Не, — наш Алесь пісаць умее! — Ну, гэта я-то трохі знаю, хоць часам сам не расчытаю, што напішу, — такі пісака — не расчытае і са- бака (Я.Колас. Новая зямля). — Федароўскі: Пісала пісака, не прачытае сабака; Прыказкі. Пісаў пісака — не разбярэ ні кот, ні сабака. ПЛАКАЎ, ПЛАКАЎ, А БОГ БЫЎ АДНАКАЎ, ПАЧАЎ ТАНЦАВАЦЬ, ПАЧАЛО ШАНЦАВАЦЬ. Гл. Плакаў, плакаў — усё бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) — стаў бог даваць. ПЛАКАЎ, ПЛАКАЎ — УСЁ БОГ АДНАКАЎ, ПАЧАЎ ПЯЯЦЬ (СПЯ- ВАЦЬ) — СТАЎ БОГ ДАВАЦЬ. Лепш весяліцца, чым бедаваць, плакаць. Гаворыцца для падбадзёрвання каго-н. Як скончылі чытаць [пісьмо], усе пасумнелі і не ведалі, з чаго пачаць гутарку... — Эт! — махнуў рукой Габрусь, — «плакаў, плакаў — усё бог аднакаў, пачаў пяяць — стаў бог даваць». Бярыся, Халімон, за гармонік! (З. Бядуля. На стаянцы). ПЛАКАЎ, ПЛАКАЎ, А БОГ БЫЎ АДНАКАЎ, ПАЧАЎ ТАНЦАВАЦЬ, ПАЧАЛО ШАНЦАВАЦЬ. Драбнейшую [рыбу] пакінулі сабе, адборную ж Андрэй і Янка патарабанілі ў Панямонь. За парогам Янка сказаў: — Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанцаваць (Я. Колас. На ростанях). — Федароўскі'. Плакаў, плакаў — бог аднакаў, стаў спяваці — стаў бог даваці; Прыказкі: Хоць усцеж плакаў, плакаў, усё ж быў аднакаў, а як пачаў пяяць, стаў і бог даваць. ПОКІ СОНЦА ЎЗЫДЗЕ, РАСА ВОЧЫ ВЫЕСЦЬ. Гл. Пакуль (покі) со- нца ўзыдзе, раса вочы выесць. ПОКУЛЬ З БАГАТАГА ПУХ, ТО З БЕДНАГА ДУХ. Гл. Пакуль (покуль) з багатага пух, то з беднага дух. ПОНАЧЫ ЎСЕ КАТЫ ШЭРЫЯ. Гл. Ноччу (поначы) усе каты (кошкі) шэрыя. ПОП СВАЁ, А ЧОРТ СВАЁ. Ты яму гаворыш пра адно, а ён, не зважа- ючы, зусім пра іншае. Кажуць пра ўпартага чалавека, з якім цяжка дамо- віцца. Сім.: Ты яму «стрыжана», а ён табе аголена»; Хто ў боб, а хто ў гарох а хто ў сачыўку; Я яму пра Фаму, а ён мне пра Ярому. Вы ду- маеце, што мы нічога не рабілі, каб ахапіць падпіскай іх?.. У кожнай хаце пабывалі. І што? Ці палену гавары, ці ім. «Вы, — кажуць, — электрычнасць нам правядзіце, каб мы не сляпіліся пры комінках ды газоўках». Як той казаў, поп сваё, а чорт сваё (Я. Ермаловіч. Стаяў ма- ладзік над лесам). — Што ж яму рабіць засталося? — Чалавекам быць. — Поп сваё — чорт сваё. Лёгка сказаць. Тут бы камень не ўтрываў — перавярнуўся (Л. Калодзежны. Водар палыну). — Насовіч: Поп сваё, а чорт свае: аддай маю малітку; Прыказкі: Поп сваё, а чорт сваё; Поп сваё, чорт сваё. ПРА ВОЎКА (АБ ВОЎКУ) ПАМОЎКА, А ЁН І САМ ТУТ. Кажуць пра таго, хто прыходзіць якраз тады, калі пра яго гавораць, успамінаюць. Як кажуць, пра воўка памоўка, а ён тут. Так было на гэты раз і з Мя- дзведзем (А. Якімовіч. Казка пра смелага вожыка). А вунь і сам Віктар з завулка паказаўся. Пра воўка памоўка, а ён і сам тут (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). Пра воўка памоўка, а ён і тут. А ён і тут — ну проста цуд! З'явіўся ў тую ж мінуту якраз. «Дзень добры!» — кажа, і мы — у адказ (А. Вярцінскі. Пра воўка памоўка...). [Навум:] Маўчы, Ціт! Не наша дзела аб гэтым гаманіць... Ты гамоніш, а ён шмыг — і тут. Ведаеш прыпавесць: ты з варот, а ён чэраз плот, аб воўку памоўка, а ён тут (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). 170
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся
12 👁