пакрыўдзіўся на Салаўя. А потым, падумаўшы, прызнаў памылку. Не
той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Давялося вы-
правіць памылку (І.Гурскі. Вецер веку).
— Прыказкі: Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа; Не
той сябра, хто мёдам губы мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.
НЕ ТОЙ ШВА П'Е, ХТО ВАРЫЦЬ. Не той, хто вырабляе што-н., кары-
стаецца вынікамі сваёй працы. Беларус-селянін уцяміў, што «не той піва
п'е, хто варыць» і што варыць піва гэта ён, а п'е яго нехта іншы, хто
жыве за кошт працоўных (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Сярод на-
роду жыву. А на народзе свет стаіць. Толькі не той піва п'е, хто варыць
(І.Гурскі. Вецер веку).
— Насовіч: Не тэй піва п'ець, хто варыць.
НЕ
ТРАЦЬ,
КУМЕ,
СІЛЫ,
СПУСКАЙСЯ
НА
ДНО.
Гл.
Апускайся,
куме, на дно.
НЕ ТЫ ПЕРШЫ, НЕ ТЫ АПОШНІ. Гл. Не я першы, не я апошні.
НЕ ЎВАЖАЙ НА ЎРАДЖАЙ, А ЖЫТА СЕЙ. Гл. Не зважай (не ўважай)
на ўраджай, а жыта сей.
НЕ ЎЗДЫХАЙ, ЧАГО НЯМА, ТО НЯХАЙ. Кажуць жартаўліва таму,
хто ўздыхае. У памяці Грушэўскага выбліснуў светлы вобраз яго ся-
стры — бялявай і прыгожай дзяўчыны, якая пайшла за сваім прыяце-
лем і таварышам у Сібір, — выбліснуў і стух. Грушэўскі лёгка ўздых-
нуў. — Чаго вы ўздыхаеце? «Не ўздыхай, — кажа беларуская прыказ-
ка, — чаго няма, то няхай» (Р.Мурашка. Салаўі святога Палікара).
— Рабкевіч: Не ўздыхай: няма — і няхай.
НЕ ЎЗЯЎ ЗА РУКУ, НЕ КАЖЫ ШТО ЗЛОДЗЕЙ. Гл. Не злавіў (не
ўзяў) за руку, не кажы што злодзей.
НЕ Ў СВАЕ САНІ НЕ САДЗІСЯ. Не бярыся за справу, з якой не можаш
справіцца. Сін.: Не поп, не ўбірайся ў рызы. Гутар звярнуўся да Алены
Пятроўны: — Жонка аказалася разумнейшай за яго, яна папярэджвала:
не ў свае сані не садзіся... (І.Гурскі. Вецер веку). [Пракапчук]: Ведаеце
што, таварыш карэспандэнт ці як там... Я люблю папросту гаварыць,
без хітрыкаў... Кожнаму коніку свой хамут: ці як мой дзед вучыў: не ў
свае сані не садзіся... Вы ж да нас прыехалі не толькі як карэспандэнт,
а і... і як быццам бы і жанішок (А.Макаёнак. Перад сустрэчай).
* Адно скажу, што ногі людзі перабіць могуць, калі будзеш лезці не ў
сваё. Не ў свае аглоблі не ўпрагайся, Мікіта (П.Галавач. Праз гады).
— Прыказкі: У чужыя сані не садзіся; БРС: Не ў свае сані не садзіся.
НЕ ЎСЁ (НЕ ЗАЎСЁДЫ) КАТУ МАСЛЕНІЦА ПРЫЙДЗЕ І ВЯЛІКІ
ПОСТ. Не заўсёды бывае для каго-н. толькі адно прыемнае, настане і
нялёгкае жыццё. Гаворыцца, калі на змену бесклапотнаму жыццю прыхо-
дзяць цяжкасці, ускладненні. Сін.: Не заўсягды, як на дзяды. — Што ж, іх
суд, іх і праўда, — заморгаў выцвілымі вачыма стары. — Але не заў-
сёды кату будзе масленіца — прыйдзе і вялікі пост. Людзі ўсё помняць,
нічога не даруюць (І.Гурскі. Вецер веку). [Бусько:] Ён [Хведар Паўла-
віч] цяпер хто? Ніхто. Пенсіянер. Яму цяпер няма чаго рабіць, вось хай
і ходзіць. Быў час, хадзілі да яго, а цяпер хай і ён паходзіць. Не ўсё кату
масленіца (А.Макаёнак. Пагарэльцы). Прымаўку «не ўсё кату масле-
ніца» загадчык базы ўспомніў толькі на лаве падсудных (Б. Сачанка.
Манпансье з гарчыцаю).
*
«Памятай, Мікола Крывавы: цяпер табе масленіца, але прыйдуць і
посныя дні». Так канчалася брашурка (Я.Колас. На ростанях).
150
Дадатковыя словы
пець
8 👁