пан сычае!» (Я. Колас. Новая зямля). [Паліна:] Каб іх за сэрца ўзяло ды не адпусціла. Учора паўсяла сагналі, а сёння і да нас чарга дайшла, каб ім на захад сонца сысці... [Максім:] Кляні пана — пан сычае (ўПетра- шкевіч. Злавеснае рэха). *«Ой, пане! — лаецца народ, крычыць услых: пан — абармот, няхай яго забіла б громам!» Смяецца пан: — Мой дабрадзею, не дарма ж пры- казка ў іх ёсць: «Кляні ты пана, пан таўсцее і абрастае яго косць» (Я. Ко- лас. Рыбакова хата). — Прыказкі: Пана клянуць, а пан таўсцее; Кляні ты пана — пан таўсцее. ПАН ЗА ПАНА ЦЯГНЕ (ВЕРНЕ). Адзін уплывовы, уладарны чалавек са- дзейнічае, дапамагае другому. Аксён Кал ь выступаў ад грамады як даве- раная асоба. Хадзіў па судах, пачынаючы з акружнога, і давёў справу да сената, дзе яна і захлынулася, бо ўсюды пан цягне за пана (Я.Колас. На ростанях). — Прыказкі: Пан за пана верне. ПАНСКАЕ ВОКА КАНЯ ТУЧЫЦЬ (ГАДУЕ). Ласкавае слова, добрыя адносіны да каго-н. дапамагаюць у справе. [Навум:] Добра прымаўка нас вучыць: панска вока каня тучыць. Што сватоў к ёй маю слаць, лепш са- мому папытаць... Як бы тут ёй заляцацца, кабы лепей спадабацца? Гу- таркамі ёй заграю, — пазнае, што розум маю (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Насовіч: Панскае вока каня тучыць; Прыказкі. Панскае вока каня гадуе. [Тучыць (дыялектызм) — рабіць тлустым; параўн. у польскай мове: tuczyc — адкормліваць]. ПАН ЦІ ПРАПАЎ. Усё ці нічога, дабіцца ўсяго жаданага ці ўсё страціць. Ужываецца як выказванне рашучасці перад прыняццем рашэння, пры на- меры рызыкнуць. Па-мойму, Юркевіч разумеў, што ідзе на недазволенае. Заўважылі? Ён вельмі спяшаўся, дзейнічаў напрапалую — пан ці пра- паў (У. Карпаў. За годам год). Сына чалавек хацеў. Разумееш, мара та- кая была. А тут — няма і няма. Рашыўся мо ў апошні раз. Як кажуць, пан ці прапаў. І на табе — дачка! Мара лопнула, от што галоўнае (М. Гіль. За ружовымі фіранкамі). АБО ПАН АБО ПРАПАЎ. Што зробіш, такі лёс: або пан або прапаў! Так гавораць на яго былой роднай зямлі... (М. Гамолка. Шосты акіян). Інакш бы мы не вырваліся... Тут так: або пан або прапаў (Р. Няхай. Туман над стэпам). АЛЬБО ПАН АЛЬБО ПРАПАЎ. Можаш адразу не адказваць. Ідзі падумай. Але помні: альбо пан альбо прапаў (В. Быкаў. Сотнікаў). Многа загіне, вя- дома, але многа і прарвецца. Гэта быў жэст адчаю, амаль стыхія — альбо пан альбо прапаў (П. Місько. Мора Герадота). ЦІ ПАН ЦІ ПРА- ПАЎ. Нам цяпер так: ці пан ці прапаў! Выбіраць няма чаго! (І. Мележ. Завеі, снежань). Я ўлучыў мінуту і даў драпака. Ці пан ці прапаў — ду- маю (А. Ставер. Пад канвоем). — Прыказкі: Ці пан ці прапаў. ПАНЫ Б'ЮЦЦА, А Ў МУЖЫКОЎ ЧУБЫ ТРАШЧАЦЬ. Пры суты- кненні ўладных людзей церпяць іх падначаленыя. Паны паміж сабой су- дзяцца, а гэта цяжка адбіваецца на сялянах: паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). * Каля Гары сабраўшыся, стаяць Мароз і Сонца, Вецер з цёмнай Хма- рай. Не так стаяць, а сварацца яны. Для спрэчкі лёгка адшукаць пры- чыну! Даўней казалі: «Сварацца паны, а чуб трашчыць заўсёды ў селя- ніна» (У. Дубоўка. Хто дужэйшы). А каб падумаць, чаго часамі біліся, дык чорт ведае. Відаць, гэта выходзіла так, як некалі казалі: «Пан рагоча, а ў мужыкоў чубы трашчаць» (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). 163
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца
8 👁