ную галаву і меч не сячэ. А памылкі бываюць. Конь на чатырох на- гах — і то спатыкаецца. Мы — людзі, на сваіх дваіх (Л.Левановіч. Па- водка сярод зімы). *— Мы яшчэ вернемся на бацькаўшчыну, а толькі не з пакаян- нем... — Пакаянную галаву меч не сячэ, — заўважыў Кунцэвіч (І.Гурскі. Чужы хлеб). — Насовіч. Павіннай галавы і меч не ймець; Павіннай галавы не сцінаюць; Прыказкі: Пакорную галаву і меч не сячэ. ПАГАНАЕ ДА ЧЫСТАГА НЕ ПРЫСТАЕ. Гл. Бруднае (паганае) да чы- стага не прыстае. ПАГАНАЯ АВЕЧКА ЎВЕСЬ СТАТАК ПСУЕ. Гл. Адна паршывая (ша- лудзівая, паганая) авечка ўвесь статак псуе. ПАД ЛЯЖАЧЫ КАМЕНЬ ВАДА НЕ ЦЯЧЭ (НЕ ПАЦЯЧЭ, НЕ БЯ- ЖЫЦЬ, НЕ ПАБЯЖЫЦЬ). Калі нічога не рабіць, то справа не зрушыц- ца з месца, нічога не зменіцца. Кажуць, калі хто-н. бяздзейнічае, не кла- поціцца пра якую-н. справу. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Кастусь паехаў у Мінск: трэба паспрабаваць трапіць да губернатара. А можа, і пашанцуе (С. Александровіч. На шырокі прастор). — Палавіна людзей без вінтовак. — Самі вінаваты. Заседзеліся. Пад ляжачы камень вада не цячэ (І. Навуменка. Вецер у соснах). Дзядзька Хвядос даўно на пенсіі, але без работы не сядзіць. Ён гадуе з паўсотні гусей — хата яго стаіць блізка ля Бесядзі, — мае кароўку і цялушку, пару парсючкоў. — Усё ж трэба. Пад ляжачы камень вада не цячэ, — зазначыў стары (Л. Левано- віч. Адказ дзядзьку Хвядосу). Урэшце [Зараневіч] прамовіў: — Так то яно так... Але пад ляжачы камень вада не пацячэ... Мы павінны, мы мусім нешта рабіць... (П. Пестрак. Пачатак). — Час нам брацца, за справу, — адказаў Даўгулевіч, паглядаючы на Караткевіча. — Пад ля- жачы камень вада не пацячэ... (І.Гурскі. У агні). Трэба., дамагацца ўсімі сіламі, каб будаўніцтва дарогі ўсё ж паставілі ў план. Дый саміх людзей мабілізаваць... Варушыцца трэба, бо пад ляжачы камень вада не бя- жыць... (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Мае рацыю Дрэль: пад ляжачы камень вада не пабяжыць. Трэба нешта рабіць. І чым хутчэй, тым лепш (В. Праскураў. Высокі поўдзень). — Насовіч: Пад ляжачы камень вада не цячэць; Прыказкі: Пад ля- жачы камень вада не цячэ (не бяжыць, не падплыве). ПАЖАР (АГОНЬ) АГНЁМ НЕ ТУШАЦЬ (НЕ ГАСЯЦЬ). Што-н. непры- емнае для каго-н. не ліквідуеш дакорамі, натацыяй і пад. — Глеб, не пячы ты, калі і так сэрца гарыць. Ну цябе! Сказаў слова, дзякую. Можа, яно і патрэбнае. Пажар агнём не тушаць, — узлаваўся Макар, але ў го- ласе яго прагучала лагоднасць. — Тушаць. І агнём тушаць. Калі лес га- рыць, то агонь супраць агню пускаюць. Ведаеш гэта? (І. Дуброўскі. Паўз самыя вокны). — Федароўскі. Агонь агня не гасіць; Агня агнём не загасіш. ПАЖЫВЁМ — ПАБАЧЫМ (УБАЧЫМ). Кажуць, калі не хочуць ці не ма- юць дастатковых падстаў выказацца пра тое, што можа высветліцца толькі з часам. — Прыгледзішся да мяне лепей, яшчэ знойдзеш што- небудзь, незаўважанае дагэтуль. — Можа. Пажывём — пабачым, — згадзілася Ніна (А.Пальчэўскі. Шчырасць). — Ці надоўга пасялілі тут?.. — Пажывём — пабачым, — адказала Марыйка (І.Новікаў. Да світання блізка). — Невядома яшчэ, як што складзецца... Пажывём — паба- чым... — Аляксана не сказала, што і сама не ведае, як будзе з хатаю, з гаспадаркаю, што сама сядзіць як на вулкане (П.Місько. Градабой). — Хто яго ведае, можа, і на тваім баку праўда, — не то згадзіўся, не то не згадзіўся з Поляю Васіль. — Пажывём — пабачым... (Б.Сачанка. Вялікі Лес). — За цябе, старога ражна, дык мне будуць скуру дзерці? Не можа 158
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁