Марыся:] Казалі, што ён мае пару коней, дзве каровы, два валы да і свіран не пусты і ў гародах не стоўпіцца. [Пятрук:] Ах ты, гадзіна! На пальцах, бач, ужо палічыла, што Панас мае. Дык гэта так? Новае сітка на калочку вешаеш, а старое пад лаву кідаеш? А знаеш: стары друг лепш за новых двух (В.Дунін-Марцінкевіч. Залёты). Сабраўся пан ды паехаў агля- даць свой новы маёнтак. Як паехаў, дык і застаўся там на ўсё лета: вельмі ж яму спадабаўся новы маёнтак. Праўду бо кажуць, што новае сіта на ка- лочку вісіць, а старое пад лавай ляжыць (А. Якімовіч. Як Сцёпка з панам гаварыў). — Насовіч: Новае сітца на колічку навісіцца; Раманаў. Новае сітца на калку навісіцца, а старое і пад лаўкай наваляецца; Прыказкі: Новае сітца на калку (на круку) навісіцца, а старое і пад лаўкай паваляецца. НОВАЯ МЯТЛА ПА-НОВАМУ МЯЦЕ. Новы начальнік, кіраўнік дзейнічае па-свойму, па-новаму, заводзіць свае парадкі. Сін.: Новы поп, дык новае і маленне. З практыкі ўсе ведалі — новы начальнік рэдка працуе са ста- рым штатам. Звычайна набірае новы. Ці прыводзіць з сабою з раней- шага свайго месца. Словам, новая мятла па-новаму мяце... (Б.Сачанка. Трэцяе вока). — Чаго чакаць, Леанід Сцяпанавіч, ад новага началь- ніка?.. — Ёсць адна ісціна на ўсе часы, — сказаў Блатун. — Новая мя- тла па-новаму мяце (А.Жалязоўскі. Іду на канфлікт). Новы кіраўнік лічыў, што галоўная прычына адставання калгаса ў бяздзейнасці спецы- ялістаў, і заняўся іх заменай. — Новая мятла па-новаму мяце, — гава- рылі ў гаспадарцы. — Можа, і сапраўды будзе парадак (Звязда. 1986, 27 чэрв.). * Двор, дзе служыў ён [Прахор], прадалі, і гаспадарыць узяўся другі. Новая мятла іначай мяце, і пачалі вымятаць усё непатрэбнае, і вымелі Прахора за браму (У.Галубок. Сірата Прахор). У Андрэя нарэшце развяза- ліся рукі — цяпер без аглядкі на былога шэфа можна заводзіць свае па- радкі: новая мятла мусіць і мясці па-новаму (В.Блакіт. Усмешка Фар- туны). — Ляцкі: Новы венік чыста мяце; Прыказкі: Новая мятла і па-новаму мяце; Новая мятла па-свойму мяце. НОВЫ ПОП, ДЫК НОВАЕ І МАЛЕННЕ. Новы начальнік, кіраўнік дзейнічае па-свойму, па-новаму, заводзіць свае парадкі. Гаворыцца звычай- на з неадабрэннем. Сін: Новая мятла па-новаму мяце. [Нічыпар:] Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў. [Цёця Каця:] Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бы- вала, адзін столік, два крэслы, і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўлена — таксама грошай каштуюць (К.Крапіва. Хто смяецца апошнім). — Ляцкі: Што поп, то новыя й пацеры; Прыказкі: Новы поп — новае маленне; Што новы поп, то новая пропаведзь. НОЧЧУ (ПОНАЧЫ) УСЕ КАТЫ (КОШКІ) ШЭРЫЯ. Ноччу, у цемры ўсё здаецца аднолькавым, аднастайным. [Навум, пераадзеты ў вопратку ся- лянкі:] Прымаўкам трэба даць веры: паночы ўсе каты шэры. Цёмна ж ноч — ён не спазнае, пэўна мяне спадабае (В.Дунін-Марцінкевіч. Ся- лянка). — Ліцвінка: Увечары ўсе кошкі шэрыя. НЯВЕДАННЕ — НЯГРЭШАННЕ. Учынак, зроблены кім-н. не знарок, а па няведанні, можна прабачыць. [Юлія:] Не гневайся, мой бацечка, ды я ж не ведала. [Навум:] Нічога! Нічога! Знаеш прымаўку: няведанне — ня- грэшанне (В.Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Насовіч: Няведанне не чыніць граха; Невядомасць грэху не чыніць. НЯВУЧАНЫ ЯК СЛЯПЫ. Гл. Невучоны (адвучаны) як (што) сляпы. 154
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁