перабіць грукат калёс, ведравіцкі сваяк, — пакуль да бога, так чорт
душу выме (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца).
— Федароўскі: Пакуль да бога, то чорт душу выме; Раманаў. Пакуль
да бога, то чорт душу выме, пакуль да цара, то пан і скуру здыме.
ПАКУЛЬ ДЗІЦЯ НЕ ЗАПЛАЧА, МАЦІ НЕ ДАГАДАЕЦЦА. Гл. Дзіця не
плача, матка (маці) не дагадаецца.
ПАКУЛЬ ЖАНІЦЦА — ЗАГАІЦЦА. Гаворыцца жартаўліва як суцяшэнне
таму, хто параніў што-н., выцяўся і пад. — Бывае, брат, і горш. Ну,
нічога. Пакуль жаніцца — загаіцца, — кажа бацька, узяўшы Алеся на
рукі (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). — Пакуль жаніцца, загаіцца, — успо-
мніў я матчыну прыказку, калі яна вымала часам стрэмку з нагі, а я
крычаў (Р. Няхай. Шлях на Эльбу). Проста так нас таўкуць без усякага
і ўсе па дзесяць разоў на дзень. Мы ўжо звыкніся з гэтым і з болем звы-
кніся. Пабаліць, пабаліць і перастане, пакуль жаніцца — загаіцца
(В.Казько. Но пасаран). Сашка перавязаў нагу чыстай анучкай і зажму-
рыў вочы: — Разумееш, так тузае, нібы б'е токам. Але гэта нічога, па-
куль жаніцца — загаіцца (В.Дайліда. Гарох пры дарозе).
— Раманаў. Пакуль жаніцца — загаіцца; Ляцкі: Пакуль жаніцца —
загаіцца; Прыказкі: Пакуль жаніцца — загаіцца, а ўміраць, то і не знаць.
ПАКУЛЬ (ПОКІ) СОНЦА ЎЗЫДЗЕ, РАСА ВОЧЫ ВЫЕСЦЬ Пакуль да-
чакаешся чаго-н. жаданага, то будзе позна і прыйдзецца перанесці шмат
гора, нядолі. Сін.: Пакуль да бога, дык чорт душу выме. [Навум:] Прыка-
заў нам пан пісар, штоб, калі маем крыўду да камісара, смела гаварылі.
Але і я місцюк [майстар]! Ведаю добра гутарку, што пакуль сонца ўвой-
дзе, раса вочы выесць (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Верыць народ,
што прыйдуць лепшыя дні. Вось і трэба жыць гэтай верай, не зважа-
ючы на тое, што «покі сонца ўзыдзе, раса вочы выесць» (Я. Колас. На
ростанях). — Кажуць, што твой пісаў скаргу некуды ў цэнтр, дык мо
разбяруцца, — сказала Яніна... — Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы вы-
есць. Не ведаю я, ці пісаў ён што, ці не (Р. Мурашка. Салаўі святога
Палікара). — Ах. братка Раман, ці ж мы ведалі, што так абернецца? Ду-
малі — яны зразумеюць, пачакаюць яшчэ... — Зразумеюць! Пакуль
сонца ўзыдзе, раса вочы выесць, — сказаў дзядзька Лявон (Л. Ялоўчык.
Вясельныя сустрэчы). — Я напішу ў «Правду», — сказаў Арсен. —
Гэта — злачынства, і я так проста не здамся. — Пакуль сонца ўзыдзе,
раса вочы выесць (М. Герчык. Вяртанне да сябе).
— Насовіч: Пакуль сонца ўзыйдзець, раса вочы выберэць: Прыказкі:
Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.
ПАКУЛЬ (ПОКУЛЬ) З БАГАТАГА ПУХ, ТО (ДЫК) З БЕДНАГА ДУХ.
Чалавеку беднаму, бяспраўнаму дарэмна, безнадзейна судзіцца, спрачацца з
багатым, уладным. Сін.: Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ. [Ма-
рыля:] Я казала, што нічога не выйдзе. Ці з багатым беднаму судзіцца?
Пакуль з багатага пух, то з беднага дух (Я. Купала. Раскіданае гняздо).
[Каляда:] Якраз тыя, у каго многа чаго ёсць, першыя лажацца на дарозе
прагрэсу. [Нагорны:] Іх душыць няўмольнае кола гісторыі. [Каляда:]
Покуль з багатага пух, дык з беднага дух (У. Дамашэвіч. Камень з гары).
— Прыказкі: Пакуль з багатага пух, то з беднага дух.
ПАКУЛЬ
СЫТЫ
ПАХУДЗЕЕ,
ДЫК
ХУДЫ
ПАМРЭ
Чалавеку
беднаму,
бяспраўнаму дарэмна, безнадзейна судзіцца, спрачацца з багатым, ула-
дным. Сін.: Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. [Стораж:] Я не суд-
дзя, але наперад кажу, што з багатым не варта судзіцца, а з дужым
біцца. [Жонка:] Мы яго засудзім, наша крыўда відавочная. [Стораж:]
Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ (У. Галубок. Суд).
161
10 👁