Я.Колас. Малады дубок). НЕ ЗЛАВІЎ — НЕ ЗЛОДЗЕЙ. — А калі ён
заальхоўскага чалавека стрэў на дарозе ды каня і грошы адабраў, калі
пошту з грашыма пераняў, дык і гэта яго рук не мінула. — Так, пане
ты мой, яшчэ нельга гаварыць. Мала што... Не злавіў — не злодзей, як
тыя людзі кажуць (К.Крапіва. Мядзведзічы). НЕ ЗЛОЎЛЕНЫ — НЕ
ЗЛОДЗЕЙ. Старшы бухгалтар зрабіў прыбіральшчыцы заўвагу. Тая за-
плакала, клялася, што ні ў чым не вінавата. Праўда, не злоўлены — не
злодзей, але ж... (М.Пянкрат. Ціхі чалавек).
—
Насовіч: Не ўзяў за руку, не кажы злодзей; Ляцкі: Не кажы зло-
дзей, пакуль не ўхопіш; Прыказкі: Не злавіў, не кажы — злодзей.
НЕ ЗЛАВІЎШЫ, НЕ КАЖЫ, ШТО ЗЛОДЗЕЙ. Гл. Не злавіў (не ўзяў) за
руку, не кажы што злодзей.
НЕ ЗЛОЎЛЕНЫ — НЕ ЗЛОДЗЕЙ. Гл. Не злавіў (не ўзяў) за руку, не
кажы што злодзей.
НЕ КАЖЫ ГОП, НЕ ПЕРАСКОЧЫЎШЫ. Гл. Не кажы гоп, пакуль не
пераскочыў.
НЕ КАЖЫ ГОП, ПАКУЛЬ НЕ ПЕРАСКОЧЫЎ (НЕ ПЕРАСКОЧЫШ).
Не лічы што-н. зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца. Гаворыцца
таму, хто занадта самаўпэўнены і заўчасна радуецца поспеху. [Андрэеў:]
Калі ўсё добра будзе — у тры гады выканаем. [Шаталаў:] Не кажы гоп,
пакуль не пераскочыў (Р.Кобец. Гута). [Пацяруха:] Яшчэ тры дні назад
вы мяне стукалі па плячы і казалі: «Ну, цяпер ужо можаш лічыць сябе
аспірантам!» А што ж выходзіць? Што праўду кажа старая прыказка: не
кажы «гоп», пакуль не пераскочыў! (Н.Гілевіч. Не кажы «гоп»...). —
Вось абдурым фрыцаў, — радаваўся Ігар. — Не кажы гоп, пакуль не
пераскочыў, — зазначыў Грыша (М.Ткачоў. Небяспека побач). Дзе тваё
цвёрдае слова [кінуць курыш»]? Гэта якраз пра цябе прымаўка: не кажы
гоп, пакуль не пераскочыш! (М.Паслядовіч. Навошта цябе адкрылі,
Амерыка?). — Ну, Мікола, цяпер ужо зусім блізка да хаты... — Не
кажы гоп, пакуль не пераскочыш, — весела адгукнуўся Л ятня к (А. Асі-
пенка. Непрыкаяны маладзік). НЕ КАЖЫ ГОП, НЕ ПЕРАСКОЧЫЎ-
ШЫ. [Піліп:] Ды нечага там, мы й самі з вусамі. [Улляна:] Ой, не кажы
гоп, не пераскочыўшы! (Л.Родзевіч. Пакрыўджаныя). — Не кажы «гоп»,
не пераскочыўшы! — сказала мачаха бацьку (І.Мележ. Людзі на ба-
лоце).
НЕ
ПЕРАСКОЧЫЎШЫ,
НЕ
КАЖЫ
ГОП.
[Грэнка:] Меры за-
бяспека намі прыняты. У нас варта прызначана. А наша сялянства —
народ свядомы: добра ведае, што настаўнік — не вораг яму, і ліха нам
ніхто не зробіць. [Гарнак:] Не пераскочыўшы, не кажы гоп! (Я.Колас.
Забастоўшчыкі). [Малання:] Я за сваю брыгаду ручаюся. Сваіх баб
сагітую і табе нос падатру... [Рахункавод:] Не пераскочыўшы, не кажы
гоп
(А.Макаёнак.
Узыходы
шчасця).
НЕ
ПЕРАСКОЧЫЎ,
НЕ
КАЖЫ
ГОП. Вельмі хацелася [Сашы] пахваліцца сваім поспехам, дысерта-
цыяй, якая будзе хутка абаронена, але стрымаўся. Не пераскочыў — не
кажы гоп. Ды і не варта адразу раскрываць карты (І.Навуменка. Буль-
ба).
КАЛІ
НЕ
ПЕРАСКОЧЫЎ,
НЕ
КАЖЫ
ГОП.
Зноў
жа,
нечага
хваліцца тым, што яшчэ не зроблена: калі не пераскочыў, не кажы гоп
(К.Крапіва. Беларускія прыказкі).
* Пастой, брат, не фарсі, не пераскочыўшы, не гопай: прыпруць — і
пойдзеш у акопы, і хвігу ты з'ясі (Я.Колас. На шляхах волі). [Антоні:] Ці
ж не казаў табе я, брат Кліменні, што трэба «гоп» казаць, як рэчку пера-
скочыш? (М.Клімковіч. Адплата).
— Насовіч: Не пераскочыўшы рэчкі, не гавары гоп; Прыказкі: Не пе-
раскочыўшы, не кажы гоп; Не кажы гоп, не пераскочыўшы; Пакуль не
пераскочыш, не кажы гоп; Не кажы гоп, калі не пераскочыў.
143
Дадатковыя словы
зясі
9 👁