весіўся (Я. Колас. На ростанях). Цені нешта замармыталі, але не спыніліся: вядома, п'яным і мора па калена (А. Якімовіч. Цяжкі год). Страшна бачыць гэта, страшна чуць: каб у мірны час сярод белага дня гінулі людзі!» Але прычына адна — былі п'яныя. Перацанілі свае сілы. П'янаму мора па калена, а тут нейкі канал, два метры глыбіні... Але, як на бяду, то і гэтага хопіць (У. Дамашэвіч. Плач па сыну). 174
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адютант, верабя, пянаму, пяным, пяныя, раззброілі
24 👁