ПЕРАНАЧУЕМ,
БОЛЕЙ
ПАЧУЕМ.
І.
Гаворыцца
з
надзеяй
пачуць
у
бліжэйшы час што-н. новае. [Броня:] І сёння нейкага чына хавалі. Ка-
жуць, ля Рудзенска недзе партызаны ўходалі. [Гудовіч:] Ну вось! А ты
казала, няма добрых навін. [Броня:] Дык гэта мала. [Гудовіч:] Перана-
чуем, болей пачуем (К.Крапіва. З народам). — Коля, ці не пара спаць?
Дай людзям адпачыць. — І праўда, — дабрадушна згадзіўся ён, бо са-
мога ўжо марыў сон. — Можа, заўтра яшчэ пагаворым? — спытала на
развітанне Ганна. — Бадай што не. Раненька еду. — Ну што ж, пера-
начуем — болей пачуем, — засмяялася яна (І. Новікаў. Тварам да не-
бяспекі).
2. Раніцай прыйдзе больш правільнае рашэнне. Кажуць, калі адкладваюць ра-
шэнне чаго-н. на заўтрашнюю раніцу, калі ўсё стане ясней, больш відавоч-
на. Сін.: Раніца мудрэйшая за вечар. — Але можа здарыцца, што заўтра
будзе позна... — Бог бацька!.. — Богам просім! — Пераначуем — бо-
лей пачуем (І. Гурскі. Вецер веку). — Дык пойдзем заўтра ў Крычаў ай
не?.. — Пераначуем — болей пачуем, — адказала Палага (І. Чыгрынаў.
Апраўданне крыві). Надзя заспяшалася, напаследак сказала: — Заўтра
яшчэ пагамонім — пераначуем, то болей пачуем (І. Капыловіч. Бяроза
на мяжы).
— Насовіч: Пераначуем, болей пачуем; Прыказкі. Пераначуем, болей
пачуем.
ПЕРШАЯ
ЖОНКА
АД
БОГА,
ДРУГАЯ
АД
ЛЮДЗЕЙ,
А
ТРЭЦЯЯ
АД
ЧОРТА. Кажуць таму, хто другі ці трэці раз жэніцца. — Навошта табе
гарадская? Бяры нашу, гарадоцкую. Баявая, працавітая. Табе догляд
трэба, каб зварыць умела. Ці любіш? — І сам не ведаю. — Гэта на ўсё
жыццё. Першая ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта. Помні
(К. Марчук. Кветкі правінцыі).
— Прыказкі Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад
чорта.
ПЕРШАЯ
ЧАРКА
КАЛОМ,
ДРУГАЯ
САКАЛОМ,
А
ТРЭЦЯЯ
САМА
ЎЛЯЦІЦЬ (АСТАТНІЯ ПАЛЯЦЯЦЬ ДРОБНЫМІ ПТУШАЧКАМІ).
Кожная наступная чарка гарэлкі лягчэй п 'ецца. Гаворыцца, калі хто-н. за-
пар выпівае некалькі чарак пітва або калі адмаўляецца піць яшчэ.
Мысліцкі наліў яму [Іодку] чарку. — Як кажуць... Першая — калом...
другая — сакалом... а трэцяя — сама ўляціць (Р. Мурашка. Салаўі свя-
тога Палікара). — А кажаш, што майстар выпіць... — дапёк Іваноў. —
Хіба шаўцы моршчацца ад чаркі? — Першая — калом, другая — сака-
лом, астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі, — у жарт сказаў Пятро
(І. Новікаў. Тварам да небяспекі).
— Насовіч. Першая чарка калом, а другая сакалом.
ПЕРШЫ
БЛІН
ВЫЙШАЎ
КАМЯКОМ
Гл.
Першы
блін
камяком
ПЕРШЫ БЛІН КАМЯКОМ. Пачатак якой-н. справы бывае няўдалым. Га-
ворыцца ў апраўданне няўдалага пачатку якой-н. справы. — Нічога не
зрабілі і самі ледзь з зубоў смерці вырваліся. — Першы блін камяком,
Ніна
(Р.
Няхай
Алёшка
атаман)
ПЕРШЫ
БЛІН
ВЫЙШАЎ
(АТРЫ-
МАЎСЯ) КАМЯКОМ. — Ну што, перапісалі?.. — Перапісаў, гаспадзін
інжынер, ды толькі першы блін выйшаў камяком. Калі б вы былі ла-
скавы і далі мне аркуш чыстай паперы, дык я зрабіў бы гэта добра
(Я. Колас. На ростанях). — Але, таварыш Платовіч, я маю на воку не
толькі мл[ы]н, а і лесапілку... — Чакай, чакай, чакай! — замахаў рукою
Платовіч. — Спраўся наперад з адным, а пасля пяройдзеш да другога...
А то бывае, што ў муку насыплецца пілавін і... першы блін выйдзе ка-
мяком... (Ц. Гартны. Свае бліны). Стаянкі свае мы больш-менш упарад-
кавалі, цяпер за падпольныя групы як след возьмемся. Дык пастарай-
168
11 👁