Насовіч. Пакуль жырны ссохнець, датуль худы здохнеш»; Феда- роўскі: Пакуль сыты ссохне, то худы здохне; Прыказкі: Пакуль сыты сху- днее, то худы прападзе. ПАКУЛЬ У (НА) ГУМНЕ ЦЭП, ПАТУЛЬ (ДАТУЛЬ) НА СТАЛЕ ХЛЕБ. Пакуль чалавек працуе, патуль ён мае сродкі для існавання. — Як у вас сёлета з хлебам? — Пакуль у гумне цэп, датуль на стале хлеб (І.Гурскі. Вецер веку). Нораў яна [Алеся] мае... Ого! Свякрусе і залувіцы жыцця ад яе не будзе. Згоніць іх са свету. А табе што? Калі якая нявы- крутка, за шапку ў ахапку... У нас з табою, як кажуць, пакуль цэп, па- туль хлеб. Каб, маючы рукі, сёння чалавек прапаў?.. (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). — Насовіч: Пакуль на гумне цэп, патуль на стале хлеб; Прыказкі: Па- куль на гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб; Пакуль цэп, патуль (да- туль) хлеб. ПАМАЛУ ЕДУЧЫ, ДАЛЕЙ БУДЗЕ. Гл. Цішэй едзеш — далей будзеш. ПАМІРАЦЬ ЗБІРАЙСЯ (ЗБІРАЕШСЯ), А ЖЫТА СЕЙ. У якім бы стане ні знаходзіўся чалавек, яго думы і дзеянні звязаны з жыццёвымі, надзённымі інтарэсамі. Сін.: Кабыла здыхае, а за траву хватае. — Навошта Вы сюды прыйшлі? — Як навошта? — здзівіўся Ліс... — Людзі кажуць, паміраць збірайся, а жыта сей... (У. Карпаў. Нямігі крывавыя берагі). Прыходзілася думаць, як пасадзіць бульбу, дзе дастаць гною, хто ўзарэ соткі. Кажуць жа — паміраць збірайся, а жыта сей (С. Грахоўскі. З воў- чым білетам). Абарвалася ў душы [Анюты] тая нітачка, якая вядзе чала- века па жыцці з мінулага ў будучае. Дзеля чаго існаваць? Але ж не на- кладваць рукі на сябе. Паміраць збірайся, а жыта сей... (А. Варановіч. Дзве жанчыны). — А вы ўсё пілуеце ды пілуеце? Каму гэта, пане мой, патрэбна будзе, калі ўсё дагары нагамі перавернецца? — Паміраць збіраешся, а жыта сей, — адказаў Гантман (М. Лобан. На парозе буду- чыні). Але ж, кажуць, паміраць збіраешся, а жыта сей. Так і я... Валька трохі памагла, накруцілі [на жорнах] з горам папалам (П. Місько. Мора Герадота). Не сяджу склаўшы рукі, а працую, жыву, людзям патрэбны... Нездарма людзі кажуць: паміраць збіраешся, а жыта сей (В. Шырко. Споведзь правінцыяла) У ПРОЧКІ ВЫБІРАЙСЯ, А ЖЫТА СЕЙ. Я наліў у адну чарніліцу чарніла і таксама паставіў яго на настаўніцкі стол. «У прочкі выбірайся, а жыта сей», — успомніў я прыказку, разва- жаючы аб тым, прыйдзе хто-небудзь да мяне вучыцца ці не (А.Якімовіч. Канец сервітуту). * [Аўдоцця:] Глядзі, дачушка, разглядайся, каб пасля не каялася [вый- шаўшы замуж]. Я цябе прымушаць не хачу. Як твая душа і розум табе ка- жуць, так і рабі. [Насця:] Ну, добра! Яшчэ паглядзім ды падумаем. Пайшлі, дзяўчаткі! Замуж збірайся, а жыта сей (К.Крапіва. Пяюць жава- ранкі). — Прыказкі: Паміраць збірайся, а жыта сей; У прочкі збірайся, а жыта сей. ПАНА КЛЯНУЦЬ, А ПАН ТЛУСЦЕЕ (ТАЎСЦЕЕ). Кляцьба ніколькі не шкодзіць багатаму, уладнаму чалавеку. [Дзед Бадыль:] Усяго і злосці ў нашага чалавека, што скляне ад шчырага сэрца, зачыніўшыся ў хаце. Дык каму гэта баліць? Як тая прыказка кажа — пана клянуць, а пан тлусцее (К. Крапіва. Партызаны). — Нас зненавідзелі... Праклінаюць... — «Пана клянуць, а пан таўсцее» — любіў гаварыць фон Готберг, — па-ранейшаму ўхмыляўся Ганько (І. Гурскі. Чужы хлеб). КЛЯНІ ПА- НА — ПАН СЫЧАЕ (ТАЎСЦЕЕ). Не вадзіць на добрых нам паноў ніколі. А вось такі «Рак», ліха долі, не будзе мець табе і зносу. Так, брат: для нашага ён лёсу! І ёсць жа прыказка такая: «Кляні ты пана — 162
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁