лена купіць. Чым ты не такая, як усе? (Н. Маеўская. Надзеевіч). ПРЫ-
БЯРЫ ПЕНЬ, ДЫК І ЁН БУДЗЕ ПРЫГОЖЫ. Зоська неаднойчы чула
ад старэйшых прымаўку, што прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы.
Геньку, аднак, пасавала ўсякае ўоранне: ці быў на ім каверкотавы сіні
касцюм
і
адмысловыя
скараходная
чаравікі,
ці
парусінавы
шэры
камбінезон
і
простыя
рабочыя
боты
(М.
Паслядовіч.
Святло
над
Лішкам).
*
О! Такі ж недарма кажуць тыя людзі: убяры ты і пень, то харошы бу-
дзе! Не, дапраўды: зірні — што за хата стала! Хат такіх на сяле ты
налічыш мала. А за гэта за ўсё гаспадыні хвала! (Я. Колас. Батрак). Пры-
маўка з даўніны ходзіць светам: будзе пень прыгожым — прыадзень... Ад-
маўляю прымаўку я гэту: прыбярэш яго ў самацветы — як і быў, глухім
застаўся пень (А. Бялевіч. Залаты запас).
—
Насовіч: Прыбяры пень, і пень будзень прыгож; Прыказкі: Пры-
бяры пень, і пень харошы (прыгожы); Убяры пень, і пень харош.
ПЕРАД СМЕРЦЮ НЕ НАДЫШАШСЯ. У апошні момант не паправіш
цяжкага становішча, не зробіш таго, што не было зроблена раней, за
больш працяглы час. Ніякім прачэсваннем тыла Гітлер не заткне дзірак
на фронце. «Перад смерцю не надышашся», — кажа беларуская прыка-
зка (К. Крапіва. Перад смерцю не надышашся).
—
Насовіч: Перад смерцю не надышашся; Прыказкі: Перад смерцю
не надышашся.
ПЕРАЖЫЛІ ЛЕТА ГАРАЧАЕ, ПЕРАЖЫВЁМ І ДЗЯРМО САБАЧАЕ.
Кажуць з упэўненасцю ці з надзеяй перажыць, выцерпець што-н., справіц-
ца з цяжкасцямі — Эх, хлопцы, хлопцы! — сказаў я, каб атрэсціся ад
цяжкіх думак. — Перажылі мы, як той казаў, лета гарачае, перажывём
і дзярмо сабачае. Грышкі ўсякія, носікі, бабрукі... Дарэмна ты, Іване,
многа думаеш пра іх (Я. Брыль. У Забалоцці днее). — Пад Ленінградам,
у блакадзе, горш даводзілася, а ўсё перажылі. Не дрэйф! — І то праў-
да! — пагаджаліся беларусы. — Перажылі лета гарачае, перажывём і
дзярмо сабачае (Р. Кобец. Ноеў каўчэг).
*
[Аўгіня:] А маё сэрца нібы чула, што я вас убачу... І вось як яно ста-
лася. [Талаш:] Нічога, нічога, Аўгінька. Перажылі лета гарачае, перажы-
вём і панскую няволю (Я. Колас. У пушчах Палесся).
— Федароўскі. Перабыла лета гарачае, перабуду жыццё сабача.
ПЕРАМЕЛЕЦЦА
—
МУКА
БУДЗЕ.
Усё
дрэннае,
непрыемнае
з
часам
пройдзе, забудзецца. Кажуць, каб суцешыць, супакоіць таго, хто ўсхваля-
ваны чым-н., перажывае якія-н. цяжкасці. Ён [Дулеба] не парушыўся ў
сваіх перакананнях, нават пабачыўшы бурлівы вір маніфестантаў на
вуліцах Пінска, калі паліцыя баязліва пахавалася. А старшыні сказаў: —
Нічога, Захар: перамелецца — мука будзе. — Або мука, або мука, —
уздыхае старшыня (Я. Колас. На ростанях). [Ракітны:] Заява непакоіць?
Глупства ўсё гэта. Перамелецца — мука будзе (К. Крапіва. На вастрыі).
Падтрымаеце мяне — будзеце жыць і гора не мець... А што думае Са-
ша — гэта мне і так вядома. Нічога. Перамелецца — мука будзе (І. Ша-
мякін. Трывожнае шчасце). Ты не перажывай надта. Перамелецца —
мука будзе (А. Рыбак. Трэба было жыць).
*
[Янка:] Ці ж першыя для Менску гэтыя трывожныя мінуты? Час
было б, цётачка, і прывыкнуць да іх. [Гануля:] Ды яно ж так. Але сваім
чынам да дзела ўсё гэта, ах, як да дзела! [Янка:] Э! Ліха перамелецца і
мука будзе (Я. Купала. Тутэйшыя).
— Насовіч: Перамелецца, мука будзень; Федароўскі: Усё перамелецца,
а мука будзе; Прыказкі: Перамелецца — мука будзе.
167
Дадатковыя словы
ўбранне
10 👁