Я нават прыказку помню: «Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку ды сей памаленьку» (А.Якімовіч. Асінае гняздо). — Прыказкі: Прыйшоў Мікола — сей, не пытай ні ў кога. ПРЫЙШОЎ ПЯТРОК — АПАЎ ЛІСТОК; ПРЫЙШОЎ ІЛЬЯ — АПАЛА ДВА. Пра набліжэнне восені. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара; Пятрок і Ілья — святы ў хрысціян (першае — 29 чэрвеня, другое. — 20 ліпеня па старым стылі). Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два». Так кажуігь людзі, бачачы чуць ві- дны паварот ад лета к восені (Я.Колас. Восень). *І ўсё жывое чакае, калі пачне падавацца на восень, калі прыйдзе Пя- трок — адшчыкне лісток, прыйдзе Ілья — адшчыкне два (А.Кажадуб. Стрэчанне). — Насовіч: Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два; Прыказкі: Прыйшоў Пятрок — адпаў лісток; прыйшоў Ілья — адпала два. ПРЫМАЧЫ ХЛЕБ — САБАЧЫ. Гаворыцца як ацэнка становішча пры- мака, што жыве ў доме бацькоў жонкі. Гавораць, што прымачы хлеб — сабачы. А я, браткі, па праўдзе вам скажу: жыву сабе. не ныю і не плачу, па бацькаваму дому не тужу (В. Вітка. Прымак). Твая карова, твая цялушачка, а я тут хто? Прымак... Праўда, людзі кажуць, што пры- мачы хлеб — сабачы... (І. Капыловіч. Айчым). Самастойнае жыццё трэба і пачынаць самастойна, гэта аксіёма. Можа, вас згодзіцца ўзяць бацька Веранікі? Але я б не раіў да іх ісці. Знаеш, як кажуць у народзе: прымачы хлеб сабачы (М. Герчык. Вяртанне да сябе). — Федароўскі: Прымачы хлеб — сабачы; Прыказкі: Прымачы хлеб — сабачы; Прымацкі хлеб — сабацкі. ПРЫХОДЗІЦЬ І НА НАШУ ВУЛІЦУ СВЯТА Гл. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай вуліцы свята. ПРЫЯЦЕЛЬ ПАЗНАЕЦЦА Ў НЯШЧАСЦІ Гл. Дружба (прыяцель) па знаецца ў няшчасці. ПУГАЙ АБУХА НЕ ПЕРАБ'ЕШ. Немагчыма, бескарысна супрацьстаяць сіле, уладзе. Кажуць, калі каму-н. прыходзіцца змірыцца з абставінамі. Сін.: Галавою сцяны не праб'еш; Напроці ветру не падзьмеш; Супраць ра- жна не папрэш. Наплакаліся, нагараваліся, як досыць. Плач не плач, як той казаў, пугай абуха не пераб'еш; так і мы аплакалі лес, а па нас ніводзін бес (У. Галубок. Абмылка вучонага). Не, Мікола, прыйдзецца адступаць. Як сцямнее, падмазваць пяткі і абрывацца ў лес. Значыць, правільна гавораць — пугаю абуха не пераб'еш (У. Карпаў. Нямігі кры- вавыя берагі). Дзеля гэтага трэба не гаруноўскім розумам гаспадарку весці. Ну, а перамагчы Гарунова, самі ведаеце... Як кажуць, пугай абуха не пераб'еш (І. Дуброўскі. Зямныя вузлы). Аляксей Пятровіч хоць і ра- зумеў, што пугай абуха не пераб'еш, аднак лёгка здавацца не збіраўся (А. Кажадуб. Помнік). *Не чапай ты гэтага Скакуна, Янка. Хай яго лепей пярун заб'е... Дый у раёне, гавораць, у яго плечы ёсціка. Ці ж пераб'еш ты адзін, Янка, абух пугаю... (І. Галубовіч. Кувала зязюлька). — Насовіч: Плеццю абуха не перасячэш; Прыказкі. Плеццю абуха не пераб'еш; БРС. Пугай абуха не пераб'еш. ПУЖАНАЯ ВАРОНА І КУСТА БАІЦЦА Той, хто ўжо аднойчы суты- кнуўся з непрыемнасцямі, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным і баіцца нават таго, што нічым не пагражае. Сін.: Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш. — Ім і хавацца няма чаго. — Ведаеш, Сярожа, пужаная варона і куста баіцца (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). На шчасце, му- 173
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забе, перабеш, прабеш
10 👁