першы, не ты і апошні (А.Крыга. Паўночны фарватэр). НЕ ЁН ПЕ-
РШЫ, НЕ ЁН АПОШНІ. Што чакае іх [дзяцей] у такую ліхую гадзіну,
калі яны астануцца толькі з Ганнай?.. Але паміраць трэба. Не ён пе-
ршы, не ён апошні (У.Карпаў. Нямкі крывавыя берагі). [Васька] гнаў у
вёску іусей і адчуваў, што, як гэтых іусей, яго таксама абкружваюць,
спрабуюць некуды загнаць. І загоняць, ён усведамляў гэта, і не вельмі
супраціўляўся... Не ён першы, не ён апошні (В.Казько. Неруш). НЕ
МЫ ПЕРШЫЯ, НЕ МЫ АПОШНІЯ. Не мы першыя, не мы апошнія.
Неяк перагаруем лета, не так шмат ужо засталося (К.Крапіва. Мядзве-
дзіны). Мы рыхтуемся да самага горшага. Пакуль ёсць патроны, будзем
адбівацца, а там... Што ж, не мы першыя, і не мы апошнія, як кажуць
людзі (В.Быкаў. Трэцяя ракета). — Мая месячная зарплата пайшла на
штаны. — Што зробіш? Не мы першыя, не мы апошнія (А.Жалязоўскі.
Іду на канфлікт).
— Федароўскі: Не ты першы і не ты астатні.
НІ КАЛЁС, НІ АТОС, І ВОЎК КАБЫЛУ ПАНЁС. Пра безгаспадарлівасць
ці беднасць. Няпраўда, што конь сябе аджыў і што трымаць яго нерэн-
табельна. Конь сябе акупіць. І таго, хто працуе на ім, пракорміць з
ліхвой. Іншая справа, калі коні зіму і сярэдзіну лета гуляюць. То няма
каму запрэгчы, то няма ў што запрэгчы. «Ні калёс, ні атос, і воўк ка-
былу панёс»( Я.Ермаловіч. Малады старшыня).
— Рапановіч: Ні калёс, ні атос, воўк кабылу панёс.
НІКОЛІ НЕ АДКЛАДВАЙ НА ЗАЎТРА, ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ СЁН-
НЯ. Гл. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра.
НІ СЕЛА, НІ ПАЛА, ДАЙ, БАБА, САЛА. Га. Ні села, ні пала, захацела
баба сала.
НІ СЕЛА, НІ ПАЛА, ЗАХАЦЕЛА БАБА САЛА. Кажуць іранічна ці з неза-
давальненнем пра таго, каму раптоўна, нечакана захацелася чаго-н.
[Паўлінка, просячы:] Скажыце, скажыце, татачка! [Сцяпан:] Ага, ні
села, ні пала, захацела баба сала! Калі ўжо табе, каханенькая, роднень-
кая, так хочацца, дык скажу (Я.Купала. Паўлінка). Ну, жанчыны. Як
кажуць, ні села, ні пала — захацела баба сала. Адзін купіў — давай
другі (А.Варановіч. Скрыжаванні). НІ СЕЛА, НІ ПАЛА, ДАЙ, БАБА,
САЛА. Воч не паспела працерці ды й за едала ўжо... Ні села, ні пала,
як той казаў, дай, баба, сала (М. Лынькоў. На чырвоных лядах).
* Бач, якая лоўкая. Там людзі гадамі кватэру чакаюць, а яна... ні села,
ні пала, дай куме сала. Не так скора. Пачакай! (А.Макаёнак. Верачка).
— Насовіч: Ні села, ні пала, дай баба (бабе) сала; 'Янкоўскі: Ні села,
ні пала, дай, баба, сала; Выслоўі: Ні села, ні пала, дай бабе (баба) сала.
НІХТО НЕ ВЕДАЕ, ЯК ХТО АБЕДАЕ. «Во, гвалтам цягне ў хату, — кажа
Сымоніха. — Дзякую, сястрычка, ды ідзем у маю хату, — і мы людзі
хрышчоныя!» Гэта значыць: калі ніхто не ведае, як хто абедае, дык я да-
ведаюся, бо ўлегцы мяне не возьмеш! (З.Бядуля. Лявоніха і Сымоніха).
*
[Поп:] Благадаць божая зышла на гэты стол. Дзеці мае, адкуль у вас
такое багацце?.. Дай божа, каб усё было гожа! Праўду людзі кажуць: не
кожны ведае, як хто абедае... (В.Вольскі. Дзед і Жораў). Маці брала со-
пкую бульбу, ела салату, піла малако. Ад слабасці на ілбе ў яе выступілі
кропелькі поту. — Ніхто не ведае, калі бедны абедае, — маці ўсміхалася,
пазірала на сына (І.Капыловіч. Не пагаварылі).
— Прыказкі: Ніхто не ведае, як хто абедае; Ніхто не ведае, хто што
абедае.
НОВАЕ
СІТКА
НА
КАЛКУ
НАВІСІЦЦА,
А
СТАРОЕ
І
ПАД
ЛАЎКАЙ
НАВАЛЯЕЦЦА. Новы чалавек ці новы прадмет карыстаецца большай
увагай, чым іншыя людзі ці іншыя прадметы.
153
10 👁