Насовіч: Не ўсё кату масленіца, будуць і загавіны; Прыказкі: Не ўсё кату масленіца, прыйдзе і вялікі пост; Не заўсёды кату масленіца, быва- юць і запускі. НЕ ЎСЁ ТОЕ ЗОЛАТА, ШТО БЛІШЧЫЦЬ. Не ўсё прывабнае, знешне прыгожае мае вялікую каштоўнасць. Унучак, мяне, старога, паслухай: у жонкі трэба дзяўчыну браць не на красу багатую, а ціхую, губатую... Не ўсё тое золата, што блішчыць... (А.Масарэнка. Дыялогі). — Брыгада — казка. Можа, чулі?.. — Гэта тая, у якой тэатр?.. — Тая самая. Перада- вая. Але не ўсё золата, што блішчыць. Пажывяце — самі пераканаецеся (А.Кобец-Філімонава. Агні за перавалам). Нашы Балотцы «залатым дном» ахрысцілі. Перааралі іх гэтым самым плугам, што амаль у рост чалавека баразну гоніць, і цяпер — каторы год! — пакутуюць на тым «дне». Мылец узнялі наверх, а на ім нават сівец расці не хоча. І не бу- дзе. Не ўсе тое золата, што блішчыць (В.Праскураў. Бярозавы сок). — Насовіч: Не ўсё тое золата, што блішчыць; Прыказкі: Не ўсё тое зо- лата, што блішчыць (свеціць). НЕ Ў СЛУЖБУ, А Ў ДРУЖБУ. Кажуць, калі просяць зрабіць паслугу па дабрыні, а не па абавязку. Ведаеш, Сашок, не ў службу, а ў дружбу: маці даручыла мне аднесці вось гэты скрутак Марылі Шастаковай, швачцы... Аднясі ёй гэты скрутачак і аддай (А.Чарнышэвіч. На першы погляд). Люся, не ў службу, а ў дружбу — бутэльку шампанскага і цукерак (А. Дзялендзік. Аперацыя «Мнагажэнец»). Ты ўжо, братка, не распрагаючы, правязі яе [Раю] да Сярпішчына... Не ў службу, а ў дружбу (І.Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). Не ў службу, а ў дружбу, Васіль, — купі шкларэз там добры, бо мой ступіўся, а без яго, сам знаеш як — паб'ец- ца шыбка, то бяжы кланяйся каму (І.Капыловіч. Асенні гром). — Прыказкі: Не ў службу, а ў дружбу. НЕ ХВАЛІ КАНЯ ЗАПРАГАЮЧЫ, А ДЗЕЎКУ ВЫБІРАЮЧЫ Не хвалі каго-н. заўчасна, не пераканаўшыся ў яго станоўчых якасцях. * Таварышок начальнік нам Сурмілу сватае [старшынёй калгаса]... Сватава дзела сватаць, а мы самі з вусамі. Не хвалі, сваток, кабылу запра- гаючы, а нявесту прыбіраючы... (В.Блакіт. Шануй імя сваё). — Федароўскі: Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы; Пры- казкі: Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы. НЕ ХЛЕБАМ АДЗІНЫМ ЖЫВЕ ЧАЛАВЕК. Чалавек павінен клапаціцца не толькі пра свае матэрыяльныя, але і пра духоўныя патрэбнасці. Быў я надта галодны, нават пры сваёй прыроднай жарлівасці. Але не хлебам адзіным жыве чалавек, і «лепш быць вольным ваўкалакам, чым на пры- вязі сабакам» (М.Гарэцкі. Віленскія камунары). — Грэшны, люблю смачна паесці. — Мара мешчаніна, — абсек Шыманскі. — Не адзіным хлебам жыве чалавек (І.Гурскі. Чужы хлеб). [Яснікаў:] Да ўсяго яму клопат, усюды суне нос... [Галя:] Хіба гэта дрэнна, Лёня? [Яснікаў:] Ча- сам яго патрабаванні збіваюць нас з Макарам з рытму. У нас больш ва- жная задача. [Галя:] Хіба гэта дрэнна, Лёня? [Яснікаў:] Часам яго па- трабаванні збіваюць нас з Макарам з рытму. У нас больш важная за- дача. [Галя:] Не хлебам адзіным жыве чалавек (І.Шамякін. Выгнанне блудніцы). — Паходзіць з евангельскага тэксту: «Не аб хлебе адзіным жыў будзе чалавек» (Лука, 4, 4). Параўн.: [Янка] выказаў жаль, што ў хаце нікога няма, усе ў полі, а таму і пачаставаць няма чым і няма каму. — Не аб адным хлебе жыў будзе чалавек, — азваўся Лабановіч (Я.Колас. На роста- нях). І хоць сыны Вінцэнтага таксама раскашней атайбаваліся на зямлі цяпер, але Вінцэнты ведае, што «не аб адным толькі хлебе жыў будзе ча- лавек» (К.Чорны. Лявон Бушмар). 151
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабец
10 👁