І. Гурскі. На скрыжаванні дарог). [Антон:] Не падумаўшы, лезці напра-
лом нельга. Ведаеш пагаворку: паспяшыш — людзей насмяшыш? А тут
калі паспяшыш — плакаць будзеш (А. Макаёнак. Ворагі). А навошта
спяшацца? Паспяшыш — людзей насмяшыш (В. Праскураў. Высокі
поўдзень). Мяккая, сапрэлая ад доўгага зімовага сну зямля як быццам
правальваецца пад нагамі, і я падаю. І праўда: паспяшыш — людзей
насмяшыш (У. Ягоўдзік. Пугачова песня).
*
[Паўлінка:] Можа б было лепей, каб яшчэ трохі пачакаць, а то так
скора,
ратам...
Хто
спяшыць,
той
людзей
смяшыць
(Я.Купала.
Паўлінка).
— Прыказкі: Паспяшыць — людзей насмяшыць.
ПА ХОМКУ І ШАПКА. Гл. Па Сеньку (па Хомку) і шапка.
ПАЦІХУ ЕДЗЕШ — ДАПЕЙ БУДЗЕШ. Гл. Цішэй едзеш — далей бу-
дзеш.
ПАШКАДАВАЎ ВОЎК КАБЫЛУ ПАКІНУЎ ХВОСТ ДЫ ГРЫВУ Ка-
жуць пра таго, хто толькі на словах шкадуе кто-н., а на справе гатовы
нашкодзіць яму. Сін.: Любіў рак жабу, аж вочы выеў. — Дык, значыць,
прызначаны замяшчаць небараку Спалона, якога аходалі вашы бальша-
вікі. Не вынес, нябога, ганьбы свае краіны! Мацуйцеся і вы! — Пашка-
даваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву, — насмешліва адзначыў
Самойла (І. Гурскі. Вецер веку). — Ох, шкада мне цябе, дзед. — Па-
шкадаваў воўк кабылу... (І. Шамякін. Петраград—Брэст). [Федзя:] Чаго
вы ад мяне хочаце? [Ціт:] Далібог, нічога. Проста клапоцімся аб тваім
здароўі. [Федзя:] Ведаю я вашы клопаты. Пашкадаваў воўк кабылу...
(В. Зуб. Злавацца не трэба).
— Прыказкі: Пажалеў воўк кабылу, аставіў хвост ды грыву; БРС. Па-
шкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву.
ПАШЛІ ДУРНОГА, А ЗА ІМ ДРУГОГА. Гаворыцца з абурэннем пра таго,
хто, пасланы куды-н. з пэўным заданнем, доўга не вяртаецца назад. Калі
ўсе ўчацвярых пакінулі памяшканне, на дзядзінцы іх стрэла Волька. —
Пашлі дурнога, а за ім другога, — прывітала яна Сёмку (Ц. Гартны.
Сокі цаліны). — Сходу, пэўне, не будзе. Пётра дзесьці як сеў, дык і
прыкіпеў... — Ды яно так, — дадала з печы старая, — пашлі дурнога,
а за ім другога... (П. Галавач. Спалох на загонах). — Можа, у палон за-
хапілі вашага «разведчыка»? — Пашлі дурнога, а за ім другога, — зара-
гатаў Андрэй. — Бяжы, — кіўнуў ён на мяне, — выручай свайго Суха-
рку (С. Грахоўскі. Гарачае лета). Пятро Цэдрык сядзеў у канторы і чакаў
каваля Герасіма. Даўно ўжо паслаў хлопца ў кузню, каб пазваў яго, і от,
бач, не прыйшоў ні адзін, ні другі. «Пашлі дурнога, а за ім другога», —
падумаў Цэдрык сам сабе, насунуў на галаву шапку і хацеў быў ужо ісці
дамоў снедаць (М. Капыловіч. На сваім селішчы).
—
Насовіч: Паслаўшы дурнога, за ім пашлі другога; Раманаў. Пашлі
дурнога, а за ім другога; Прыказкі: Пашлі дурнога, а за ім другога.
ПАШЛІ ДУРНЯ БОГУ МАЛІЦЦА, ДЫК ЁН ЛОБ РАЗАБ'Е. Гл. Загадай
дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е.
ПЕНЬ ГАРЭЎ, А ЧОРТ ХВОСТ ПАГРЭЎ. Гаворыцца пра чалавека, свая-
цтва з якім выклікае сумненне, падазрэнне. [Ядзя:] Ен жа брат мой!
[Жыгліцкая:] Брат... Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў — такая ў цябе ра-
дня з ім! (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі).
— Прыказкі: Пень гарэў, а чорт рукі пагрэў.
ПЕНЬ ПРЫБЯРЫ, ТО І ПЕНЬ ХАРОШЫ. Добрае адзенне або парадак,
чысціня ўпрыгожваюць каго-н. ці што-н. Вось шубу купім за чатырыста
рублёў ды боцікі за сто дваццаць — заўважаць. Пень прыбяры, то і
пень харошы. А дзе тыя спадніцы джынсавыя прадаюць? І спадніцу мо-
166
Дадатковыя словы
разабе
9 👁