Насовіч: Паны дзяруцца (судзяцца), а ў мужыкоў хахлы трасуцца; Прыказкі: Паны дзяруцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. ПАПАЎСЯ ЖУЧКУ Ў ПАНСКУЮ РУЧКУ. Хто-н. трапіў у складанае, непрыемнае становішча. [Навум:] Досыць жа [камісару] нас мучыць. До- бра прыгаворка вучыць: папаўся, наш пане жучку, ды ў панскую ручку. Ты намі паневяраў, апошняе выдзіраў; цяпер мы, паганскі сыну, дадзім добра чосу ў спіну! (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Адкуль гэта, Рыгор? — Не твая справа!.. — Як гэта, не мая?! — Памаўчы, Алесь... Нясі ты іх [мяхі] ды кладзі на воз. А сам выходзь на дарогу. Што глядзіш! Мо дрэннае што задумаў! Глядзі, чалавеча... «Значыць, папаўся жучку ў панскую ручку... Што ж цяпер рабіць?» (А. Чарнышэвіч. Світан- не). — Насовіч: Папаўся чорны жучку ў белую ручку; Федароўскі: Папаўся наш жучку ў панскую ручку. ПАПАЎСЯ Ў ВАРОНЫ, ТО КРЫЧЫ, ЯК ВОНЫ Гл. Трапіў у вараны, крычы, як яны. ПАРА КАСЦЕЙ НЕ ЛОМІЦЬ. Гаворыцца, калі хто-н. не адчувае нязруч- насці ад празмернай гарачыні на вуліцы або ў памяшканні ці ад вельмі цё- тага адзення. Спачатку ладзілі жыццё, як і раней, — пры спякотным клімаце. Душнавата, праўда, было, але, як кажуць, пара касцей не ломіць (М. Ткачоў. Пошукі скарбаў). Ісці не пры касцюме было гэта- ксама няёмка. Таму, павагаўшыся які момант, [Паездак] усё ж накінуў пінжак на плечы. А мо не ўпрэе. Пара касцей не ломіць (Т. Бондар. Жывыя жывуць). — Насовіч: Пара касцей не ломіць: Прыказкі: Пара (пар) касцей не ломіць. ПАРАНЕНЫ ЗВЕР СТРАШНЫ (ЯШЧЭ БОЛЬШ НЕБЯСПЕЧНЫ) Ча- лавек, якому прычынілі шкоду, пакуты, здольны на адчайны, непрадказа- льны ўчынак. — Ад Нальчыкскага ўсяго можна чакаць, — хваліўся Па- двойскі. — Паранены звер страшны... (І. Гурскі. Вецер веку). Пашкума- таны вораг больш не асмельваўся ў адкрытую паказвацца ў заланьскіх вёсках. — Паранены звер яшчэ больш небяспечны, — сказаў аднойчы Пятро Сцяпанавіч. — Трэба падшукаць зручнае месца і быць гатовым вывесці туды ўсю вёску (В. Праскураў. Чалом табе, стараполіца). — Ліцвінка: Самы страшны звер той, што паранены. ПАРШЫВАЯ АВЕЧКА ЎВЕСЬ СТАТАК ПСУЕ Га. Адна паршывая авечка ўвесь статак псуе. ПА СЕНЬКУ (ПА ХОМКУ) І ШАПКА. Кожны атрымлівае тое, чаго ён варты, што адпавядае яго становішчу. — Люблю тых, хто мерае вялікай меркай, — пацёр Ціхан рукі, калі гарнец заняў сваё месца на сярэдзіне стала. — Па Сеньку шапка, — пахваліў Прахор (А. Паль- чэўскі. Жнівеньская раніца). Так яна [Паліна] па заданню СД і сы- шлася з Аляксеем Пцічкіным. Як кажуць, па Сеньку і шапка (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Паліцыя не магла разабрацца ў гэтых загадкавых злачынствах: зладзеі не бяруць каштоўныя рэчы, а толькі скарбонкі. Потым выяснілася, што сціплымі зладзеямі з'яўляюцца дзеці ад 8 да 10 год. Як гаворыцца — па Сеньку і шапка (Вожык. 1977, №. 19). Па Хомку, як кажуць, і шапка. Якім быў начальнік, такімі ака- заліся і некаторыя яго падначаленыя... (У. Корбан. Цеплаход ідзе на Поўнач). — Насовіч: Па Саўку шайка: Прыказкі: Па Сеньку шапка; Па Хомку шапка; Па Юрку і шапка. 164
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
9 👁