НЯМА
НІЧОГА
ТАЙНАГА
(ПАТАЙНАГА),
КАБ
НЕ
СТАЛА
(ШТО
НЕ
СТАЛА Б, КАБ НЕ БЫЛО) ЯЎНЫМ. Пра непазбежнасць раскрыцця
таго, што было чыёй-н. тайнай. Няма нічога патайнага, што не стала б
яўным, як казаў калісь дзяк Бацяноўскі. Пачакаю трохі: да дванаццатага
жніўня застаецца не так ужо многа. А можа, і да гэтага часу што-не-
будзь адслоніцца (Я.Колас. На ростанях). Але нічога няма тайнага, каб
не было яўным. Патрошку-патрошку папаўзлі Сілцамі, перш невыра-
зныя, а далей усё паўнейшыя ды паўнейшыя, чуткі, што Семка
выклікаўся да станавога.. (Ц. Гартны. Сокі цаліны). — Думаеш, на заво-
дзе не ведаюць, што ты махлюеш? — Не злавіў за руку, не кажы —
злодзей... — Зловяць! Няма нічога тайнага, каб не стала яўным...
(І. Гурскі. Вярнуўся).
—
Паходзіць з евангельскага тэксту: «Няма нічога тайнага, што не
зрабілася б яўным» (Марк, 4, 22).
НЯМА РОДУ БЕЗ ВЫРОДУ. У калектыве заўсёды ёсць і такі чалавек, які
сярод іншых вылучаецца сваімі дрэннымі якасцямі. Сін.: Няма лесу без ва-
ўка; У сям 'і не без вырадка. Няма роду без выроду, кажа народная пры-
казка. Так і ў нас. Вось каля шчырых працаўніц прытулілася Алена
Дрыгель. Яна таксама скончыла сярэднюю школу. Але не пайшла па
шляху сваіх сябровак (М.Сергіевіч. У Доме культуры).
*
[Сымонка:] Ты на мяне не крыўдуй, дзядзька Рабіна, бо няма роду
без вырадку... (В.Вольскі. Машэка).
— Насовіч: У роду не без выроду; Прыказкі: Няма роду без выроду.
НЯМА ТАГО ЗЛОГА, КАБ НЕ ВЫЙШЛА НА ДОБРАЕ. Гаворыцца з на-
дзеяй, што вынікам якой-н. бяды, непрыемнасці павінна стаць удача,
што-н. добрае. Сін.: Няма ліха без дабра. [Якім:] Калі, калі ўжо надыдзе
тая часінка, што нас злучыць навекі, і мы ўжо ніколі не расстанемся?
Калі? Калі?.. [Паўлінка:] Ха-ха-ха! На святое ніколі! Вельмі ўжо татка
мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся.
Ну, а без таты гэты інтарэс наладзіць будзе вельмі трудна. [Якім:] Тру-
дна то яно трудна, але няма таго злога, каб не выйшла добрае (Я.Ку-
пала. Паўлінка).
*
Хлеб наш горкі, але не вечны. Як паночкі гавораць: «Няма таго
дрэннага, з якога добрае не выйшла б». Чуў? Будзе і наша свята (Я.Брыль.
У сям'і).
— Федароўскі: Няма таго злога, каб не выйшла на добра; Няма нічога
ліхога, каб на добрае не выйшла.
НЯМА ТОЙ ХАТКІ, ДЗЕ Б (КАБ) НЕ БЫЛО ЗВАДКІ. У кожнай сямі
могуць быць сваркі. Гаворыцца як спроба апраўдаць сямейную звадку. Мне
скажуць, што няма той хаткі, дзе б не было звадкі! Але ж мы ўлічыць
павінны — бацькі ваююць, а ў дзяцей калоцяцца чупрыны... (Э.Валасе-
віч. Халодная вайна).
—
Насовіч: Няма тэй хаткі, штоб не было звадкі; Федароўскі: Няма
тае хаткі, каб не было сваркі; Прыказкі: Няма той хаткі, каб (дзе б) не
было звадкі.
НЯПРАЎДАЙ СВЕТ ПРОЙДЗЕШ, А НАЗАД НЕ ВЕРНЕШСЯ. Гл. Ма-
ной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пяройдзеш), а
назад не вернешся.
НЯПРОШАНЫ (НЕЗАПРОШАНЫ, НЯЗВАНЫ) ГОСЦЬ ГОРШ ЗА
ТАТАРЫНА [Барыс:] Я... я ўжо некалькі разоў збіраўся да вас, але ко-
жны раз успамінаў прыказку: няпрошаны госць горш за... А сёння па-
стараўся забыць пра гэта і зайшоў... (А.Маўзон. Пад адным небам). Вы
прабачце, Міхаліна Казіміраўна. Я ведаю: незапрошаны госць горш за
татарына (І.Шамякін. Ах, Міхаліна, Міхаліна). — Рашыў пабыць ва-
156
8 👁