быць! — Будуць ці не будуць, а пажывём — убачым! — казаў дзед (У.Галубок. Як Сымон у воласці выкруціўся). [Анастасія:] Ну, не, са мной гэтага не здарыцца! [Клаўдзія:] Пажывём — убачым (ўДзя- лендзік. Гіпапатам). — Прыказкі: Пажывём, пабачым больш; Пажывём далей, угледзім бо- лей. ПАЗНАЮЦЬ НАШУ ДАЧКУ І Ў АНДАРАЧКУ. Кажуць таму, хто, бу- дучы непрыбраным, няёмка адчувае сябе перад чужым чалавекам. [На- стуля:] Адзін пажылы, а другі малады. [Дзед Бадыль:] То ці не сваты, глядзі? [Настуля:] Што ты, дзядуля! Да каго ж яны маюць быць? [Дзед Бадыль:] Ды ўжо няйначай, як да мяне. [Настуля:] Няўжо да мяне? Дзе- дачка, што ж мне рабіць? Адзета ж я абы-як. [Дзед Бадыль:] Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку (К.Крапіва. Партызаны). — І ты сядай за стол, разам будзем... Во, насупраць. — Вой, я ж не ўвабраная... Мае ж апранахі — там!.. — Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку (П.Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Гражына выйшла з сяней, выціраючы хвар- тухом поўныя рукі. — Ой, даруйце, я ж на ферму сабралася... — Ды нічога, пазнаюць нашу дачку і ў андарачку... — супакоіў яе Баляслаў (В.Дайліда. Мне — пару слоў). * «Пазнаюць бабіну дачку і ў андарачку», — гаварылі людзі пра харо- шых скромных дзяўчат, якія пад матчыным крылом, ткучы і прадучы ў тую пару, цярпліва чакалі на свой лес (Л.Геніюш. Манютаў скарб). — Насовіч: Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку; Прыказкі'. Пазнаюць нашу дачку і ў чырвоным андарачку. ПАЙШОЎ (ЗАРАДЗІЎ) ДРАСЁН — НЕ БУДЗЕ (НЕ ЖДЖЫ) КРАСЁН. Гаворыцца як сельскагаспадарчая прымета: не будзе ўраджаю на лён, калі поле зарасло драсёнам. У трэцяй брыгадзе лён быў зарос, усе палеткі залыгаў драсён. Самі ведаеце: пайшоў драсён — не жджы красён. Хло- пцы з хіматрада так пастараліся на тых палетках, што цяпер там ні лёну, ні драсёну (В.Праскураў. Бярозавы сок). — Прыказкі: Зарадзіў драсён — не будзе красён. ПАЙШОЎ ПА ВОЎНУ, А ВЯРНУЎСЯ СТРЫЖАНЫ (ПАСТРЫЖАНЫ, АСТРЫЖАНЫ). Кажуць пра таго, хто, імкнучыся атрымаць якую-н. выгаду, трапіў у бяду, непрыемнасць. [Стары:] Нічога я не павінен. Не дам. Плаці сам. А я панду спаць... [Сын:] Та-ак... Сустрэчны іск. [Да- чка:] Вот, Жан, пайшоў ты па воўну, а вярнуўся стрыжаны (А. Макаё- нак. Кашмар). Кожная куля павінна несці ворагу смерць. Скажам фашыстам: пайшлі вы, паганцы, па воўну, вернецеся стрыжаныя! (М.Гамолка. Лясная крэпасць). Пасля заключэння «кантракту» спры- тная жанчына вымушана была раскашэліцца: давялося заплаціць 500 рублёў штрафу. Як кажуць, пайшла па воўну, а вярнулася стрыжаная (Звязда. 1991, 5 лют.). [Сямёнаўна:] І Цімох вось кажа, што часам так бывае: пойдзе па воўну, а вернецца стрыжаным (А. Петрашкевіч. Укралі кодэкс). «Каб у новую бяду не ўскочыць, — думаў, асцярожнічаў ён [Яўхім Бабай]. — Бо пойдзеш па воўну, а вярнуцца можаш пастры- жаны» (Б.Сачанка. Вялікі Лес). * Шкада дзяўчыны... Але чым ён можа ёй памагчы. Нічым... Яшчэ ма- ладая, знойдзе сваё — шчасце ці няшчасце... Бо бывае ж такое: ідзеш па шэрсць, а вяртаешся астрыжаны (У. Дамашэвіч. Порахам пахла зямля). — Прыказкі: Пайшоў па воўну, а вярнуўся абстрыжаны; Пайшоў воўк па воўну, але там астаўся астрыжаным. ПАЙШОЎ ПА ПОПЕЛ, А ЧОРТ УХОПІЎ. Кажуць пра таго, хто, пай- шоўшы куды-н., бясследна знік. — Нічога, — паклаў Раману руку на плячо Сілка Хрупчык, — табе [гэ]та можа і добра, што ў Бабінавічы 159
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁