нашых умовах захады. Гэта і зразумела: не тады ж вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве (В.Праскураў. Далёка ад дому). — Прыказкі: Не тады плаваць вучыцца, калі вада ў рот плыве. НЕ ТАДЫ САБАК КОРМЯЦЬ, ЯК НА ПАЛЯВАННЕ ІСЦІ (ЕХАЦЬ). Не ў апошні момант робіцца тое, што трэба было зрабіць раней. Гаворыцца з незадавальненнем, калі выяўляецца непадрыхтаванасць да якой-н. справы. Сін.: Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве. Але ж не тады са- бак карміць, як на паляванне ісці. Трошкі наперад трэба зазіраць. Сён- ня сем [машын], а праз год, можа, усіх дзесяць будзе! (М.Паслядовіч. Слаўны плёс). * Цяпер самому з сябе самога смешна, які я быў стралец. А вывад: вучыся страляць загадзя, каб не карміць сабак, едучы на паляванне... (М.Гарэцкі. Віленскія камунары). — А што са жняяркаю чуваць? — падаў голас Мікуць. — Няма на складзе цяпер. — Яны, значыцца, хартоў кор- мяць тады, калі на паляванне трэба выбірацца? (К.Чорны. Вясна). — Сам ведаеш, Лёнька, восень, уборка, не да парома было. Ды, сказаць, і не к спеху, ён і без рамонту смела дахадзіў бы да зімы. А ўжо вясной... — У нас заўсёды так: як на паляванне ісці — сабак кормяць (У. Краўчанка. Палессе). — Насовіч.: Не тагды сабак кормяць, калі на ўловы ехаць; Федароўскі: Як на паляванне ехаць, то тады сабак не карміць; Прыказкі: Не тады ха- рты (сабакі) карміць, як на паляванне ісці; Не тады хартоў кормяць, як у ловы едуць. НЕ ТАКІ (НЕ ТАК) ЧОРТ СТРАШНЫ, ЯК ЯГО МАЛЮЮЦЬ. Не так страшна на самай справе, як здаецца, як гавораць іншыя. Кажуць, каб падбадзёрыць таго, хто залішне хвалюецца перад чым-н. невядомым. [Піліп]: Ой, нешта цвёрдае, нешта ёсць, вось як стукаціць гаршчок ці скрынка, ёсць, ёсць... Не такі чорт страшны, як яго малююць... (Л. Ро- дзевіч. Пакрыўджаныя). З гэтага дня і сам Прахарэня, і ўсе байцы яго атрада пераканаліся, што не такі чорт страшны, як яго малююць (А.Якімовіч. Цяжкі год). Не ісці ж даваць тлумачэнне сакратару камітэта! Ды не такі страшны чорт, як яго малююць (У. Карпаў. Вясен- нія ліўні). Будыка смяяўся, ён быў вясёлы, як ніколі: вярнуцца з такой аперацыі' Толькі ўваліўшыся ў зямлянку, заключыў: «Не такі страшны чорт, як яго малююць!» (І.Шамякін. Снежныя зімы). Дубовік сам адчу- ваў, што бярвенні коцяцца ўгору амаль без яго дапамогі, і нават быў за- даволены. «Не так страшны чорт, як яго малююць», — думаў ён пра сваю новую работу (А.Чарнышэвіч. Затор на дваццатым). Тут жа Па- лянічка пацікавіўся поспехамі, спытаў: — Ну, як з тымі пліткамі? — Ды не так чорт страшны, як яго малююць, — адказаў Яўген Іванавіч (М.Гроднеў. Сонечны вецер). Немцы пакуль не чапаюць. Можа, і да- рэмна толькі пужалі. Кажуць, не так чорт страшны, як яго малююць (І.Чыгрынаў. Плач перапёлкі). * Горад зноў стаў нашым. Гэта была першая наша перамога над фашыстамі. Яна падбадзёрвала нас: аказваецца, не такі ўжо страшны фа- шыст, як яго малююць (Х.Жычка, Дзе растуць бяссмертніку. А мо ён [Кунцэвіч] проста прыдзіраецца да Сурмілы? Мо нечага не разумее? Мо не такі страшны Сурміла, якім яго малююць? (В.Блакіт. Шануй імя сваё). — Насовіч: Не так чорт страшыш, як яго малююць; Прыказкі: Не такі чорт страшны, як намаляваны. НЕ ТАК ЧОРТ СТРАШНЫ, ЯК ЯГО МАЛЮЮЦЬ Гл.: Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць. НЕ ТОЙ ДРУГ, ШТО МЁДАМ МАЖА, А ТОЙ, ХТО ПРАЎДУ Ў ВОЧЫ КАЖА. Ужываецца як ацэнка сапраўднага сябра. Касач нават тады 149
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁