НЕ ЧАПАЙ ЛІХА, КАЛІ СПІЦЬ ЦІХА. Гаворыцца як парада не чапаць
каго-н., не задзірацца з кім-н. Пры сустрэчы з настаўнікам... арандатар
толькі спытаў, як вучацца яго дзеці. Не пацікавіўся бацька, дык і на-
стаўнік не стаў нагадваць яму пра ўчынак сына. «Не чапай ліха, калі
спіць ціха», — раіць народная мудрасць (А.Пальчэўскі. Сцежкі). НЕ
ЧАПАЙ ЛІХА, ПАКУЛЬ СПІЦЬ. — А можа, давай хоць падражнім
сяго-таго... — Не чапай ліха, пакуль спіць. Цяпер нам патрэбен яшчэ
спакой (А.Якімовіч. Кастусь Каліноўскі). НЕ ДРАЖНІ ЛІХА, ПАКУЛЬ
ЦІХА. Баба хапае чапялу, і стары, і малы ўмомант вылятаюць з хаты.
Не дражні ліха, пакуль ціха (В.Шырко. Хай людзі бачаць).
— Ліцвінка: Не руш ліха, калі спіць ціха.
НЕ ЧАПАЙ ЛІХА, ПАКУЛЬ СПІЦЬ. Гл. Не чапай ліха, калі спіць ціха.
НЕ ЧАПАЙ НІЧОГА І НЕ БОЙСЯ НІКОГА. Гаворыцца як павучанне і як
сцвярджэнне, што невінаватаму няма чаго баяцца. — Бываюць розныя
людзі, што без дай прычыны прывяжуцца да цябе. І ўсё ж самае лепшае
правіла: не чапай нічога і не бойся нікога. — А вось жа ты сядзеў ціха,
нічога не чапаў, а прыстава збаяўся і задаў уцекача, — укалоў Лабано-
віч (Я.Колас. На ростанях). За парушэнне права ўласнасці таксама ка-
раюць, а таму: не чапай нічога і не бойся нікога (К.Крапіва. Беларускія
прыказкі).
НЕ
РУШ
ЧУЖОГА
І
НЕ
БОЙСЯ
НІКОГА.
—
Загубіла
Мархуту тое золата, — круцілі галовамі людзі. — Жыла б, як усе. А то...
Спакою жанчыне няма... Не, не дарэмна кажуць: не руш чужога і не
бойся нікога... (Б.Сачанка. Забытыя селішчы).
— Насовіч: Не бяры чужога нічога, не бойся нікога; Прыказкі: Не
руш (не бяры, не чапай) нічога, не бойся нікога.
НЕ
ШУКАЙ
БЯДЫ, ЯНА САМА ЦЯБЕ ЗНОЙДЗЕ Гаворыцца, калі з
кім-н здарылася бяда, няшчасце і пад. Сін.: Бяда не па лесе, а па людзях
ходзіць. — Не шукай бяды, яна цябе знойдзе. Вунь іванаўская мала-
дзіца знайшла смерць на шашы. — Як? — Шашу баранавала, а там
міна якраз. — Кажуць, пагоняць і нас з баронамі шукаць падкладзеныя
міны (В.Адамчык. Голас крыві брата твайго).
— Рабкевіч: Не шукай бяды: яна сама цябе знойдзе; Ліцвінка: Не шу-
кай бяды — яна сама цябе знойдзе.
НЕ ШУКАЮЧЫ, НЕ ЗНОЙДЗЕШ. Не праяўляючы руплівасці, клопату,
не дасягнеш жаданага. Жыву гол як кол. Турботы адны... — Але ж і то
скажу, — зрабіў закід Іваноўскі, — не шукаючы, не знойдзеш... (І.Но-
вікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску).
— Насовіч: Не шукаючы, не знойдзеш; Янкоўскі: Не шукаючы, не
знойдзеш.
НЕ Я ПЕРШЫ, НЕ Я АПОШНІ. Кажуць у апраўданне сваіх ці чыіх-н. па-
водзін, учынкаў, таго, што нярэдка здараецца з рознымі людзьмі [Куто-
рга:] Будзе клопату нямала — о-ёй! Не раз пачашу патыліцу... Дык што
ж рабіць? Не я першы, не я апошні, — дурных дзядоў нямала на бо-
жым свеце (В.Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта). Ну... што ж па-
радзіць: забяруць-забяруць. Пасяджу — не я першы, не я — апошні...
(Ц.Гартны. Сокі цаліны). Можна і потым... сцэнарый гэты... Па гато-
вым фільме зрабіць... Не я першы, не я апошні... Яшчэ мудрэй ро-
бяць... (П.Місько. Ціхае лета). Каханне — гэта каханне, а здрада —
гэта здрада, самае агіднае, на што здатны чалавек. Ну, што ж, цяпер
буду дзейнічаць я. Мы разыдземся, размяняем кватэру. Не я першая, не
я апошняя (М.Герчык. Вяртанне да сябе). НЕ ТЫ ПЕРШЫ, НЕ ТЫ
АПОШНІ. Не ты першы, не ты апошні. У мяне тут многія хочуць зла-
віць тую самую — а якую, дык і самі не ведаюць, — рамантыку
(Л.Гаўрылкін. Не магу без цябе). Калі-небудзь здасі [экзамен]. Не ты
152
7 👁