ПАСЛЯ
БОЙКІ
КУЛАКАМІ
(РУКАМІ)
НЕ
МАХАЮЦЬ.
Бескарысна
і
позна дзейнічаць, абурацца, апраўдвацца пасля таго, калі ўжо што-н. зро-
блена, адбылося. Не раю вам гэтага рабіць, пасля бойкі кулакамі не ма-
хаюць. Разбіты надзеі... Усё прапала... (І. Гурскі. Вецер веку). — Ты
крыўдуеш, што я пайшоў дамоў з пушчы? — Што мне крыўдаваць, па-
сля бойкі рукамі не махаюць (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца).
— Рапановіч: Пасля смерці рукамі не махай.
ПАСМЯЯЎСЯ ГАРШЧОК З КАТЛА. Кажуць неадабральна таму, хто вы-
смейвае каго-н., хоць і сам заслугоўвае насмешкі. Сін.: Пасмяяўся шалу-
дзівы з пляшывага. [Базыль:] Ага, чаго ты, Янук, у хаце адседжваешся?
[Янук:] А чаго ты толькі па сватах ды па вяселлях ходзіш? [Базыль:] Па-
смяяўся гаршчок з катла. Ад дармавой гарэлкі і ты не вельмі адмаўляе-
шся (І. Козел. Папараць-кветка).
*
Кажуць, кацёл з гаршка не насмяецца, бо абодва чорныя. Я, мае вы
дзеткі, каб на цяперашні розум, то замуж за Сяргеевага бацьку не пайшла
б (В.Шырко. Сцяжына да людзей).
—
Ляцкі. Насмяяўся чыгун з катла: абодва чорныя; Прыказкі. Па-
смяяўся кацёл з гаршка, што той чорны; Насмяяўся гаршчок з катла,
агледзеўся — і сам чорны.
ПАСМЯЯЎСЯ
ШАЛУДЗІВЫ
З
(КАЛЯ)
ПЛЯШЫВАГА.
Кажуць
неада-
бральна таму, хто высмейвае каго-н., хоць і сам заслугоўвае насмешкі.
Сін.: Пасмяяўся гаршчок з катла. — У вас жа ў школе гэтак. Вучань не
так літару вывеў — педсавет і настаўніку вымова. — Утрыруеце ўсё.
Ну, утрыруйце, утрыруйце, што ж. Пасмяяўся шалудзівы каля пляшы-
вага (Я. Ермаловіч. Зазімак).
— Насовіч: Насмяяўся шалудзівы пляшываму; Прыказкі Пасмяяўся
лысы з пляшывага; Насмяяўся голы з пляшывага.
НАСПЕХ — ЛЮДЗЯМ НА СМЕХ. Гаворыцца як парада дзейнічаць не
спяшаючыся, каб не памыліцца і не выклікаць насмешак. Сін.: Паспя-
шыш — людзей насмяшыш. — Хутчэй, хутчэй, — падганяў Шацкі Аля-
ксея. — Паспех — людзям на смех, — пільна ўзіраючыся ў шэрасць
наперадзе, толькі і зазначыў Аляксей (Я. Васілёнак. Замець). — Няма
куды спяшацца, — адказала статная, чарнабровая, мусіць, смялейшая
за сваю сяброўку і, напэўна, намякаючы на цяжкасці ваеннай пары, па-
цвердзіла сваю думку прымаўкаю: — Паспех — людзям на смех (М. Аў-
рамчык. Палон). І ён жа, Лахановіч, таксама ж даўно, мусіць, пакутуе,
мучыцца, нічога не піша... А Мо і правільна: паспех — людзям на смех.
Хопіць, і так напісалі шмат глупства... (Б. Сачанка. На беразе Іслачы).
Возера знікла. Вада сплыла разам з грашамі за работу ў тую трубу, што
так неахайна прыстасавалі дарожнікі. Як кажуць, паспех — людзям на
смех (Вожык. 1987, № 2).
—
Насовіч: Паспех людзям на смех; Прыказкі: Паспех людзям на
смех; Скоры паспех людзям на смех.
ПАСПЫТАЛА
СВІННЯ
ПАЛЕНА,
ПАМЯТАЕ,
ДЗЕ
ПАЕЛА
Кажуць
пра
таго, хто, пакараны за сваю віну, памятае пра гэта і асцерагаецца.
Праўду кажа беларуская прыказка: «Паспытала свіння палена, памятае,
дзе паела». А каб фашысцкая свіння не забылася і надалей, Чырвоная
Армія бесперапынна напамінае ёй (К. Крапіва. Кацёл).
— Прыказкі: Паспытала свіння палена, памятае, дзе паела.
ПАСПЯШЫШ — ЛЮДЗЕЙ НАСМЯШЫ!!! Гаворыцца як парада
дзейнічаць не спяшаючыся, каб не памыліцца і не выклікаць насмешак.
Сін.: Паспех — людзям на смех. [Корань] выхапіў вудзільна, пацмокаў,
паахкаў, зноў начапіў прынаду і закінуў вуду. — Не дарма кажуць: па-
спяшыш — людзей насмяшыш, — вяртаючыся да кастра, шкадаваў ён
165
10 👁