ПРЫБЯРЫ ПЕНЬ, ДЫК І ЁН БУДЗЕ ПРЫГОЖЫ Гл. Пень прыбяры, то і пень харошы. ПРЫВЫЧКА — ДРУГАЯ НАТУРА. Прывычка — арганічная патрэба, унутраная схільнасць каго-н. Увогуле, лежачы ў халаце на мяккай міністэрскай канапе, Троцкі адчуваў асалоду ад язды. ад камфорту. Ён любіў камфорт. Што зробіш — прывычка — другая натура (І. Шамякін. Петраград—Брэст). — Паўкалька з лацінскай мовы: Consuentudo est altera natura. ПРЫЙДЗЕ ІЛЬЯ НАРОБІЦЬ ГНІЛЛЯ Ужываецца як адзін з па- казчыкаў народнага календара прыроды; пасля Ільі — свята ў хрысціян, якое прыпадае на 20 ліпеня (па старым стылі), — звычайна пачынаюцца дажджы. [Міхальчук:] Дый надвор'е ў нас такое, што... Клімат. Не за- гадаеш, дый не паслухаецца. Прыйдзе Ілья і наробіць гнілля. Як у міну- лым годзе — восем гектараў аўса пагніло на полі і шэсць гектараў жыта парасло ў бабках (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Кажуць, прый- дзе Ілья — наробіць гнілля. Але не кожны год здаралася, каб амаль скрозь усе спасы на двары стаяла багно (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). «Прыйшоў Ілья, нарабіў гнілля» — звычайна ў ліпені ішлі зацяжныя — па тыдні, а то і па два — дажджы (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). *— Так, без навальніцы не абыдзецца, — ахвотна падтакнуў Со- маў. - Ілья наробіць гнілля... (А. Масарэнка. На бабровых тонях). — Прыказкі: Прыдзець Ілья — наробіць гнілля; Прыйшоў Ілья — даў гнілля. ПРЫЙДЗЕ І НА КРАПІВУ МАРОЗ. Гл. Будзе (прыйдзе) і на крапіву ма- роз. ПРЫЙДЗЕ І НА НАШУ ВУЛІЦУ СВЯТА Гл Будзе калі-небудзь, не калі і на нашай вуліцы свята. ПРЫЙШЛА ПРАЧЫСТАЯ — УСЁ ПОЛЕ ЧЫСТАЕ Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; прачыстая — свята ў хрыс- ціян, якое прыпадае на 15 жніўня (па старым стылі). У сёлах звычайна казалі: «Прыйшла прачыстая — усё поле чыстае». Ні снапа, ні каліва, ні зярняці, ні бульбіны ў полі не асталося (С. Грахоўскі. Мястэчка... Мя- стэчка). — Прыказкі. Прыйшла прачыстая — стала поле чыстае. ПРЫЙШЛІ ПАКРОВЫ — ЗАГАНЯЙ У ХЛЕЎ КАРОВЫ Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календapa прыроды; пакровы (пакроў) — свята ў хрысціян, якое прыпадае на 1 кастрычніка (па старым стылі). Мы [пастухі] супакоіліся і цягнулі сваю службу да канца — гэта зна- чыць да пакроў. «Прыйшлі пакровы — заганяй у хлеў каровы» — га- ворыцца ў народнай прыказцы. Так было і ў нас (А. Якімовіч. Канец сервітуту). — Прыказкі. Пакровы — зарыкалі каровы; Пакрова — зарыкала ў хляве карова. ПРЫЙШЛО І НА НАШУ ВУЛІЦУ СВЯТА Гл. Будзе калі небудзь, не- калі і на нашай вуліцы свята. ПРЫЙШОЎ МІКОЛА, НЕ ПЫТАЙ НІ Ў КОГА, БЯРЫ СЯВЕНЬКУ І (ДЫ) СЕЙ ПАМАЛЕНЬКУ. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага календара прыроды; Мікола — свята ў хрысціян, якое прыпадае на 9 мая. Прыйшоў святы Мікола. «Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і сей памаленьку», — кажуць людзі, хоць перад Міколаю і па- саджана, і пасеяла, астаецца, можа, толькі грэчка не пасеяна (Я.Колас. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле). — А зярняты хіба роўна сея- ліся? — запытаўся Валодзя. — Не так, вядома, як з сеялкі. Але нішто. 172
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе
8 👁