чаны — не рэмень, не вучаны — не чалавек» (В.Шырко. Споведзь пра- вінцыяла). — Прыказкі: Не кручаны — не рамень, не вучаны — не чалавек. НЕ ЛЕЗЬ, ЖАБА, ТУДЫ, ДЗЕ КОНЕЙ КУЮЦЬ. Не ўмешвайся ў справы, якія не маюць дачынення да цябе. Ён [слесар] добра ведаў прыказку: не лезь, жаба, туды, дзе коні куюць. І стараўся не лезці, не заўважаць, ве- даць толькі сваю работу (М.Лынькоў. Векапомныя дні). Не дай божа і сёння зачапіць (няхай нават неглыбока) парадкі ў арміі, КДБ, міліцыі; падымецца вэрхал: званкі начальству, пагрозы. Адным словам, не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць (В.Шырко. Дзеля карысці). * Нялёгка, відаць, настаўнікам з такім вучнем. Трэба было паставіць яго на месца... Не лезь босы, дзе коней куюць... (А.Кудравец. На балоце скрыпелі драчы). — Прыказкі: Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць. НЕ МАЙ СТО РУБЛЁЎ, А МАЙ СТО СЯБРОЎ. Часта сябры даражэй- шыя за багацце. Кажуць, калі сябры або знаёмыя выручаюць у бядзе, дапа- магаюць ці могуць дапамагчы. Аспірантура — таксама валынка... Каб экстэрнам мінімум здаць!.. Замежная цяжэй за ўсё... Ха-га... А Натала- чка-палтавачка, «англічанка» з «іняза»? Выручыць... Не май сто рублёў, а май... І гэтак далей (П.Місько. Ціхае лета). — Дык па якім жа тады прынцыпе падбіраў у свой трэст кадры? — Каюся! Па прынцыпе: «не май сто рублёў, а май сто сяброў». Вінават, памыляўся (А.Макаёнак. Дарагая дружба). Век жыві і век вучыся. І яшчэ адна народная му- драсць: не май сто рублёў, а май сто сяброў... Гэта пацвердзілася яшчэ раз, калі разбіралася мая справа (І.Новікаў. Гульня ўнічыю). А ў купэ ўжо і афіцыянтка з вагон-рэстарана спрытна зняла з падноса белую сурвэтку. — Хто гэта прыдумаў? — даваўся дзіву Пятрусь. — Ці няма каму? — завіхалася каля століка афіцыянтка. — Нездарма кажуць: не май сто рублёў, а май сто сяброў... Прашу! (І.Аношкін. Тэлеграма). — Насовіч: Не мей сто рублёў, а мей сто другоў; Федароўскі: Больш значыць сто другоў, як сто рублёў; Прыказкі: Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. НЕ МЕЛА БАБА КЛОПАТУ, ДЫК КУПІЛА ПАРАСЯ. Сам сабе прычыніў шмат клопату, цяжкасцей. Гаворыцца, калі ў каго-н. пачынаюц- ца непрадбачаныя турботы, цяжкасці з-за непрадуманага дзеяння, учынку і пад. — Манах! Манах! — гукнулі два падшывальцы і, тузянуўшы Сця- панавы падрызнікі, пусціліся драла. «Не мела баба клопату, купіла па- рася», — думаў, ходзячы, Сцяпан, страціўшы надзею знайсці купца (Я.Колас. Старыя падрызнікі). Мне ўжо страшна надаела з імі тут валы- нка ўся: баба клопату не мела, дык купіла парася! (К.Крапіва. Біблія). [Камісар:] Урача выклікалі? [Партызан:] Ёсць выклікаць урача! [Камісар:] Схаджу пагляджу, што там такое. [Камандзір:] Не мела баба клопату — купіла парася (А.Макаёнак. Ворагі). Усе суседзі ведалі, што Рэня прыняла сабе прымака. — Не мела баба клопату — купіла пара- ся, — сказаў першы. — Ну, што вы! Як жа з такім калекаю жыць? — сказаў другі (В.Гардзей. Дынамік на школьным коміне). Ну, каго з вас падмяніць? Спацелі вы абое. Не мела баба клопату... (Э.Ярашэвіч. Святло імя твайго). — Насовіч: Не меле баба клопату, купіла парася; Раманаў: Не было бабе клопатаў, дык купіла парася. НЕ МНЕ КАЗАЦЬ, НЕ ТАБЕ СЛУХАЦЬ. Гэта і так усе ведаюць. Кажуць у апраўданне, калі даводзіцца гаварыць агульнавядомае. Эх, Цётка! Не мне казаць, не табе слухаць... Павінна ты гэта ведаць лепей за мяне... Я — 145
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁