рабочы... Дзе я працую — там маё і ўсё (М.Гарэцкі. Віленскія каму- нары). — Ліцвінка: Не мне брахаць, а табе слухаць; Не табе гэта казаць, не мне слухаць. НЕ МОЖАШ ПАМАГЧЫ, ДЫК ЛЕПЕЙ ПАМАЎЧЫ. Гаворыцца таму, хто недарэчна ўмешваецца ў чые-н. справы. Не ўмешвайся ты, бацька, не ў свае справы. Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы (К.Чорны. Зя- мля). Яны [куваднікі] усё ныюць, хныкаюць, бядуюць. Такому б я ска- заў: — Слюнцяй, не скавычы! Не можаш памагчы, дык лепей памаўчы! (К.Крапіва. Кувада). — Ну — чаго маўчыш? — А што гаварыць? Як казаў Крапіва, не можаш памагчы, дык лепей памаўчы (П.Місько. Гра- дабой). — Насовіч: Не можаш памагчы, так лепей памаўчы; Прыказкі: Не мо- жаш памагчы, дык лепей памаўчы. НЕ МЫ ПЕРШЫЯ, НЕ МЫ АПОШНІЯ. Гл. Не я першы, не я апошні. НЕ НАЕЎСЯ, ДЫК І НЕ НАЛІЖАШСЯ. Гл. Калі не наеўся, дык (то) і не наліжашся. НЕ ПАДМАЖАШ — НЕ ПАЕДЗЕШ. Калі не дасі хабару, то нічога і не даб'ешся. Сін.: Сухая лыжка рот дзярэ. У мяне ў гасцях часам бываюць начальства з фельдкамендатуры, гарадскі бургамістр і нават каманду- ючы вобласці. Сам ведаеш прымаўку: «Не падмажаш — не паедзеш». Вось я і падмазваю. Кожны раз так накачаю, што на нагах не стаяць (І.Новікаў. Тварам да небяспекі). «Прыязджай раней. Я буду чакаць. Есць у мяне тут па чарцы...» Косця прытоена ўсміхнуўся: стары хоча падмазаць. «Ну што ж, — падумаў задаволена, — не падмажаш, не па- едзеш. Усё правільна!» (А.Варановіч. Сон на зялёнай паляне). Стуканок думаў: «Не падмажаш — не паедзеш» і ледзь не кожны дзень падносіў Сярожу гасцінца (А.Рылько. Стуканок у аблавушцы). НЕ ПАДМАЗАЎ- ШЫ, НЕ ПАЕДЗЕШ. Што тут «пане Чыжэўскі»... Сведкі — галоўнае. Ты, брат, сам павінен ведаць, не малы: не падмазаўшы, не паедзеш!.. (Я.Брыль. Марыля). [Зойка:] Мы грошы прынеслі... [Жора:] Грошы?.. Малайцы! Не падмазаўшы, кажуць, не паедзеш (А.Петрашкевіч. Укралі кодэкс). НЕ ПАДМАЖАШ, ТО І НЕ ПАЕДЗЕШ. Трэба самому боль- шае начальства пачаставаць, і таму, і сяму сунуць. Тут, браце, такая ўжо завядзёнка, як той казаў, — не падмажаш, то і не паедзеш! (ЯЛецка. Па цаліку). — Насовіч: Не падмажаш і не паедзеш; Прыказкі: Не падмажаш — не паедзеш; Не мазаўшы, не паедзеш; Не падмасліўшы, не паедзеш. НЕ ПАДМАЖАШ, ТО І НЕ ПАЕДЗЕШ. Гл. Не падмажаш — не пае- дзеш. НЕ ПАДМАЗАЎШЫ, НЕ ПАЕДЗЕШ. Гл. Не падмажаш — не паедзеш. НЕ ПАД'ЯСІ — І ЗАЛАТУЮ ФУРМАНКУ АДДАСІ. Каб не быць гало- дным, мусіш пакарыцца абставінам, будзеш гатовы аддаць апошняе. Сін.: Голад не цётка. — Так еўшы, не доўга і тлушчам заплысці... — Хто есць, Максімачка, той і цягне. Нездарма ж старыя людзі яшчэ мне, як была я ў дзеўках, гаварылі: «Не пад'ясі — і залатую фурманку аддасі» (А.Казлоў. Адкуль з'яўляюцца яны?..). — Прыказкі: Як не пад'ясі, дык і залатую карэту прадасі. НЕ ПЕРАСКОЧЫЎ, НЕ КАЖЫ ГОП. Гл. Не кажы гоп, пакуль не пера- скочыў. НЕ ПЕРАСКОЧЫЎШЫ, НЕ КАЖЫ ГОП. Гл. Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў. 146
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, зяўляюцца, падясі
16 👁