цеся, каб першы блін не атрымаўся камяком (М. Ткачоў. Згуртава-
насць).
— Насовіч: Першы блін і тэй комам; Прыказкі: Першы блін комам.
ПЕРШЫ
ДЗЕНЬ
ГОСЦЬ
—
ЗОЛАТА,
ДРУГІ
—
СРЭБРА,
ТРЭЦІ
—
МЕДЗЬ, ДАДОМУ (ДАХАТЫ) ЕДЗЬ. Пра неабходнасць захоўваць меру
пры гасцяванні. Але кожнаму гасцяванню прыходзіць канец. Праўду' ка-
жуць: «Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь,
дадому едзь». І мы пачалі збірацца ў дарогу (С. Грахоўскі. З воўчым
білетам). Мая баба., казала так: госць першы дзень золата, другі — срэ-
бра, трэці — медзь, дахаты едзь. Таміліся мы абое з жонкай мо з таго,
што білі лынды, не было работы (Г.Марчук. Кветкі правінцыі).
— Насовіч: Госць першы дзень — золата, другі — серабро, а трэці —
медзь, хоць і з двару едзь. Прыказкі. Першы дзень госць — золата, дру-
гі — серабро (срэбра), трэці — медзь, дамоў едзь.
ПЕШЫ КОННАМУ НЕ ТАВАРЫШ. 1. — Схадзі, сястрыца!.. І мне ролю
выбераш, — пажартавала Зосітэ, і гэта навяло на жарт Анежку. — Дык
як жа мы пойдзем? — упікнула яна Алеся. — Пешы ж коннаму не та-
варыш! — Дзеля вас я назаўсёды спешуся... (П. Броўка. Калі зліваюцца
рэкі). — Як жывеш, Зміцер? Нешта мы з табой рэдка бачымся. — Ды
што ж, братка, пешы коннаму не таварыш. Ты ўсё гойсаеш недзе, а
наша дзела такое — пяхота (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды).
2. Людзей, розных па характары, сацыяльным становішчы і пад., нішто не
можа аб'яднаць. Кажуць пра таго, хто не раўня каму-н. Сін.: Арлу з са-
вой не па дарозе; Воўк казе не таварыш; Гусь свінні не таварыш. [Сцё-
пка:] Ну што папалюем, Вася? [Васіль:] Пешы коннаму не таварыш. Ты
са стральбой, а ў мяне і солі няма, каб качкам на хвост насыпаць. Хіба
загоншчыкам быць у цябе (І.Козел. Над хвалямі Серабранкі).
— Насовіч: Пешы коннаму не таварыш; Прыказкі. Пешы коннаму не
таварыш; Конны пешаму не таварыш.
ЛІДЫ ЕШ, ПАКУЛЬ РОТ СВЕЖ, БО ЯК УМРЭШ, ТО І КАЛОМ НЕ
ЎПРЭШ. Гаворыцца як жартаўлівае застольнае пабуджэнне піць і есці.
Сін.: На тым свеце не дадуць. [Навум:] Відна, кум, што ўчора губы не
жалаваў. Ты, відна, помніў прымаўку: патуль пій ды еш, пакуль рот
свеж, бо як умрэш, то і калом не ўпрэш (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялян-
ка).
*
[Захар:] Глядзіш, дык душа радуецца. Даўно нашы палі не бачылі
такіх усходаў... [Кузьма:] Чаму ж нам не піць! Як кажуць: пі і еш, пакуль
рот свеж, а як у роце завяне, дык і муха не загляне (А. Макаёнак. Узы-
ходы шчасця).
— Насовіч: Еш, пакуль рот свеж, а як умрэш, і калом не вапрэш; Ян-
коўскі. Патуль пі ды еш, пакуль рот свеж; Выслоўі: Еш, пакуль рот свеж,
а як памрэш, дык і не лізнеш.
ПІ, ДЫ РОЗУМУ НЕ ПРАПІ. Пра ўмеранасць пры ўжыванні спіртнога.
[Ціт:] Да вас, куме! (П'е да войта і падае яму). [Навум:] Знаеш прымаў-
ку? Пій да розуму не прапій (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка).
— Насовіч: Пі, ды вума не прапі; Раманаў: Піць пі, але ўма не прапі;
Ляцкі. Піць пі, але вума не прапі.
ПІСАЎ ПІСАКА, ШТО НЕ РАЗБЯРЭ І САБАКА. Кажуць насмешліва пра
таго, хто піша неразборліва, нечытэльна. — Ну, і пісар жа з цябе! —
накінуўся ён [стараста] на Міхалку. — Пісаў пісака, што не разрябрэ і
сабака... Бадай ты згарэў! Ідзіце, хлопцы, дахаты. Прыйдзе пісар, дык і
напіша... (Я. Колас. Кантракт).
169
Дадатковыя словы
абяднаць
12 👁