пайшлі Драніца з Брава-Жыватоўскім, таму як па цяперашнім часе ісці туды, дык усё роўна, што ісці па попел, — кажуць жа, пайшоў па по- пел, а чорт ухопіў (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). — Федароўскі: Пашоў па попел, ды й чорт ухопіў. ПАЙШОЎ У БОЙКУ, ЧУПРЫНЫ НЕ ШКАДУЙ. Пачаўшы якую-н. справу, перанось усе цяжкасці, не шкадуй выдаткаў. [Туміловіч:] Лепш не займайся, сват, з нашымі жанкамі, яны цябе абрамізяць. [Пытляваны:] Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі). КАЛІ ПАЙШОЎ У БОЙКУ, ДЫК ЧУБА НЕ ШКАДУЙ. «Пайшоў на повадзе ў адсталых элементаў», — гаварылі там [у раёне]. І Брагінец па- чаў думаць, што справа можа скончыцца для яго дрэнна. «А толькі калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй», — разважаў ён (І.Гурскі. Шу- мяць лясы зялёныя). — Насовіч: Пайшоўшы ў драку, не жалей хахла; Прыказкі: Пусціў- шыся ў бойку, хахла не шкадуюць. ПАКОРНАЕ ЦЯЛЯ ДЗВЮХ МАТАК ССЕ. Гл. Ліслівае (ласкавае, пако- рнае) цяля (цялятка) дзвюх матак ссе. ПА КРОПЕЛЬЦЫ — РЭЧКА, ПА СЯНІНЦЫ — КОПКА, А ПА КО- ПЦЫ — СТОГ. Паслядоўнымі намаганнямі з малога ствараецца што-н. значнае. Але ж, як любіш» гаварыць Рыгор Іванавіч, з адкладу няма ладу, паколькі нічога само не зробіцца. Звычайна ён удакладняе сказа- нае цікавым выслоўем, падслуханым яшчэ ў дзеда: па кропельцы — рэ- чка, па сянінцы — копка, а па колцы — стог (В. Праскураў. Бярозавы сок). — Прыказкі: Па капельцы — мора, па травіцы — стог. ПАКУЛЬ ГРОМ НЕ ГРЫМНЕ (НЕ ЗАГРЫМІЦЬ), МУЖЫК НЕ ПЕРАХРЫСЦІЦЦА. Пакуль не здарыцца бяда, непрыемнасць, бестурбо- тны чалавек не думае пра гэта, не асцерагаецца. Ёсць такая прымаўка: пакуль гром не грымне... А гром пакрысе ўжо грыміць... Наркаманія і таксікаманія распаўзаюцца ўсё шырэй (Звязда. 1987, 28 кастр.). Як толькі пачнецца пераход у гандлі і эканамічных дачыненнях на сусве- тныя цэны.., тады мы ўбачым, як раптоўна паразумнеюць нават некато- рыя зацятыя каланіяльныя наменклатуршчыкі і імгненна пазбавяцца ад нястрыманага сентыменталізму. Як кажуць, гром не грымне — мужык не перахрысціцца (Нар. газ. 1993, 14 студз.). * Няма калі хварэць [Сяргею Сяргеевічу]. І зараз дацягнуў да позняй восені, а тады не вытрымаў, злёг. Мужыцкая натура: не перахрысціцца, пакуль пярун не грымне. Хаця б не інфаркт ці інсульт, працаваў жа на знос (В.Шырко. Сцяжына да людзей). — Насовіч: Мужык не пераксціцца, калі гром не ўдарыш»; Прыказкі: Пакуль гром не задыміць, мужык не перажагнаецца; Пакуль не загрыміць, то мужык не перахрэсціцца. ПАКУЛЬ ДА БОГА, ДЫК (ТО, ТАК) ЧОРТ ДУШУ ВЫМЕ. Пакуль на- стане што-н. жаданае, доўгачаканае, то прыйдзецца перанесці шмат гора, нядолі. Сін.: Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. — Хурс маю работу ацэніць. — Перш за ўсё павінен ацаніць тваю работу я, а тады ўжо Хурс. — Пакуль да бога, дык чорт душу выме. — Пакуль да Хурса, дык я над табою начальнік. Або ты аддасі мне зараз жа матэрыялы, або... (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). Просіш, [Мікодым] братоў, каб вы- слалі грошай на дарогу дадому. Хоча на сваім котлішчы памерці. Ці вазьмі тых, што ў турмах сядзяць. Пакуль., да бога, то чорт душу выме (У. Дамашэвіч. Дзявочая клятва). — Ты чуў? Кажа, такім, як ты, няма ўжо даверу. Дык каму ж тады? — Улада яшчэ не асталявалася, вось яны і стараюцца... Гэта самаўпраўства. — Я ж і кажу, — зноў крыкнуў, каб 160
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁