На першае яна [Ніна] зробіць халаднік з яйцом, на другое — рыбу- І чыгунок бульбы маладое адварыць. І сяледчык ёсць. Хоць госця пры- май. А госць — як воўк на памоўку. На двары стукнула фортка варот. Ан- дрэй? (М. Лобан. Гарадок Устрою»). — Насовіч: Пра воўка памоўка, а воўк з падналуску; Прыказкі: Аб воўку памоўка, а воўк тут. ПРАПАЛА КАРОЎКА, ПРАПАДАЙ (НЯХАЙ ПРАПАДАЕ) І ВЯРОЎ- КА. Страціўшы вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Сін.: Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. [Юзік:] Нічагуткі, не пужайцеся. Усяк бы- вае, і жабрак пану грош кідае... Піце. Дзе наша не прападала. Прапала вяроўка, прападай кароўка. Хоць у мяне дык наадварот, прапала кароў- ка, прападай вяроўка (Л. Родзевіч. Блуднікі). Дубель прыйшоў дадому спустошаны — як мяшок, з якога высыпалі зерне. Кажуць: прапала ка- роўка, няхай прападае і вяроўка. Чыстая праўда. Не дурань выдумаў Якая радасць з гаспадаркі, калі на службе нелады? (Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). Маці сваёй я перастаў пісаць. Наогул з радзімай парваў усякія сувязі. Нават прызнавацца, што я беларус, нікому не ха- цеў. Як кажуць, прапала кароўка, няхай прападае і вяроўка (Б. Сачанка. Споведзь). * Дзе сякуць, там лягуць шчэпкі проч, соладка ці горка; дзе прапала кароўка за ноч, — прападай вяроўка (Я.Купала. З угодкавых на- строяў). — А мне ўсё роўна, — са скрухай махнуў я рукой. — Згубіўшы кароўку, не плачуць па вяроўцы... У мяне нічога няма (Р.Няхай. Сірочы лес). — Прыказкі: Прапала кароўка, прападай і вяроўка; Прапала кароў- ка — няхай прападае і вяроўка. ПРАЎДА ВОЧЫ КОЛЕ. Праўда не заўсёды прыемная, раздражняе, выклікае злосць. Кажуць, калі хто-н. пярэчыць, не згаджаючыся з крыты- чнымі заўвагамі. [Дзед Мікіта:] Вось табе фігурацыю за тваю турбацыю. Сам правалішся, чуй, дурань-браце. [Аслаў:] Бачыш, як не злюбіў* праўда вочы коле (Я. Колас. Вайна вайне). [Прадстаўнік асветы:] Слуха- йце, паненачка! Я вас прашу пакінуць размову аб палітыцы! [Маруся:] Не падабаецца?.. Праўда вочы коле? (У. Галубок. Краб). Сяргей паспра- баваў быў зайсці на «трыбуну». — О, ле-е! — замахаў рукамі Русаковы — Цябе, галубчык, добра ведаем яшчэ па выступленні ў гімназіі! Што, праўда вочы коле? — злосна кінуў Сяргей (І. Гурскі. Вецер веку). — Не падабаецца, пэўна, — казаў Пятрусь, — праўда вочы коде (Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі). — Насовіч: Праўда вочы колець; Прыказкі: Праўда вочы коле. ПРАЎДА НЕ СКВАРКА, З КАШАЮ НЕ З'ЯСІ. Праўда непазбежна пера- можа. Вось тады, калі вынікала якая заблытаная справа агульнавяско- вага характару, злазіў з печы зусім стары ўжо дзед Мікодым, выходзіў на вуліцу і голасна зазначаў: — Вы не думайце таго — праўда не сква- рка, з кашаю не з'ясі. Выйдзе наверх яна, родная, бо ўжо сама зямля прысягала небу не пускаць адгэтуль цёмнай, заблытанай праявы (Я.Ко- лас. На ростанях). — Прыказкі. Праўда не скварка — з блінам не з'ясі. ПРАЦА НЕ ВОЎК, У ЛЕС НЕ ЎЦЯЧЭ. Гл. Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабяжыш»). ПРАЦУ ПАЛЮБІШ — ЧАЛАВЕКАМ БУДЗЕШ. — А ці не лепей пайсці працаваць? — сам сабе разважаў Кулік. — Працу палюбіш — чалаве- кам будзеш (І. Гурскі. Чужы хлеб). — Рабкевіч: Працу палюбіш — чалавекам будзеш. 171
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
11 👁