Насовіч.: Калі не поп, не ўбірайся ў рызы; Прыказкі: Калі не поп,
не ўбірайся ў рызу.
НЕ ВАДЗІСЯ КРАСНЫ, А ВАДЗІСЯ ШЧАСНЫ. Пра перавагу шчасця
над прыгажосцю. «Не радзіся краснай, а радзіся шчаснай!..» — прымаў-
ку старую ўспамінаю часта (Е. Лось. Не радзіся краснай...).
—
Насовіч: Не радзіся красны, а радзіся шчасны; Прыказкі: Не ра-
дзіся красны, а радзіся шчасны; Не радзіся красівы, а шчаслівы; Не
радзісь прыгож, а радзісь шчасліў.
НЕ РАСКУСІШ АРЭХ, ЗЕРНЯ НЕ З'ЯСІ. Не змагаючыся за што-н. жа-
данае, прыемнае, не атрымаеш яго. Сін.: Вады не засіліш не паварушыў-
шыся, рыбкі не зловіш не памачыўшыся. — Дык кажаш: не раскусіш арэх,
зерня не з'ясі? — Да Салаўя звярнуўся пануры салдат. — Без новай рэ-
валюцыі не мецьмем свабоды? — Вядома, — ажывіўся Салавей. —
Нічога само не зробіцца. Пачаў работу, то канчай (І.Гурскі. Вецер веку).
— Прыказкі: Не раскусіўшы арэх, зерне не з'ясі; Арэх не раскусіш —
зерня не з'ясі.
НЕ РУШ ЧУЖОГА І НЕ БОЙСЯ НІКОГА. Га. Не чапай нічога і не бой-
ся нікога.
НЕ СВЯТЫЯ (НЕ БАГІ) ГАРПІЮ ЛЕПЯЦЬ. І звычайны чалавек справіц-
ца з цяжкай справай. Гаворыцца, каб падбадзёрыць таго, хто бярэцца за
нязвыклую для яго справу. Знаёмства і гутарка прастадушнага Шайбака з
жывым паэтам яшчэ раз пацвердзіла яго ўлюбёную прымаўку, што не
святыя гаршкі лепяць. Патрэбна толькі смеласць (М. Паслядовіч. Цё-
плае дыханне). Прыгледзеўшыся да Шалюта на новай пасадзе, ён [Ва-
рановіч] паверыў, што з таго пры старанні можа выйсці раённы
кіраўнік. Не святыя ж гаршкі лепяць (І. Дуброўскі. Жывая слава). — Да-
вай я прапаную цябе на начальніка штаба... — Ці спраўлюся я? — Не
святыя гаршкі лепяць. Ды і калі што — я табе памагу (Б. Сачанка.
Вялікі Лес). — Што вопыт? Набудзеце яго ў самым хуткім часе... — Ну
што ж, паспрабуем, Пятро Халімонавіч. — Вось і добра. Не багі ж, як
гаворыцца, гаршкі лепяць (М. Лынькоў. Векапомныя дні). — Ого, каб
мне набыць голас Валянціна Адамавіча! — З тваімі здольнасцямі гэта
няцяжка. Ты далёка пойдзеш... — А што вы думалі? Не багі гаршкі ле-
пяць (І. Шамякін. Снежныя зіцы). Ды, у рэшце рэпгг, не багі гаршкі ле-
пяць. Авалодаць любой спецыяльнасцю няцяжка, калі за плячамі ўсяго
дваццаць пяць, як у Сямёна (Я.Каршукоў. У першыя дні).
* Я проста не маю права не пісаць. Калі я не буду пісаць, мне гэтага
ніхто не даруе. А што, хіба святыя гаршкі лепяць? Не, не святыя, а зусім
наадварот (Я. Васілёнак. Сучасная тэма). Кніжку выпусціш» — многа праз
сябе трэба прапусціць. Можа, калі і мы што выпусцім. Не святыя гаршкі
лепяць, а ганчары, звычайныя, як мы з табой, людзі (Я. Ермаловіч. Ма-
лады старшыня). Рыфма, як бачыце, акаймавала вялікую філасофскую ду-
мку, што не толькі багі могуць ляпіць гаршкі (С.Шушкевіч. Пра рыфмы).
Не багі гаршкі ляпілі — багі перунамі лупілі. Гаршкі ляпілі замораныя
гаршкалепы з няблізкага Морына (Д. Бічэль-Загнетава. Гаршкалепы).
— Федароўскі: Не святыя гаршкі лепяць; Прыказкі: Не святыя гаршкі
лепяць.
НЕ СЛУХАЕШ КІВА, ДЫК ПАСЛУХАЕШ КІЯ. Гл. Не баішся ківа, па-
баішся кія.
НЕ ТАДЫ ВУЧАЦЦА ПЛАВАЦЬ, КАЛІ ВАДА Ў РОТ ПЛЫВЕ. Не ў
апошні момант робіцца тое, што трэба было зрабіць раней. Гаворыцца з
незадавальненнем, калі выяўляецца непадрыхтаванасць да якой-н. справы.
Сін.: Не тады сабак кормяць, як на паляванне ісці. Мы робім выгляд,
што нічога не ведаем, хаця са свайго боку ўжо прынялі ўсе магчымыя ў
148
Дадатковыя словы
зясі
12 👁