НЕ ПІ, НІ ЕШ І З ХАТЫ НЕ ЛЕЗЬ. Пра вельмі дрэнную пагоду (звычайна зімой). Першая ваенная зіма была халодная. Як кажа прыказка: не пі, не еш і з хаты не лезь. Але з хаты трэба было вылазіць (Р.Сабаленка. Успомненае). — Насовіч: Тры дні не пі, не еш, а з хаты не лезь; Прыказкі: Не пі, не еш і з хаты не лезь; Не пі, не еш і з печы не лезь. НЕ ПІЎ — НЕ МОГ, А ВЫПІЎ — НІ РУК, НІ НОГ. Часцей гаворыцца пра таго, хто пасля выпіўкі не хоча ці не можа працаваць. [Навум:] Досць таго лайдацтва, пойдзем у карчму да нап'емся гарэлкі: бо штось душы не вядзецца! Але няма чаго казаць, яно чы вып'еш, чы не, рабіць не хочацца; чалавек штось адвык ужэ ад дзела. Добра кажа тая пагавор- ка: не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні ног (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Прыказкі: Не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні ног. НЕ ПЛАЦІЦЬ БАГАТЫ, А ВІНАВАТЫ. Той і заплаціць ці аддзячыць, хто вінен каму-н., хто мае доўг. Ты запісаў, браце, быў мне тыя пяць дзён у працапоўдні... Але — запішы на поўныя дні, што табе значыць? Ты ві- наваты не будзеш. Праўда, не плаціць багаты, а вінаваты, гэтак так, але — братачка ты мой! Я на тое месца наганю работаю. Пастараюся (К.Чорны. Брыгадзірава памылка). — Насовіч: Не плаціць багаты, а вінаваты; Прыказкі: Не плаціць ба- гаты, а вінаваты. НЕ ПЛЮЙ У КАЛОДЗЕЖ, ПРЫЙДЗЕЦЦА НАПІЦЦА. Не рабі непрые- мнасцей каму-н., бо гэтым можаш у далейшым пазбавіцца чыёй-н. падтрымкі, дапамогі. [Наташа:] А яна такі трапіла. У маі месяцы. [Кур- батаў:] Пад суд? [Наташа:] За суддзю... замуж выйшла. [Курбатаў:] Ага, не плюй у калодзеж, прыйдзецца напіцца (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). Сяргей Сяргеевіч успомніў, як яны сварыліся з Карасікам і той крычаў наўздагон: «Не плюй у калодзеж, бо напіша, можа, прыйдзец- ца» (В.Супрунчук. Сяргей Сяргеевіч). Ад гэтага ж міністэрства яшчэ як залежыць моц графа Замойскага на ваяводскай пасадзе. Так што, як ка- жуць, не плюй у калодзеж... (І. Аношкін. Чырвоная каліна стаяла). * [Янка:] Ці не паспяшаліся, пане рэгістратар, пляваць у карытца — каб не прыйшлося напіцца (Я.Купала. Тутэйшыя). А цябе, мой друг, я папярэджваю, дарэмна ты плюеш у мой калодзеж, спатрэбіцца вады напіцца... (І.Гурскі. У агні). — Раманаў: Не плюй у ваду: давядзецца напіцца; Прыказкі: Не плюй у ваду, згадзіцца напіцца; Не плюй у карытца, мо прыйдзецца напіцца; Не плюй у калодзеж, мо прыйдзецца напіцца. НЕ ПОП, НЕ ЎБІРАЙСЯ (НЕ ПРЫБІРАЙСЯ) У РЫЗЫ Не бярыся не за сваю справу. Сін.: Не ў свае сані не садзіся. — Вы тут самі з вусамі. Уносіць вам тут свае парадкі я і не думаю. Рабіце, што вам трэба. — Не поп — не ўбірайся ў рызы. Чаго сеў на кут? — гаварыла Ева, пазіра- ючы з-за Кузьмы на старшыню (Я. Ермаловіч. Ева). Я яму, блазну, рукі за гэта паадбіваў бы — не лезь, куды не трэба! Не лезь! Не поп, не ўбі- райся ў рызы... (Р.Няхай. Сарочы лес). Тамадой быў я. Быў — кажу ка- тэгарычна — першы і апошні раз. Як той казаў: не поп, не прыбірайся ў рызы.. (М Пянкрат. Тамада). КАЛІ НЕ ПОП, ДЫК НЕ ЎБІРАЙ- СЯ Ў РЫЗЫ (У РЫЗУ). А ўсё гэты чортаў Шлёма: не нагані яго чэр- ці — і ў галаву не прыйшло б Сцяпану купляць гэтыя дрынды. Ні іх надзець, ні іх перарабіць. Праўду казаў той Мікола: «Калі не поп — не ўбірайся ў рызы» (Я.Колас. Старыя падрызнікі). Наконт заатэхніка я скажу адно: «Калі не поп, дык не ўбірайся ў рызу» (В. Праскураў. Свя- тая сівізна). 147
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпеш, напемся
7 👁