НЯЗВАНЫ
ГОСЦЬ
ГОРШ
ЗА
ТАТАРЫНА.
Гл.
Няпрошаны
(незапро-
шаны, нязваны) госць горш за, татарына.
НЯЗНАЙКА
ЛЯЖЫЦЬ,
А
ЗНАЙКА
БЯЖЫЦЬ.
Маўклівы,
асцярожны
ў
выказваннях чалавек выгадвае ў параўнанні з тым, хто гаворыць лішняе.
— Я ўсё ведаю. Ведаю, напрыклад, што той паранены быў партызан. —
Ведаеш, і добра, а гаварыць, Зойха. не трэба. — Яж толькі табе. —
Мне таксама не трэба. Нікому-нікому! — паўтарыла Наташа. — Ёсць
прымаўка: нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць... Цяпер, кажуць, і
сцены вушы маюць (І.Сіняўскі. Дарога на Замлынне).
*
Гаварыць — серабро, маўчаць — золата. Нязнай ляжыць, а Знайка
далёка бяжыць (Р.Барадулін. Блакада).
— Насовіч: Нязнайка ляжыць, а знайка бяжыць; Раманаў: Знайка бя-
жыць, а нязнайка ляжыць; Ляцкі: Знайка па дарожцы бяжыць, а нязнайка
на печы ляжыць.
НЯМА ГОРШ, ЯК ДАГАНЯЦЬ І ЧАКАЦЬ Гл. Чакаць і даганяць горш
за ўсё.
НЯМА
ЗЛЕЙ
АСЕННЯЙ
МУХІ
І
ДЗЕЎКІ-ВЕКАВУХІ.
Пра
варожасць,
нядобразычлівасць старой незамужняй дзяўчыны. Жарт жартам, а і на са-
май справе наўрад ці хто пазайздросціць лёсу Чыжэўскай, лёсу ўсіх ста-
рых дзевак, якія, пэўна, ні разу і не адчулі сябе жанчынамі. І праўду,
мусіць, кажуць: няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Неўра-
стэнічнасць, зацятая, безразважлівая ўпартасць, здаецца, ужо сталі нату-
рай Чыжэўскай... (В. Блакіт. Шануй імя сваё).
— Прыказкі: Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі.
НЯМА ЛЕПШ ЗА ТОЙ КУТОК, ДЗЕ ВЯЗАЛІ ПУПОК Гл. Міл (мілы,
дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок.
НЯМА ЛЕСУ БЕЗ ВАЎКА. У калектыве заўсёды ёсць і такі чалавек, які
сярод іншых вылучаецца сваімі дрэннымі якасцямі. Сін.: Няма роду без вы-
роду; У сям'і не без вырадка. — Не трэба было лезці ў палітыку... — Не
абышлося без сваіх. Нехта ж падкусіў. — Няма лесу без ваўка. Ці я не
знаю, што ўдалі свае (В. Адамчык. Год нулявы).
— Прыказкі Няма лесу без воўка.
НЯМА ЛІХА БЕЗ ДАБРА. Гаворыцца, калі ўдача, што-н. добрае, карыснае
стала вынікам якой-н. бяды, непрыемнасці. Сін.: Няма таго злога, каб не
выйшла на добрае. Дзяўчына з жаласным стогнам павалілася на спод
чоўна... Але няма ліха без дабра. Паваліўшыся на спод, яна трапіла ў
халодную ваду і адразу апамяталася (Я. Маўр. Сын вады). Няма, як ка-
жуць, ліха без дабра: выпадак звёў нас хоць у суднай залі (М.Клімавіч.
Георгій Скарына). Салдаты нават не азірнуліся на дзяўчат, не развіта-
ліся, выскачылі, а за імі і афіцэр... — Ну, няма ліха без дабра! — аблег-
чана ўздыхнула Ядзя (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Няма
ліха без дабра... Во, мы дома. А я ж як сам не свой лез пад той дрот:
усё чакаў, калі прашыюць з кулямёта, як прашылі палячка, помніш?
(В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). ЛІХА БЕЗ ДАБРА НЕ БЫ-
ВАЕ. [Талаш, цешачыся са стрэльбы:] Ах, згінь іх доля! І чаму, голубе,
мяне з вамі не было. Праўдзівая прыказка: ліха без дабра не бывае
(Я. Колас. У пушчах Палесся). — Што ж тут добрага? Што ў шпіталь
трапіла? — усміхнулася сястра. — Нават і гэта добра... А я думаў, што
і аддзякаваць не выпадае. Сапраўды, ліха без дабра не бывае (У.Карпаў.
Нямігі крывавыя берагі). Не бывае ліха без дабра. Выпадак гэты памог
яму [Лемяшэвічу] золізіцца, падружыцца з Наталляй Пятроўнай, да чаго
ён так імкнуўся... (І.Шамякін. Крыніцы).
— Насовіч: Без худа не відаць дабра; Прыказкі: Ліха без дабра не бы-
вае.
155
Дадатковыя словы
зблізіцца, сямі
9 👁