ражскім, — о, не! — папраўляецца Пашка, — нязваным госцем. А ня-
званы госць горш за татарына, — сыпле ён (У.Паўлаў. Спелыя травы).
— Паўкалька з рускай мовы: Незваный гость хуже татарына. У пры-
казцы адлюстраваны адносіны да татараў у перыяд татарскага нашэсця.
— Рапановіч: Няпрошаны госць горай за татарына.
НЯХАЙ БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА. Гл. Багаты
дзівіцца, чым бедны жывіцца.
НЯХАЙ ХОЦЬ ГАРШКОМ ЗАВУЦЬ, АБЫ Ў ПЕЧ НЕ СТАВІЛІ. Гл.
Хоць гаршком заві (называй), адно ў печ не стаўляй (не стаў).
НЯШЧАСНАМУ ІВАНУ НЯМА НІДЗЕ ТАЛАНУ. Гл. Беднаму (няшча-
снаму) Івану няма нідзе талану.
п
ПА АБЛІЧЧЫ АПОСТАЛ, А ПА ЗУБАХ САБАКА. Пра таго, у каго зне-
шняя ветлівасць, далікатнасць не адпавядае ўнутраным якасцям, здоль-
насці прычыніць шкоду, непрыемнасці. Адносна Лабановіча пракурор заў-
важыў, што гэты падсудны хоць і мала фігуруе ў абвінавачванні, але, як
гаворыць народная прыказка, — па абліччы апостал, а па зубах сабака
(Я.Колас. На ростанях).
— Янкоўскі: Па абліччы анёл, а па зубах — сабака.
ПА
АДЗЕЖЫ
СУСТРАКАЮЦЬ,
А
ПА
РОЗУМУ
ПРАВОДЗЯЦЬ.
Пра
ацэнку чалавека не па знешнім выглядзе і адзенні, а па яго ўнутраных
якасцях,
разумовых
здольнасцях.
Караткаватая
куртка,
з
якой
ён
[Максімка] даўно вырас, рабіла яго смешным, але ён не звяртаў на гэта
ўвагі, помнячы бацькавы словы: «Па адзежы сустракаюць, а па розуму
праводзяць»
(І.Гурскі.
Максімка).
ПА
АДЗЕННІ
СТРАЧАЮЦЬ,
А
ПА
РОЗУМУ ПРАВОДЗЯЦЬ. Пятро сціпла пасміхаўся — сам ад сябе ён
не быў у захапленні. Ды, зрэшты, знешні выгляд яго заўсёды менш за
ўсё цікавіў. І не толькі таму, што ведаў прымаўку: «Па адзенні страча-
юць, а па розуму праводзяць», а яшчэ і таму, што не любіў выдзяляцца
і не мог трываць, калі апынаўся пад скрыжаваннем цікаўных позіркаў
(У.Рубанаў. Каштаны).
— Насовіч: Па адзенню страчаюць, а па вуму праважаюць; Прыказкі.
Госця па адзежы сустракаюць, а па розуму праважаюць.
ПА АДЗЕННІ СТРАЧАЮЦЬ, А ПА РОЗУМУ ПРАВОДЗЯЦЬ. Гл. Па
адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць.
ПАБАЧЫМ — СКАЗАЎ СЛЯПЫ. Кажуць з недаверам пра магчымасць
здзяйснення таго, пра што гаварылася ў папярэднім выказванні. — Я —
веру, — упэўнена сказаў сяржант. — Верыў і веру... Мы вернемся сюды
зноў. Вось пабачыш. — Пабачым — сказаў сляпы, — няўпэўнена
азваўся Лукашык (У. Дамашэвіч. Між двух агнёў).
— Раманаў: Пабачым, як сляпы казаў; Прыказкі'. Сляпы сказаў: «Па-
глядзім».
ПАВІННУЮ ГАЛАВУ І МЕЧ НЕ СЯЧЭ. Таго, хто раскайваецца, не
караюць. Кажуць, калі даруюць вінаватаму, які раскайваецца, або калі
спадзяюцца на дараванне. — Каго на плаху? — вачыма паказвае на
выбітае акно настаўнік. 5 С не ведае, што адказваць. — Павінную га-
лаву меч не сячэ, — папярэджвае настаўнік. 5 С здагадваецца пра сэнс
яго выслоўя (А. Васілевіч. Новы свет). Ну што ж, душа любезны, павін-
157
11 👁