НЕ КАЙСЯ, РАНА ЎСТАЎШЫ (ПАДНЯЎШЫСЯ) І РАНА ЖАНІЎ- ШЫСЯ. Часцей ужываецца ў адказ на рэпліку суразмоўніка, які лічыць што-н. заўчасным. — Не жнуць, не косяць, а ты граблі прадаеш?! — Э, чалавеча, кажуць, не кайся, рана ўстаўшы і рана жаніўшыся. Рана ўста- неш — многа зробіш, рана жэнішся — дзяцей пры маладым здароўі пагадуеш. Так і граблі — купіш, то мецьмеш у пору (В.Адамчык. Чужая бацькаўшчына). — Ці не дужа мы рана сабраліся? — Не кайся, рана падняўшыся і ранa жаніўшыся (М.Воранаў. Сена аленям). НЕ КАЙСЯ, ШТО РАНА УСТАЎ АБО МАЛАДЫМ АЖАНІЎСЯ. І МОЙ ВО ХОДЗІЦЬ, як бык, адзін. Жаніцца, хлопцы, пара. Перастарэеце, і ніхто тады за вас не пойдзе. Кажуць, не кайся, што рана ўстаў або маладым ажаніўся (Я.Ермаловіч. Валуны). — Насовіч: Не кайся, рана ўстаўшы, а молад жаніўшыся; Ляцкі: Не кайся, рана ўстаўшы, а замалада ажаніўшыся; Прыказкі: Не кайся, рана ўстаўшы, замоладу ажаніўшыся; Рана ўстаўшы, то не кайся, і рана жаніў- шыся. НЕ КАЙСЯ, ШТО РАНА ЎСТАЎ АБО МАЛАДЫМ АЖАНІЎСЯ. Гл. Не кайся, рана ўстаўшы і рана жаніўшыся. НЕ КАПАЙ ДРУГОМУ ЯМУ, САМ У ЯЕ ЎВАЛІШСЯ. Непрыемнасць можа здарыцца з тым, хто жадае ці робіць яе іншым. Часцей ужываецца як перасцярога не рабіць благога каму-н. — Цяпер ён сам трапіў у бла- каду. Праўду людзі кажуць: не капай другому яму... — Сам увалішся, — падхапіла Аксана (М.Гамолка. Лясная крэпасць). ХТО ПАД КІМ ЯМУ КАПАЕ, ЧАСТА САМ У ЯЕ ЎПАДАЕ. [Навум:] Глядзі, мая перапёла- чка, штоб з гэтага піва не выйшла якога дуру, бо знаеш прымаўку: хто пад кім яму капае, часта сам у яе ўпадае (В. Дунін-Марцінкевіч. Сяля- нка). * Тут на полі людзі расказвалі Кірылу пра Віткоўскага, як ён немцам лізаў боты і, каб выслужыцца, тапіў сваіх людзей. — Што ж, капаў другім яму, — гаварыў Кірыла, — сам у яе ўваліўся (І.Гурскі. На родных гонях). — Насовіч: Не капай на чалавека яму, сам упадзеш; Федароўскі: Хто на каго яму капае, той сам у яе ўваліцца; Прыказкі: Не капай каму яму, бо сам увалішся; Хто яму капае, той сам туды пападае. НЕ КОНЬ ВЯЗЕ, А ДАРОГА. Пры паездцы, падарожжы куды-н. многае залежыць не ад каня, а ад якасці дарогі. А самую дарогу было не па- знаць: звычайная гравейка ператварылася ў асфальтаваную шашу. «Праўду кажуць: не конь вязе, а дарога...» — Нават Лявошка не ўтры- ваў, пахваліў (П.Місько. Градабой). — Прыказкі: Не конь вязе, а дарога. НЕ КРАСНА ХАТА ВУГЛАМІ, А ПІРАГАМІ. Хата прываблівае не знешнім выглядам, а гасціннасцю гаспадароў. Трэба, каб., архітэктура, усё будаўніцтва прыносіла людзям выгоды і радасць. Ранейшая прымаў- ка — не красна хата вугламі, а пірагамі — устарэла. Хата наша, суча- сная, павінна быць красна і пірагамі, і вугламі (І.Дуброўскі. Красна хата не толькі пірагамі). — Насовіч: Не красна хата вугламі, а красна пірагамі; Ляцкі: Не слаў- на хата вугламі, а слаўна пірагамі; Прыказкі: Слаўна хата не вугламі, але пірагамі. НЕ КРУЧАНЫ — НЕ РЭМЕНЬ (НЕ РАМЕНЬ), НЕ ВУЧАНЫ — НЕ ЧАЛАВЕК. Пра важную ролю ведаў, адукацыі. «З цябе, Караткевіч, вый- дзе добры матэматык, — казаў настаўнік, — толькі не кідай вучобы». Я і не думаў кідаць. Вясковы мудрэц дзед Янка любіў паўтараць: «Не кру- 144
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁